21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бiлеты калекцыянiраваць не спрабавалi?..

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

«Калi да аднаго эксклюзiўнага ўваходнага бiлета ў музей дадаецца яшчэ адзiн, то iх можна ўжо калекцыянiраваць», — такiмi словамi вiтаў вынiкi другога конкурсу дызайнераў музейных бiлетаў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзiмiр Пракапцоў.

Наведвальнiкi музея маглi заў-важыць перамену летась, калi ўпершыню замест шэрай непрыгляднай паперкi iм у рукi давалi прыгожы бiлет, на якiм акрамя выявы музея можна было заўважыць неабходную iнфармацыю пра яго мерапрыемствы i выставы, з адрасамi фiлiялаў i нават адрасам у Iнтэрнэце. Многiя выдатныя музеi свету, якiя паважаюць сябе i сваiх наведвальнiкаў, сёння маюць асаблiвыя, не падобныя на iншыя бiлеты. Наш музей мае вялiкi унiкальны збор твораў. Значыць, ужо з уваходу чалавек павiнен гэта адчуць.

Распрацаваць адзiн бiлет на ўсё жыццё, пагадзiцеся, было б нецiкава. Кожны год уваходны бiлет у Дзяржаўны мастацкi музей будзе новы. На гэты раз пашчасцiла маладой мастачцы-дызайнеру Настассi Скабцовай са Светлагорска. Акрамя таго, што дзяўчына можа не без гонару сказаць: яе праца знаходзiцца ў галоўным музеi краiны (гэты бiлет жа таксама можна лiчыць невялiчкiм мастацкiм творам!), дык яна яшчэ i атрымала прэмiю за перамогу ў памеры 500 000 рублёў.

Журы прызнала, што сёлета выбiраць лепшых было нашмат складаней. Таму што летась сярод 16 канкурсантаў адразу быў фаварыт. Сёлета сярод 21 удзельнiка вызначылася група фаварытаў. Важна i тое, што такiм чынам падтрымлiваюцца маладыя дызайнеры. «Конкурсаў дызайну наогул у нас мала», — адзначыў Дзмiтрый Сурскi, старшыня Беларускага саюза дызайнераў. — Выдатна, што музей працягвае пачатую год таму справу. Але зрабiўшы першы крок, трэба рабiць i наступны. Можна пайсцi далей i падумаць пра тое, каб распрацаваць фiрменны стыль Нацыянальнага мастацкага музея».

Уладзiмiр Пракапцоў прыкметна ажывiўся на гэтых словах. Дэрэктар музея паведамiў, што зусiм нездарма ён носiць кашулю сiняга колеру. Сiнi выбраны карпаратыўным колерам музея.

Цiкава, што ў новым бiлеце ўсё-такi пануе сонечна-аранжавае адценне. Мастацтва дапамагае напаўняць душы цеплынёй, а новы бiлет абяцае добры настрой з першых крокаў па галоўнаму музею краiны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Калi да аднаго эксклюзiўнага ўваходнага бiлета ў музей дадаецца яшчэ адзiн, то iх можна ўжо калекцыянiраваць», — такiмi словамi вiтаў вынiкi другога
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика