Тэатральны форум — пра моладзь i для моладзi
Iлона IВАНОВА
У Магiлёве адкрыўся Мiжнародны маладзёжны тэатральны форум «M.art.контакт». У iм бяруць удзел тэатры з Беларусi, Расii, Украiны, Лiтвы i Польшчы.
Тэма форуму — моладзь, усё пра яе i для яе. Для ўдзелу ў iм запрошаны маладыя тэатральныя калектывы i тыя, якiя ставяць п’есы на маладзёжную тэматыку. Iнiцыятарам заснавання тэатральнага форуму ў Магiлёве стаў абласны драматычны тэатр, якi цяпер месцiцца ва унiкальным i надзвычай прыгожым будынку, адрэстаўраваным помнiку архiтэктуры XIX стагоддзя. Iдэю падтрымалi ва ўпраўленнi культуры Магiлёўскага аблвыканкама. Форум фiнансуе абласны бюджэт. На ўрачыстым адкрыццi выступiў намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз. Ён сказаў, што гэта новая старонка ў багатым на фестывалi культурным жыццi Магiлёўшчыны, што моладзi трэба дапамагчы разабрацца ў супярэчлiвай вiхуры падзей цяперашняга жыцця, каб рухацца далей, i ў гэтым могуць дапамагчы i людзi мастацтва. Адкрыў тэатральны форум Арлоўскi дзяржаўны тэатр для дзяцей i моладзi «Свабодная прастора» пастаноўкай Э. Шмiтта «Оскар i Ружовая Дама». Гэта спектакль у лiстах, якiя пiша Богу хворы на рак 10-гадовы хлопчык у апошнiя 12 дзён свайго жыцця. Пастаноўка пакiнула проста неверагоднае ўражанне, публiка аддзячыла артыстам i рэжысёру шквалам апладысментаў. На форуме будзе ўручаны прыз сiмпатый гледачоў. Галасаваць могуць усе гледачы: калi спектакль спадабаўся, трэба аддаць свой квiток валанцёрам з Магiлёўскага вучылiшча культуры, якiх апранулi мiмамi. Просты падлiк у фiнале выявiць пераможцу. Квiткi на спектаклi, якiя каштавалi няшмат — 3—5 тысяч рублёў, да пачатку форуму ўсе распрададзены. Магiлёўскiх гледачоў чакаюць сюрпрызы, пастаноўкi вельмi розныя, ёсць тэатральныя эксперыменты: тэатр з Варшавы «Стара Прохоffня» пакажа спектакль у модным стылi «псiхалагiчнага абсурду», Сучасны мастацкi тэатр Мiнска прапануе камедыю Шэкспiра «Дванаццатая ноч», дзе ўсе жаночыя ролi iграюць мужчыны, а Беларускi тэатр лялек запрашае на пластычны спектакль. Усяго за днi форуму гледачы ўбачаць 10 спектакляў. Завершыцца маладзёжны тэатральны форум урачыстым уручэннем прызоў 27 сакавiка, у Мiжнародны дзень тэатра.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве адкрыўся Мiжнародны маладзёжны тэатральны форум «M.art.контакт». У iм бяруць удзел тэатры з Беларусi, Расii, Украiны, Лiтвы i Польшчы
|
|