21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як жывеш, сельская моладзь?

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

У мiнулым годзе каля трох тысяч маладых спецыялiстаў пасля заканчэння навучальных устаноў паехалi працаваць у сельскiя рэгiёны. Зараз яны працягваюць сваю прафесiйную дзейнасць па спецыяльнасцi. Згодна з прынятымi праграмамi занятасцi насельнiцтва «Моладзь Беларусi», «Адраджэнне i развiццё вёскi на 2005—2010 гады», стварэнню належных умоў для жыцця i працы моладзi, якая пражывае ў сельскай мясцовасцi, надаецца вялiкая ўвага.

Будатрады — для добраўпарадкавання

Як кажа начальнiк упраўлення па справах моладзi Мiнiстэрства адукацыi Iрэна Дыль, не сакрэт, што галоўнымi праблемамi сельскай моладзi з’яўляюцца рознiца ва ўмовах працы i бытавога абслугоўвання памiж вёскай i горадам. Для вырашэння гэтых пытанняў у нашай краiне прыкладаецца шмат намаганняў, выдзяляюцца значныя фiнансавыя сродкi.

— Студэнцкiя i маладзёжныя атрады будуць дзейнiчаць i ў сельскай мясцовасцi. Асноўная мэта iх стварэння — выкананне экалагiчных, сельскагаспадарчых, падсобных работ на будаўнiцтве. Маладзёжныя брыгады будуць працаваць на 364 аб’ектах, 135 з iх знаходзяцца ў сельскiх рэгiёнах, — тлумачыць Iрэна Дыль. — Гэта аграгарадкi, санаторыi, сельскагаспадарчыя комплексы. Будатрады ў вёсках ствараюцца i з мэтай прыцягнення мясцовых хлопцаў i дзяўчат для працы па добраўпарадкаванню свайго рэгiёну, а таксама дзеля магчымасцi зарабiць грошы.

Будзе жыллё — будзе i вёска

Частка моладзi пераязджае на пастаяннае месца жыхарства з вёскi ў горад. Як яна ўладкоўваецца там? Аб вырашэннi гэтай праблемы распавядае Васiль Ананько, галоўны iнспектар упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi:

— Вядома, асаблiвую ўвагу трэба звярнуць на развiццё адукацыi ў сельскiх рэгiёнах. Зараз выпускнiкi вясковых школ з’яўляюцца дастойнымi канкурэнтамi выпускнiкам з горада — i падчас паступлення ў ВНУ, i на працягу ўсяго часу навучання. Наступны наш крок — рэфармаванне школьных i дашкольных устаноў у сельскай мясцовасцi.

Паводле меркавання Васiля Ананько, менавiта школа садзейнiчае развiццю адносiнаў моладзi да стварэння планаў на будучае. Дзеля гэтага частку сярэднiх навучальных устаноў пераводзяць на новы ўзровень — ствараюцца профiльныя класы, школы пераўтвараюцца ў лiцэi i гiмназii.

— Яшчэ адна праблема — уласнае жыллё для маладых. Асаблiва востра пытанне наконт жыллёвых умоў хвалюе тых маладых людзей, хто атрымаў прафесiю i думае, дзе застацца — цi ў роднай вёсцы, каля бацькоў, цi ехаць жыць у горад. Калi ж у сваiм сельскiм рэгiёне яны атрымаюць жыллё, то навошта ехаць куды-небудзь? — кажа Васiль Ананько.

Гэтае пытанне найбольш удала вырашаецца за кошт будаўнiцтва аграгарадкоў. Як, напрыклад, у Клецкiм раёне. «З 76 новых домiкаў, якiя мы пабудавалi ў сваiм раёне, 74 занятыя маладымi сем’ямi. I ўсе задаволеныя. Адпаведна, павялiчылася i колькасць маладых спецыялiстаў, якiя прыехалi да нас працаваць. У 2003 годзе iх было 56, а за мiнулы год раён папоўнiўся 109 новымi працоўнымi рукамi», — зазначае начальнiк аддзела па справах моладзi Клецкага райвыканкама Ларыса Абрамовiч.

Перасоўны маладзёжны цэнтр запрашае...

Новую форму працы з вясковай моладдзю прапанаваў аддзел па справах моладзi Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта. Як паведамiў начальнiк аддзела Аляксандр Шлыкаў, на Мiншчыне створаны перасоўны маладзёжны цэнтр. Галоўная асаблiвасць дзейнасцi цэнтра ў тым, што маладыя спецыялiсты выязджаюць у сельскiя рэгiёны вобласцi, дзе прапануюць свае паслугi ўсiм жадаючым.

— Перасоўны цэнтр прадастаўляе магчымасць вырашыць шмат праблем — прафесiйнай занятасцi моладзi, вывучэння запатрабаванасцi ў пэўнай прафесii ў тым цi iншым рэгiёне. Пасля аналiзу сiтуацыi ў населеным пункце група маладых прафесiяналаў — медыкаў, юрыстаў, цырульнікаў i г.д. — выязджае, напрыклад, у Салiгорскi раён, дзе i працуе пэўны час. Як паказала практыка, на пачатку дзейнасцi асаблiва запатрабавана ў сельскай мясцовасцi юрыдычная кансультацыя. Разам з моладдзю едуць i старэйшыя калегi, на выпадак, калi спатрэбiцца дапамога больш вопытнага супрацоўнiка.

Маладзёжны перасоўны цэнтр, у працы якога прымаюць удзел прадстаўнiкi грамадскiх аб’яднанняў (БРСМ, пiянерская арганiзацыя) пачаў працаваць не так даўно. Але ўжо стала зразумела, што такая практыка будзе распаўсюджвацца па ўсёй Мiнскай вобласцi.

А каб «падштурхнуць» моладзь, якая працуе ў сельскагаспадарчай вытворчасцi, практыка спаборнiцтваў i прафесiйных конкурсаў у гэтым годзе пашырыцца. Больш таго — зараз на сайце Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта з’явiлася маладзёжная старонка, дзе размешчана дошка гонару лепшай моладзi Мiншчыны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулым годзе каля трох тысяч маладых спецыялiстаў пасля заканчэння навучальных устаноў паехалi працаваць у сельскiя рэгiёны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика