Працаўладкаванне «па пратэкцыi»
Iгар ГРЫШЫН
Аператыўнай групай Упраўлення контрразведкi КДБ Беларусi летась быў затрыманы спадар Ж., супрацоўнiк Дзяржаўнай авiяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы «Авiяцыя МНС». Бралi яго ў момант атрымання 600 долараў ЗША хабару, якiя ён, на думку адной удзячнай асобы з Мiнска, сапраўды «зарабiў». Аднак не ведала жанчына, што плацiла грошы прайдзiсвету.
Як паведамiлi карэспандэнту нашай газеты ў прэс-групе Упраўлення ваеннай контрразведкi, «ганарар» ад жыхаркi сталiцы Ж. атрымаў за нiбыта аказанае iм садзейнiчанне па ўладкаванню жанчына на працу ў ДААВУ «Авiяцыя МНС». Як потым устанавiла следства, сапраўды, раней Ж. па роду сваёй службовай дзейнасцi займаўся падборам кандыдатаў для працы ў сваёй установе. Праўда, у той жа час высветлiлася, што дакументальна аформленыя службовыя абавязкi не ахоплiвалi фактычна выконваемыя iм функцыi па працаўладкаванню грамадзян у ДААВУ. А таму судом дзеяннi абвiнавачанага былi пераквалiфiкаваны як «махлярства». Цiкава, што контрразведчыкi падчас следства выйшлi на яшчэ аднаго супрацоўнiка згаданай установы, спадара Б., якi, як меркавалася, выступаў у якасцi пасрэднiка пры перадачы «лёгкiх» грошай. Але апошнi паказаў, што неаднаразова атрымлiваючы грошы ад людзей, ён клаў iх у сваю кiшэню, i нiчога не перадаваў спадару Ж. Такiм чынам, быў выкрыты яшчэ адзiн прайдзiсвет, якога суд прызнаў вiнаватым у махлярстве i падбухторваннi да дачы хабару. Абодва фiгуранты гэтай справы прызнаны судом Маскоўскага раёна горада Мiнска вiнаватымi ў махлярстве, а Б. — яшчэ i ў падбухторваннi да дачы хабару, i прыгавораны да двух гадоў папраўчых работ. Для кагосьцi такi прыгавор можа падацца занадта мяккiм, але, нягледзячы на гэта, адзначаюць праваахоўнiкi, дадзены факт лiшнi раз сведчыць аб немiнучасцi пакарання для тых, хто хоча зарабiць злачынным шляхам, выкарыстоўваючы сваё службовае становiшча або падманваючы людзей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аператыўнай групай Упраўлення контрразведкi КДБ Беларусi летась быў затрыманы спадар Ж., супрацоўнiк Дзяржаўнай авiяцыйнай аварыйна-выратавальнай уста
|
|