21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спрацавала «пастка для злодзея»

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марына ЭВЕРСМАН

Буднi «Аховы»

Суботнiм вечарам у дзяжурную часць Фрунзенскага аддзела аховы паступiў сiгнал «Трывога» з кватэры, размешчанай па вул. Берута. Старшым лейтэнантам мiлiцыi Валерыем Валутавым на месца быў накiраваны нарад мiлiцыi.

Пасля прыбыцця ён убачыў адчыненыя ўваходныя дзверы, аднак у кватэры нiкога не было. Неўзабаве падчас агляду пад’езда на пятым паверсе быў затрыманы 42-гадовы грамадзянiн, якi старанна i недарэчна спрабаваў схаваць пад дыванок радыётэлефон. Таксама ў мужчыны быў знойдзены i пульт дыстанцыйнага кiравання ад DVD-прайгравальнiка. У калiдоры ж самой кватэры ўжо стаяў падрыхтаваны да вынасу тэлевiзар, а на парозе — працэсар ад камп’ютара.

Некалькiмi хвiлiнамi раней затрыманы (дарэчы, ён ужо меў за плячыма 20 гадоў зняволення за раней учыненыя «подзвiгi») разам са сваiм таксама зусiм не бязгрэшным 36-гадовым таварышам цудоўна адпачывалi ў шумнай кампанii ў гасцях па вул. Адоеўскага. Тут жа за сталом сядзела i гаспадыня той самай злашчаснай кватэры па вул. Берута. Гаворачы чуллiвыя i частыя тосты, маладую жанчыну старанна «накачвалi» ўсемагчымымi спiртнымi напоямi. Калi ж даверлiвая ахвяра пад уздзеяннем алкаголю i душашчыпальных гутарак канчаткова страцiла пiльнасць, адзiн з крымiнальных лавеласаў выцягнуў з яе палiто ключы ад кватэры i пад маркай «збегаць за дадатковым вiнцом i закусачкай» шмыгнуў за дзверы. Другi ж злачынца застаўся «на шухеры» каля дамы. Iдэя зразумелая i простая: адзiн з саўдзельнiкаў ахоўвае дзяўчыну, другi — «чысцiць» кватэру, пасля чаго зачыняе на ключ, заходзiць у магазiн за абяцанай выпiўкай i закускай i, таксама непрыкметна вярнуўшы ключы ў кiшэню палiто, працягвае свята. Нават алiбi з мноствам сведак забяспечана: адпачываў з сябрамi ў кампанii — па-за падазрэннямi! Але ва ўсёй гэтай гiсторыi ёсць адзiн цiкавы нюанс: злачынца ведаў, што кватэра знаходзiцца пад аховай, i, паколькi так званы «чып» знаходзiўся на звязцы ключоў, ён паспяхова зняў яе з сiгналiзацыi. Гаспадароў кватэры ад крадзяжу выратавала iншае: сiгналiзацыя мела (i аб гэтым злодзей нават не здагадваўся) адзiн глабальны сакрэт, так званую «пастку для злодзея»!

У чым жа заключаўся сакрэт? Чаму ўсё ж сiгнал аб незаконным пранiкненнi ў кватэру паступiў на пульт аддзела аховы — злачынцу ж удалося зняць кватэру з сiгналiзацыi — пра гэта мы вырашылi пацiкавiцца ў самой аховы.

Старшы iнспектар упраўлення тэхнiчных сродкаў i сiстэм аховы Дэпартамента аховы МУС Рэспублiкi Беларусь маёр мiлiцыi Канстанцiн Iгнацьеў: «Давайце не будзем вось так проста раскрываць карты перад патэнцыяльнымi злачынцамi — няхай наш сакрэт застанецца сакрэтам. Магу толькi дадаць, што яго ўстаноўка ў якасцi дапаўнення да асноўнай сiстэмы каштуе вельмi i вельмi малую суму i прапаноўваецца абсалютна кожнаму клiенту пры заключэннi дагавора з нашым падраздзяленнем. Месцазнаходжанне «пасткi» ў кватэры вызначаецца самiм кватэранаймальнiкам i з’яўляецца, зразумела, недэманстрацыйным. Неабходна адзначыць, што гэты дадатковы «наварот» нiяк не ўплывае на кошт паслугi аховы ў месяц.

Выпадкi, калi такая дадатковая мера перасцярогi аказваецца вельмi дарэчы, не адзiнкавыя. Напрыклад, у вас не толькi могуць украсцi звязку ключоў, ведаючы адрас, але i нават прымусiць пад пагрозай насiлля адчынiць дзверы i ўласнаручна зняць кватэру з аховы. Калi ж «пастка» ёсць, вы можаце быць спакойнымi i нават прапанаваць рабаўнiкам чай або дапамогу ў пакаваннi асаблiва каштоўных рэчаў...»

Начальнiк Фрунзенскага аддзела аховы сталiцы падпалкоўнiк мiлiцыi Андрэй Пярмiнаў:

«Фрунзенскi раён па аб’ектыўных прычынах з’яўляецца самым густанаселеным i менавiта наш аддзел мае пад сваёй аховай найбольшую колькасць кватэр у параўнаннi з iншымi раёнамi сталiцы — больш чым шэсць з паловай тысяч. З агульнай колькасцi нашых клiентаў сiгналiзацыю з «сакрэтам» маюць каля 12 працэнтаў, г.зн. прыкладна 700 кватэранаймальнiкаў.

Некалькi гадоў назад быў выпадак, калi кiраўнiцтва тады яшчэ «Аб’яднання «Аховы» ледзь не прыняло рашэнне аб абавязковай устаноўцы такога «сакрэту» пры заключэннi кожнага дагавора. Маладую жанчыну-прадпрымальнiцу бандыты адвезлi на дачу i мучылi там, пакуль не забралi ключы ад яе кватэры. I загубiла iх тая ж самая «пастка». Аднак, устанаўлiваючы такi «сакрэт» у сябе ў кватэры, трэба пазмагацца з уласнай забыўчывасцю i халатнасцю сваiх дамачадцаў, iнакш вы рызыкуеце неаднаразова быць аштрафаванымi за памылковыя выклiкi нарада аховы. Таму па сённяшнi дзень кватэранаймальнiк сам вырашае, патрэбна яму такая перастрахоўка цi не».


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суботнiм вечарам у дзяжурную часць Фрунзенскага аддзела аховы паступiў сiгнал «Трывога» з кватэры, размешчанай па вул. Берута
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика