«Бiзнэс» пры пагонах
Iгар ГРЫШЫН
Ваенныя контрразведчыкi рассакрэцiлi i спынiлi незаконную дзейнасць двух дзялкоў, якiя ўладкаваўшыся на «цёплых месцах» у адной з вайсковых часцей Полацкага гарнiзона, разгарнулi прыбытковую для ўласных кiшэняў справу.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-групе ўпраўлення ваеннай контрразведкi КДБ Беларусi, размова iдзе аб ужо былых камандзiру па тылу i яго намеснiку. У ходзе следства па справе гэтых «бiзнэсменаў» контрразведчыкам разам са следчымi Полацкай мiжгарнiзоннай ваеннай пракуратуры ўдалося ўстанавiць... 600 эпiзодаў iх злачыннай дзейнасцi. Так, з’яўляючыся, па сутнасцi, гаспадарамi ў сваёй вайсковай часцi, камандзiр i яго намеснiк са студзеня 2003 года выкралi 15 000 лiтраў дызельнага палiва i бензiна А-76: прайдзiсветы спiсвалi гэтыя нафтапрадукты, а затым рэалiзоўвалi iх камерцыйнай структуры, што знаходзiлася побач з вайсковай часцю. Мiж iншым, агульны ўрон, якi быў нанесены дзяржаве абвiнавачанымi, ацэньваецца ў суму больш як 33 мiльёны рублёў. Як адзначылi ў прэс-групе ўпраўлення ваеннай контрразведкi КДБ краiны, некаторыя падначаленыя, якiя бачылi што робiць кiраўнiцтва, таксама сталi выкарыстоўваць матэрыяльныя каштоўнасцi ў сваiх мэтах. Што ж датычыцца камандзiра i яго намеснiка, то Вiцебскi мiжгарнiзонны ваенны суд прыгаварыў першага да чатырох гадоў абмежавання волi, а другога — да чатырох гадоў калонii ўзмоцненага рэжыму i пазбаўленню вайсковага звання «падпалкоўнiк».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ваенныя контрразведчыкi рассакрэцiлi i спынiлi незаконную дзейнасць двух дзялкоў, якiя ўладкаваўшыся на «цёплых месцах» у адной з вайсковых часцей Пол |
|