Заява Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у сувязi з пазiцыяй некаторых дзяржаў i мiжнародных ар
У чарговы раз Рэспублiка Беларусь падвяргаецца мацнейшаму палiтычнаму, дыпламатычнаму i iнфармацыйнаму цiску з боку некаторых дзяржаў i мiжнародных арганiзацый. Падставай для гэтага сталi ход i вынiкi мiнулай кампанii па выбарах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Прымаюцца заявы i рэзалюцыi, галоўнай тэмай якiх з’яўляюцца быццам маючыя месца парушэннi ў нашай краiне правоў i асноўных свабод чалавека, а таксама неадпаведнасць выбарчага працэсу мiжнародным стандартам.
Выбары Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, якiя адбылiся 19 сакавiка 2006 года, наглядна прадэманстравалi падтрымку грамадзянамi нашай дзяржавы курсу на пабудову квiтнеючай i стабiльнай Беларусi, умацаванне яе суверэнiтэту i незалежнасцi. Улады краiны зрабiлi усё, каб яны прайшлi максiмальна адкрыта, а iх вынiкi поўнасцю адлюстроўвалi волю беларускага народа. Грамадзяне Беларусi свабодна i абсалютна дэмакратычна зрабiлi свой усвядомлены выбар. У падтрымку дзеючага Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi выказалiся 83 працэнты выбаршчыкаў. Прэзiдэнцкiя выбары ў Беларусi прайшлi ў спакойнай абстаноўцы, у поўнай адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i мiжнароднымi стандартамi. Асобныя тэхнiчныя недахопы, характэрныя для любой краiны свету, не аказалi якога-небудзь iстотнага ўплыву на вынiкi выбараў. Пазiтыўную ацэнку выбарчай кампанii ў Беларусi далi большасць мiжнародных i ўнутраных назiральнiкаў, уключаючы мiсiю назiральнiкаў ад СНД. У той жа час ацэнка выбараў назiральнiкамi ад АБСЕ i некаторых iншых арганiзацый дыяметральна процiлеглая. Пры гэтым АБСЕ неправамерна iмкнецца выдаць свой пункт гледжання за думку ўсёй мiжнароднай супольнасцi. Тэндэнцыйнасць падыходаў Бюро па дэмакратычных iнстытутах i правах чалавека АБСЕ да выбарчага працэсу ў Рэспублiцы Беларусь агульнавядомая. БДIПЧ АБСЕ ў чарговы раз выканала палiтычны заказ тых, хто зацiкаўлены ў дэстабiлiзацыi сiтуацыi ў Беларусi, яе мiжнароднай iзаляцыi. Аднабаковая, зусiм негатыўная ацэнка, якая мае месца ў вывадах Бюро, была зададзена спачатку, а ўсё назiранне было запраграмавана на непрыняцце вынiкаў выбараў загадзя. Гэта вiдавочна. Мы шкадуем, што прадузятая пазiцыя БДIПЧ АБСЕ была навязана прадстаўнiкам Парламенцкай асамблеi АБСЕ, якiя прыбылi для назiрання за выбарамi па запрашэнню Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. У гэтай сiтуацыi мы, парламентарыi Рэспублiкi Беларусь, вымушаны не толькi канстатаваць недасканаласць метадалогii назiрання за выбарамi, якая прымяняецца Бюро па дэмакратычных iнстытутах i правах чалавека АБСЕ, але i гаварыць аб мэтанакiраванай акцыi супраць нашай краiны i прымяненнi двайных стандартаў. У большасцi беларускiх грамадзян гэта выклiкае поўнае непрыняцце. Асаблiва абуральныя апошнiя заявы парламентарыяў шэрагу суседнiх краiн i ЗША. Парламентарыi Польшчы сваiмi рэзалюцыямi iмкнуцца, вiдаць, канчаткова сапсаваць беларуска-польскiя адносiны, жыццёва важныя для грамадзян абедзвюх краiн. Падобнымi рэзалюцыямi Сейм Польшчы грубым чынам умешваецца ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, поўнасцю дыскрэдытуе сябе ў вачах ўласнага народа i насельнiцтва Беларусi. Усё гэта сведчыць толькi аб адным: гэтыя краiны не хочуць прызнаваць выбар беларускага народа i яго права самому вызначаць сваю будучыню. Мы сцвярджаем: Рэспублiка Беларусь прадэманстравала поўнае выкананне агульнапрызнаных дэмакратычных нормаў i прынцыпаў i пры правядзеннi выбарчых кампанiй праявiла сябе як дэмакратычная дзяржава. Сцвярджэннi аб праследаваннях i арыштах па палiтычных матывах не маюць пад сабой падстаў. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь карыстаюцца ўсiм комплексам палiтычных правоў i свабод у адпаведнасцi з Канстытуцыяй нашай краiны. Адначасова, як i грамадзяне любой дзяржавы, яны абавязаны выконваць законы сваёй краiны. Нiхто не даваў права замежным грамадзянам, а тым больш паслам замежных дзяржаў насуперак артыкулу 41 Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах парушаць законы краiны знаходжання, умешвацца ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы. Рэспублiка Беларусь забяспечвае i будзе няўхiльна забяспечваць на сваёй тэрыторыi законнасць i правапарадак. Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь заяўляе, што выкарыстанне яшчэ адной падставы для палiтычнага шантажу Беларусi не мае перспектыў, адвяргае беспадстаўныя абвiнавачаннi, якiя маюць месца ў падобных заявах i рэзалюцыях, i разглядаюць iх як грубае ўмяшанне ва ўнутраныя справы нашай краiны. Парламент Рэспублiкi Беларусь зноў пацвярджае гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу i супрацоўнiцтва з мiжнароднымi арганiзацыямi i парламентамi замежных дзяржаў. 3 красавiка 2006 года. г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заява Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у сувязi з пазiцыяй некаторых дзяржаў i мiжнародных ар У чарговы раз Рэспублiка Беларусь падвяргаецца мацнейшаму палiтычнаму, дыпламатычнаму i iнфармацыйнаму цiску з боку некаторых дзяржаў i мiжнародных ар
|
|