Праграма падтрымкi падсобных гаспадарак накiравана на павышэнне матывацыi працы ў вёсцы
Аб гэтым было заяўлена 4 красавiка на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое адбылося пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага.
Як адзначыў мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Леанiд Русак, асабiстаму сельскагаспадарчаму сектару, якi забяспечвае амаль 40 працэнтаў валавога аб’ёму сельгаспрадукцыi рэспублiкi, неабходна аказваць рэальную падтрымку. З гэтай мэтай мiнiстр прапанаваў павялiчыць у 2006 годзе закупачныя цэны на малако, якое набываецца ў насельнiцтва, да Br500 за 1 кг. Закупачныя цэны на буйнарагатую жывёлу неабходна павялiчыць да Br2 тыс. 526, на свiнiну — да Br3 тыс. 190 за 1 кг. Прынцыповым пытаннем рэалiзацыi праграмы Леанiд Русак назваў павышэнне закупачных цэн на бульбу ў 2006 годзе да Br150 у сярэднiм па рэспублiцы. Прэзiдыум Савета Мiнiстраў прыняў рашэнне адправiць праект праграмы на дапрацоўку. Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым было заяўлена 4 красавiка на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое адбылося пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорска
|
|