АДСТАЎКА «ПАТРЫЯРХА»
У СВК «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна два днi праходзiў справаздачна-выбарчы сход, на якiм прысутнiчалi першы намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Н. Каткавец, намеснiк старшынi аблвыканкама С. Ашмянцаў i старшыня райвыканкама С. Ракавец. Прыезд гасцей такога высокага рангу не быў выпадковым — адстаўка двойчы Героя Сацыялiстычнай Працы Уладзiмiра Бядулi, якi паўвека кiраваў гаспадаркай. З гэтай нагоды i справаздачны сход быў ператвораны ў выбарчы.
Сёння СВК «Савецкая Беларусь» — гаспадарка яшчэ трывалая, але не ва ўсiм можа канкурыраваць з вядучымi сельгаскааператывамi краiны. Напрыклад, суседнi СВК «Астрамечава» абышоў па некаторых паказчыках «Савецкую Беларусь». Уладзiмiр Лявонцьевiч пайшоў з пасады па сваёй волi, але ў першы дзень людзi за адстаўку не прагаласавалi, бо для многiх усё гэта было нечаканым. Назаўтра, калi б было тайнае галасаванне, то яшчэ невядома якi быў бы вынiк. Хоць калектыў i раскалоўся на два лагеры, але прыхiльнiкаў ў Бядулi было многа. Праўда, старшыня кааператыва папрасiў, каб людзi прынялi яго адстаўку i сказаў, што незалежна ад вынiкаў галасавання ён сыдзе з пасады. Калектыў прыняў адстаўку У. Бядулi, але пакiнуў яго ганаровым старшынёй кааператыва. Напэўна, былы кiраўнiк «Савецкай Беларусi» i рыхтаваў сабе пераемнiка. Ва ўсякiм разе такое чуць даводзiлася, але людзям на сходзе прадставiлi намеснiка дырэктара ААТ «Белавежскi» Анатоля Ляўданскага, i за яго калектыў прагаласаваў. У маi Уладзiмiру Бядулю споўнiцца 79 гадоў — ён апошнi ў краiне, хто пакiнуў пасаду кiраўнiка сельгаскааператыва ў такiм паважаным узросце. Сымон СВIСТУНОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У СВК «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна два днi праходзiў справаздачна-выбарчы сход, на якiм прысутнiчалi першы намеснiк мiнiстра сельскай гаспада
|
|