Рак скуры з-за папiломы?Iнфарм-укол Вiрус папiломы чалавека, якi да цяперашняга часу звязваўся з ракам шыйкi маткi, прызнаны вiнаватым ва ўзнiкненнi рака скуры.Наяўнасць у арганiзме iнфекцыi, выклiканай папiломатозным вiрусам, павышае верагоднасць узнiкнення рака скуры на 60 працэнтаў. Нягледзячы на тое, што ўздзеянне сонечных промняў, адчувальнасць скуры, спадчыннасць i прафесiйныя шкоднасцi з’яўляюцца вядучымi фактарамi рызыкi, наяўнасць у арганiзме папiломатознага вiруса таксама павiнна быць прынята да ўвагi. АСIМЕТРЫЯ — ПРЫЧЫНА РАКА МАЛОЧНАЙ ЗАЛОЗЫ? Рак малочнай залозы часцей развiваецца ў жанчын з асiметрычнымi грудзямi. Вучоныя з Лiверпульскага унiверсiтэта прааналiзавалi мамаграмы жанчын, якiя на момант даследавання былi здаровымi, а пазней захварэлi на рак. Вынiкi даследавання паказалi, што жанчыны з асiметрыяй малочных залоз часцей хварэлi на рак малочнай злозы, прычым пры павелiчэннi ступенi асiметрыi рызыка развiцця злаякаснай пухлiны прапарцыянальна ўзрастала. У цэлым, дарэчы, у большасцi жанчын левая залоза была крыху большай за правую, таму ўзаемасувязь памiж асiметрыяй малочнай залозы i ракам не зусiм зразумелая, аднак аўтары даследавання мяркуюць, што ў яе аснове могуць ляжаць гарманальныя фактары. У прыватнасцi, сiметрыя малочных залоз можа парушацца пад уздзеяннем палавых гармонаў — эстрагенаў, якiя таксама iграюць вялiкую ролю ў развiццi рака малочнай залозы. Большасць анколагаў лiчаць, што сама па сабе асiметрыя не можа з’яўляцца фактарам рызыкi пухлiны. Iснуе мноства iншых фактараў, якiя ў большай ступенi ўплываюць у дадзеным выпадку. Гэта, напрыклад, спадчыннасць па жаночай лiнii. АД ТЭЛЕШОУ — НI ЎВАГI, НI ПАМЯЦI? Амерыканскiя вучоныя лiчаць, што прагляд мыльных опер i дзённых ток-шоу негатыўна адбiваецца на памяцi i ўвазе пажылых жанчын. Праўда, пакуль няма дакладнага адказу адносна таго, назiранне шоу прыводзiць да больш слабай iнтэлектуальнай дзейнасцi цi наадварот? Вывучалiся звычкi жанчын ва ўзросце 70—79 гадоў, якiм прапанавалася выбраць з тэлевiзiйных праграм любiмыя. А таксама быў праведзены шэраг тэстаў на якасць памяцi i здольнасць прымаць правiльныя рашэннi. У жанчын, якiя глядзелi ток-шоу, у 7,3 раза часцей выяўлялiся праблемы з «доўгай» памяццю, а ў тых, хто назiраў мыльныя оперы, у 13,5 раза часцей былi праблемы з увагай. Не было нiякiх даных аб тым, што прагляд тэле-шоу станоўча ўплываў на разумовую дзейнасць. На думку спецыялiстаў, даследаваныя жанчыны проста не ў стане глядзець iншыя праграмы. Гэта не нагода адганяць старых ад тэлеэкрана, але вiдавочна сведчанне аб праблеме ў рабоце галаўнога мозга.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiрус папiломы чалавека, якi да цяперашняга часу звязваўся з ракам шыйкi маткi, прызнаны вiнаватым ва ўзнiкненнi рака скуры
|
|