Дарога жыцця
Дарога жыцця
Дабрачынная акцыя з удзелам вядучых творчых калектываў і выканаўцаў нашай краіны “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця” стартавала ў адным з найбольш пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнаў Гомельшчыны – Нараўлянскім. Яна прысвечана дваццатай гадавіне з часу аварыі на ЧАЭС. На працягу тыдня ўдзельнікі марафона – Дзяржаўны ансамбль музыкі “Свята”, заслужаны артыст Беларусі Якаў Навуменка, эстрадныя артысты Георгій Волчак, Наталля Наумовіч, дзіцячы тэатр “Фантазія”... – сустрэнуцца з жыхарамі Брагіна, Хойнікаў, Кармы і іншых раёнаў вобласці. Па інфармацыі арганізатараў акцыі, прафесіянальныя артысты правядуць майстар-класы, прыцягнуць да ўдзелу ў канцэртах найбольш таленавітыя мясцовыя самадзейныя калектывы, асабліва з ліку моладзі. Такая практычная падтрымка для кагосьці з іх, магчыма, стане прыступкай для ўзыходжання на вялікую прафесійную сцэну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дабрачынная акцыя з удзелам вядучых творчых калектываў і выканаўцаў нашай краіны “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця” стартавала ў адн |
|