21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кабанчык для вяскоўца i iнш.

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ШАЎЦОЎ

Глыбiнка без макiяжу

Дзiўнае ўсё ж месца — вагон цягнiка далёкага накiравання. Каго толькi не сустрэнеш, чаго не пачуеш. Вось фермер Валодзя. Мы з iм ехалi дадому, толькi ён крыху далей, у Запарожжа. Лёс яго занёс у Беларусь. Прыжыўся i ажанiўся. Жыве недзе на мяжы Мiнскай i Магiлёўскай абласцей.

Далейшы допыт высветлiў, што Валодзя нiякi не фермер. Ён — ваенны ў запасе. Украiнскi селянiн па паходжанню. Тут яшчэ бацькi жонкi-беларускi жылi ў вёсцы, мелi добры дом, моцную гаспадарку. Так што ўсё рашылася само сабою: прапаршчык у запасе стаў сельскiм гаспадаром — уладальнiкам асабiстай падсобнай гаспадаркi.

Валодзю ўсяго 48, сiлы хапае, планаў таксама. У вёсцы яму пачынаюць зайздросцiць: занадта добра ў хахла (непазбежную мянушку яму далi) усё атрымлiваецца.

— А круцiцеся як я, справу гэту любiце! — у Валодзi адзiн адказ.

Ён — любiць. Ды толькi не ўсё вырашае любоў да працы. Ёсць, так бы мовiць, спадарожныя абставiны. Не зусiм спрыяльныя непасрэдна для справы. Асноўная справа Валодзi, як вы здагадалiся, вырошчванне свiней. Не страусаў жа разводзiць украiнцу?

***

У раёне, дзе жыве Валодзя, скарачаецца колькасць асабiстых гаспадарак. Вось жыла сям’я, але тэрмiн падышоў — сям’i няма. Дзецi ў горадзе i вяртацца, зразумела, не спяшаюцца. Падворка няма. Гэта працэс аб’ектыўны, ён характэрны для ўсiх iндустрыяльных краiн.

Але зусiм лагiчна скарачаецца колькасць i сельгаскааператываў, бо там застаецца ўсё менш работнiкаў. Асаблiва гэта датычыцца жывёлагадоўлi.

— Разумееш, у раёне амаль не засталося свiнафермаў, — гаворыць Валодзя. — Бывае, дзе-нiдзе ў кааператывах трымаюць менш дзесятка свiней!

Гэта праблема яго, канешне, надта хвалюе. Бо ў такiм разе дзе купiць пародзiстых парасят? Людзi трымаюць свiней, ды яны даўно вырадзiлiся. Малыя, растуць дрэнна, марудна. Прыйдзе пара забiваць, а кабанчык важыць не больш за 70—100 кiлаграмаў. Мiж iншым, каб выкармiць парася, патрэбны кармы, якiя дарма з неба не падаюць. Падлiчыўшы выдаткi i прыбыткi, вясковец прыходзiць да высновы: ды гары яно гарам — адны страты...

Выгадна купляць парасят пародзiстых, якiя дакладна вымахаюць да 150—200 кiло. Але...

— Вось я аднойчы гляджу навiны па тэлевiзары, — узбуджаецца суразмоўца. — Выступае адзiн дзядзька з Мiнсельгаса. I што ён кажа? Кажа, народ наш лянiвы, не хоча варушыцца, шукаць пародзiстую жывёлу! Яшчэ дадае: мы iм вазiць будзем. Ага, дачакаешся...

Валодзю можна верыць, праблему ён даследаваў самастойна.

***

Валодзя ў знаёмага дастаў тэлефоны многiх свiнакомплексаў краiны i пачаў абзвоньваць усiх. Просьба ў яго была адна: прадайце 5—6 элiтных парасят. У яго пыталi: «А хто вы, каго прадстаўляеце?» — «Сябе. Прыватнiк я». — «Не, прыватнiкам мы не прадаём, толькi калектыўным гаспадаркам». — «Чаму? Чым я горшы?» Кароткiя гудкi...

Гэта сапраўды не зусiм зразумела. З аднаго боку, дзяржава прыярытэтам узяла харчовую бяспеку краiны, што правiльна. З другога, аказваецца, ёсць людзi, якiя ставяць гэта пад сумненне i сабатуюць? Як iнакш думаць?

Першае. Парася, прададзенае жыхару Беларусi, тут вырасце, тут жа будзе з’едзена. Грошы, атрыманыя за парася, таксама застануцца ў Беларусi i будуць працаваць на яе эканомiку, а не эканомiку Германii. Другое. Тое, што трапляе ў двор да сапраўднага гаспадара, нiколi не прапа-дзе. Добрае насенне стане добрым ураджаем, а добрае парася — здаравенным кабаном.

Гэта даказана i вядома даўно. Грунтуецца на элементарнай формуле, якая ўмяшчаецца ўсяго ў два словы: гэта — маё. I гэта, як заўсёды, усё вырашае. Свайму не шкада нi сiл, нi здароўя. Таму прыватны сектар вырошчвае больш агароднiны, бульбы, садавiны, мяса, малака, чым калектыўныя гаспадаркi. Хачу заўважыць, што з пачуццём уласнасцi нiхто i нiколi нiчога не змог зрабiць. Лепш гэта пачуццё разумна выкарыстоўваць. На карысць канкрэтнага прыватнага чалавека, але i на карысць грамадства. Напiсаўшы слова «сабатаваць» я, можа, перабольшыў. Не ведаю...

***

У суседнiм раёне, расказвае далей Валодзя, ёсць свiнакомплекс. Ездзiў ён i туды. Адмовiлi таксама. Што цiкава, гэты ж самы свiнакомплекс па суботах наладжвае гандаль «выбракоўкi» — хворых парасят-дахадзягаў, якiя ўжо не жыльцы. За 1 кiлаграм жывой вагi гэтай «элiты» заплацiць трэба ўсяго 2 тысячы рублёў. Ужо з кошту вiдаць, што гэта за экзэмпляры.

Пазалетась Валодзя буйна «пагарэў», купiў тут чатырох парасят, бо нiдзе больш нельга было. Нават выбраць не далi, кiнулi гаротнiкаў у мяшок, узважылi i — бывай здароў. Валодзя абураўся, але нiхто яго не слухаў. Яшчэ больш Валодзя абураўся праз месяц, калi ўсе чацвёра парасят загадалi доўга жыць. Страты склалi каля 120 тысяч рублёў плюс кошт кармоў за месяц. Нiхто гэтыя страты не спiша i не кампенсуе. Прыватнiк, ён i ёсць прыватнiк.

Хоць Валодзя рашыў праблему. Сваiм спосабам. Пазнаёмiўся з дырэктарам аднаго свiнакомплексу. Пасядзелi ў рэстаране, пагутарылi за жыццё. Дамовiлiся. Прыйшлося, праўда, крыху пераплацiць, ды што зробiш? Запланаваныя выдаткi. Затое парасяты — проста карцiнка i растуць хутка. Што i патрабавалася даказаць.

А выдаткi Валодзя кампенсуе на рынку, калi будзе прадаваць свiнiну. 100 кiло мяса i 200 кiло — ёсць рознiца, цi не так? Тое, што прыходзiцца «падмазваць», Валодзю не засмучае: трэба дзялiцца, упэўнены ён.

***

У iх вёсцы жыве i сапраўдны фермер. Яго прыклад Валодзю спачатку натхнiў. Была нават думка паспрабаваць самому. Што вы хочаце: 50 гектараў зямлi, тэхнiка, свая свiнаферма i г.д. Сёння мой суразмоўца пункт гледжання крута памяняў.

— Не, — Валодзя рубiць паветра далонню. — Не хачу. Паглядзеў, як у яго што. Не.

Фермер, завуць яго Iван, займаўся таксама гароднiнай: кабачкамi, бульбай, агуркамi, цыбуляй, сталовымi буракамi. Два гады таму ў яго прапала тон 17 кабачкоў, нiхто браць не хацеў, а на рынку столькi не прадасi. Дый хто возьме? У раёне няма нават цэха па перапрацоўцы гароднiны i садавiны. А з ураджаю мiнулага года ляжыць 4 тоны сталовых буракоў. Гнiюць даволi паспяхова...

Валодзя з Iванам сябруе — два гаспадары на адну маленькую вёску. Часта сустракаюцца i доўга гутараць. На праблему ў iх выпрацаваўся адзiны погляд. Вось ён.

Прыватная гаспадарка можа вырабiць не менш, чым сельгаскааператыў. Але для гэтага трэба: прыстойныя закупачныя цэны, магчымасць купiць элiтнае насенне i маладняк жывёлы, адсутнасць дыскрымiнацыi пры заключэннi дагавораў. Усё астатняе, як кажуць, прыкладзецца: рукi, ногi i галава.

Цiкава, каму ад гэтага будзе дрэнна?



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзiўнае ўсё ж месца — вагон цягнiка далёкага накiравання. Каго толькi не сустрэнеш, чаго не пачуеш. Вось фермер Валодзя. Мы з iм ехалi дадому, толькi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика