21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт станоўча ацанiў дзеяннi пракуратуры па забеспячэнню законнасцi ў перыяд выбараў

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 5 красавiка прыняў з дакладам генеральнага пракурора Пятра Мiклашэвiча.

Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб выкананнi заканадаўства ў перыяд падрыхтоўкi i правядзення выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Як адзначыў генеральны пракурор, выбары праведзены ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, нацыянальным заканадаўствам аб выбарах, а таксама прынцыпамi i нормамi мiжнароднага права. Волевыяўленне грамадзян было свабодным на аснове ўсеагульнага, роўнага i прамога выбарчага права пры тайным галасаваннi.

За гэты перыяд у органы пракуратуры паступiў шэраг скаргаў. Паводле слоў Пятра Мiклашэвiча, усе яны вырашаны. Устаноўлены неiстотныя парушэннi выбарчага заканадаўства. Вiнаватыя асобы прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Што датычыцца забеспячэння бяспекi грамадзян, то каля 600 чалавек прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за парушэнне заканадаўства аб правядзеннi масавых мерапрыемстваў. Пазiцыя пракуратуры была адназначнай — усе парушальнiкi закона павiнны быць прыцягнуты да адказнасцi, а масавыя мерапрыемствы i ў перыяд выбарчай кампанii павiнны праводзiцца ў строгай адпаведнасцi з законам.

У мэтах забеспячэння правапарадку ў ходзе падрыхтоўкi i правядзення выбараў Пракуратурай Рэспублiкi Беларусь у рамках прадастаўленых паўнамоцтваў быў ажыццёўлены комплекс арганiзацыйных i практычных мерапрыемстваў. Па вынiках нагляду за выкананнем заканадаўства пракурорамi вынесена 75 актаў рэагавання, у тым лiку 33 пастановы аб узбуджэннi вядзення па справе аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, 32 афiцыйныя папярэджаннi аб недапушчальнасцi парушэння заканадаўства, узбуджана 6 крымiнальных спраў.

Кiраўнiк дзяржавы станоўча ацанiў дзеяннi пракуратуры па забеспячэнню законнасцi ў перыяд выбарчай кампанii.

Генеральны пракурор таксама праiнфармаваў прэзiдэнта аб вынiках барацьбы са злачыннасцю i ўмацаванню правапарадку ў краiне па вынiках першага квартала 2006 года. Прынятыя меры далi магчымасць знiзiць агульную колькасць злачынных замахаў на 3,6 працэнта ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года. Пры гэтым на 11,8 працэнта зменшылася колькасць цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў, у тым лiку на 20,5 працэнта — разбояў, на 20,2 працэнта рабаванняў.

Кiраўнiк дзяржавы ўказаў на неабходнасць прыняцця пракуратурай мер па захаванню i ў далейшым тэндэнцыi знiжэння ўзроўню злачыннасцi. Пётр Мiклашэвiч далажыў аб ходзе выканання Дзяржаўнай праграмы па ўзмацненню барацьбы з карупцыяй на 2002—2006 гады.

Выпрацавана сiстэма мер, накiраваных на прадухiленне, своечасовае выяўленне i спыненне карупцыйных правапарушэнняў у розных галiнах эканомiкi, павышэнне якасцi папярэдняга расследавання i максiмальнае пакрыццё нанесенага ўрону па крымiнальных справах карупцыйнай накiраванасцi. Гэта дало магчымасць знiзiць узровень карупцыйных праяўленняў. Генеральны пракурор унёс прапанову Прэзідэнту аб неабходнасцi распрацоўкi Дзяржаўнай праграмы па ўзмацненню барацьбы з карупцыяй на 2007—2010 гады. Улiчваючы актуальнасць i неабходнасць комплекснага i сiстэмнага вырашэння iснуючых праблем у сферы барацьбы з карупцыяй, Аляксандр Лукашэнка адобрыў гэту прапанову.

Прэзiдэнт таксама праiнфармаваны аб ходзе папярэдняга расследавання i вынiках судовага разгляду крымiнальных спраў, якiя знаходзяцца на кантролi ў кiраўнiка дзяржавы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 5 красавiка прыняў з дакладам генеральнага пракурора Пятра Мiклашэвiча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика