21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У пошукавы батальён — па кантракту

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

У адпаведнасцi з пастановай Мiнiстэрства абароны «Аб зацвярджэннi плана мерапрыемстваў па ўзаемадзеянню i каардынацыi работы рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, ветэранскiх i маладзёжных грамадскiх аб’яднанняў па ўвекавечанню памяцi абаронцаў Айчыны i ахвяр войнаў на 2006—2007 гады» запланаваны змяненнi ў сiстэме камплектавання 52-га асобнага спецыялiзаванага пошукавага батальёна Узброеных сiл. Нагадаем, што гэта воiнскае падраздзяленне займаецца пошукам месцаў пахавання абаронцаў Айчыны i ахвяр войнаў у Рэспублiцы Беларусь i ўвекавечаннем iх памяцi.

Службу ў 52-м асобным спецыялiзаваным пошукавым батальёне праходзяць больш за 150 чалавек. Большасць ваеннаслужачых раней трапляла сюды праз звычайны прызыў ва Узброеныя сiлы на тэрмiновую службу. У гэтай сувязi навучанне такiх ваеннаслужачых неабходным спецыяльнасцям патрабавала пэўнага часу, да таго ж час службы iх быў абмежаваны.

— Ад традыцыйнага прызыву на тэрмiновую воiнскую службу i камплектацыi за кошт такiх ваеннаслужачых асабовага саставу пошукавага батальёна пакуль нiхто адмаўляцца не збiраецца, — зазначыў журналiсту «Звязды» начальнiк упраўлення па ўвекавечанню памяцi абаронцаў Айчыны i ахвяр войнаў Узброеных сiл Вiктар Шумскi. — Разам з тым падыходы ў камплектаваннi ваеннаслужачымi i цывiльным персаналам будуць зменены. У прыватнасцi, плануецца цеснае ўзаемадзеянне са службамi занятасцi, Мiнiстэрствам адукацыi, асобнымi навучальнымi ўстановамi, органамi БРСМ. Што датычыцца, напрыклад, апошнiх, дык яны могуць даць своеасаблiвую «камсамольскую» пуцёўку для той моладзi, якая будзе мець жаданне i падыходзячую для службы ў батальёне спецыяльнасць. Магу вас запэўнiць, што ўсе гэтыя рэкамендацыi будуць уважлiва вывучацца i прымацца да ўвагi. Усе жадаючыя могуць звяртацца да нас у тым лiку i праз ваенныя камiсарыяты па месцы жыхарства.

Як зазначыў далей Вiктар Шумскi, прыём на кантрактную службу ў батальён вядзецца на конкурснай аснове. Па асобных спецыяльнасцях конкурс даволi вялiкi, нават нягледзячы на тыя жорсткiя патрабаваннi, якiя прад’яўляюцца да кандыдатаў. У кiм жа найперш зацiкаўлены 52-i асобны спецыялiзаваны пошукавы батальён?

— У першую чаргу ў спецыялiстах з сярэдняй спецыяльнай цi вышэйшай адукацыяй, — тлумачыць Вiктар Вiктаравiч. — Па спецыяльнасцях гэта санiнструктары, спецыялiсты правадной i бесправадной, радыёэлектроннай сувязi i iнфарматыкi, гiсторыкi, бiёлагi, эколагi, спецыялiсты лясной гаспадаркi i спецыялiсты ў галiне глебазнаўства. Няхай вас не здзiўляе апошняя спецыяльнасць: батальён вядзе пошукавыя работы, калi, напрыклад, робяцца шурфы 3—5-метровай глыбiнi, i тут без мацавання шурфоў, адпаведна, сур’ёзнай прафесiйнай падрыхтоўкi не абысцiся.

Зацiкаўлены 52-i асобны спецыялiзаваны пошукавы батальён у вадзiцелях, электрыках, поварах, хлопцах з будаўнiчымi спецыяльнасцямi. Зразумела, кожнаму прэтэндэнту на кантрактную службу пажадана мець вопыт працы ў палявых умовах. Асаблiвыя патрабаваннi — да ваеннаслужачых, якiя маюць ваенна-ўлiковую спецыяльнасць сапёра. Канешне, асноўная задача асабовага саставу падраздзялення — гэта пошук месцаў пахавання, аднак работы на iх звязаны з магчымым знаходжаннем i неабходнасцю абясшкоджання выбухованебяспечных прадметаў.

Як сказаў Вiктар Шумскi, Узброеныя сiлы зацiкаўлены ў тым, каб ваеннаслужачы падпiсваў кантракт сама меней на тры гады. Гэта, у прыватнасцi, дазволiць iстотна павысiць прафесiяналiзм асабовага саставу батальёна.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з пастановай Мiнiстэрства абароны «Аб зацвярджэннi плана мерапрыемстваў па ўзаемадзеянню i каардынацыi работы рэспублiканскiх органаў д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика