На Мiншчыне сiтуацыя з паводкай пад кантролем
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Камiсiяй Мiнскага абласнога ўпраўлення Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях праведзена праверка падрыхтоўкi гiдразбудаванняў Салiгорскага, Чырвонаслабодскага, Любанскага, Заслаўскага, Дуброўскага i Пятровiчскага вадасховiшчаў да веснавой паводкi.
Як адзначаюць спецыялiсты, узровень вады тут нiжэй нарматыўнага падпорнага ўзроўню. Праведзена расчыстка дамбаў, дарог i пад’ездаў да помпавых станцый, водазабораў буйных сажалак i вадасховiшчаў, гiдратэхнiчных збудаванняў. Удакладнены даныя аб наяўнасцi плаўсродкаў, якiя знаходзяцца на балансе арганiзацый i ў прыватных асоб. На гiдратэхнiчных збудаваннях i водапрапускных сiстэмах арганiзаваны пасты нагляду, якiя штодня прадастаўляюць у дыспетчарскую службу аб’яднання «Мiнскмелiавадгас» аператыўную iнфармацыю аб абстаноўцы на падведамасных аб’ектах. Таксама наладжана ўзаемадзеянне з Мiнiстэрствам абароны па прыцягненню груп падрыўнiкоў для расчысткi затораў у рэчышчах рэк. Як паведамiлi ва ўпраўленнi iдэалагiчнай работы Мiнскага аблвыканкама, праведзены пасяджэннi камiсiй па надзвычайных сiтуацыях пры раённых i гарадскiх выканкамах, дзе ўдакладнены шэраг мерапрыемстваў па бесперапыннаму забеспячэнню насельнiцтва раёнаў, якiя падтоплiваюцца, прадуктамi харчавання, прадметамi першай неабходнасцi, медыкаментамi, а тутэйшых устаноў аховы здароўя — сродкамi для дэзiнфекцыi. Узгоднены парадак, тэрмiны, маршруты эвакуацыi насельнiцтва (калi ўзнiкне такая неабходнасць), планы лiквiдацыi наступстваў надзвычайных сiтуацый на вадасховiшчах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камiсiяй Мiнскага абласнога ўпраўлення Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях праведзена праверка падрыхтоўкi гiдразбудаванняў Салiгорскага, Чырвонасл |
|