Асноўныя вектары i прынцыпы знешняй палiтыкi Беларусi застаюцца нязменнымi
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 4 красавiка прыняў мiнiстра замежных спраў Сяргея Мартынава i Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Беларусi ў Польшчы Паўла Латушку.
У ходзе сустрэчы былi абмеркаваны асноўныя напрамкi знешняй палiтыкi Беларусi на новым палiтычным этапе пасля праведзеных выбараў прэзiдэнта краiны. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што асноўныя вектары i асноўныя прынцыпы знешняй палiтыкi Беларусi застаюцца нязменнымi. Беларусь — дзяржава, адкрытая свету i зацiкаўленая ва ўзаемадзеяннi з усiмi краiнамi. «Мы — краiна, якая нямала дае свету i Еўропе: ад сферы бяспекi да сферы эканамiчнага ўзаемадзеяння i барацьбы са злачыннасцю. I Беларусь зацiкаўлена ў цесным узаемадзеяннi з усiмi нашымi партнёрамi. Прынцыпы добрасуседства, прыярытэту партнёрскiх адносiнаў з блiжэйшымi суседзямi застаюцца ў сiле», — адзначыў Сяргей Мартынаў. Беларусь будзе цвёрда адстойваць свае ўласныя iнтарэсы, i мы гатовы ўзаемадзейнiчаць з любымi дзяржавамi на аснове паважання iмi iнтарэсаў беларусаў i нашых падыходаў. Беларусь i Польшчу гiстарычна звязваюць прынцыпы добрасуседства, глыбокага супрацоўнiцтва ў розных галiнах, даволi актыўныя мiжчалавечыя кантакты. Як было адзначана ў час сустрэчы, наша зацiкаўленасць ва ўзаемным супрацоўнiцтве выяўляецца перш за ўсё ў дынамiчных гандлёва-эканамiчных адносiнах: за апошнiя тры гады аб’ём узаемнага тавараабароту значна павялiчыўся. Каментуючы вынiкi рабочай сустрэчы, Павел Латушка адзначыў: «Мы зыходзiм з таго, што галоўным фактарам у развiццi адносiнаў з Польшчай з’яўляецца фактар прагматызму, добрасуседства». Разам з тым Беларусь зыходзiць i з таго, што нашы польскiя партнёры разумеюць абсалютную бесперспектыўнасць дзеянняў, накiраваных на ўплыў на ўнутрыпалiтычную сiтуацыю ў нашай краiне. Бо перш за ўсё беларускi народ i Беларусь прымаюць рашэнне аб сваiм лёсе, i гэты выбар Беларусь зрабiла. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 4 красавiка прыняў мiнiстра замежных спраў Сяргея Мартынава i Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Беларусi ў Пол
|
|