Сабор трох краiн
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Учора ў Мiнску адкрыўся II Сабор славянскiх народаў Беларусi, Расii i Украiны, якi павiнен, як заявiлi яго арганiзатары, распачаць шырокi, агульнанародны рух за саюз трох краiн.
Гэта грамадская арганiзацыя была створана летам 2001 года ў Маскве на з’ездзе славянскiх народаў з мэтай прыкласцi ўсе намаганнi для таго, каб аднавiць адзiную эканамiчную, культурную i духоўную прастору трох краiн. Узначальваюць яе дэпутат Дзярждумы Расii Генадзь Селязнёў, старшыня Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Леанiд Козiк i дэпутат Вярхоўнай Рады Украiны Барыс Алейнiк. «Беларусь, Расiю, Украiну аб’ядноўвае шматвекавая агульная гiсторыя, духоўная роднасць, у многiм адзiныя народнагаспадарчыя асновы. Сёння iх роднiць i агульнае натуральнае iмкненне дабiцца годнага жыцця для сваiх народаў, заняць вартае месца ў сусветнай супольнасцi, — сказана ў саборным прэс-рэлiзе. — Нягледзячы на разбурэнне адзiнай саюзнай дзяржавы, гэтыя тры краiны застаюцца адна для адной буйнымi гандлёва-эканамiчнымi партнёрамi. Удзельнiкi Сабору ўпэўненыя i адстойваюць сваю пазiцыю ў тым, што славянская цывiлiзацыя, толькi выступаючы як адно цэлае, здолее адстаяць свае мэты i каштоўнасцi, стаць арганiчнай i самабытнай складовай агульнай еўрапейскай i сусветнай эканамiчнай i духоўнай прасторы». На Сабор у Мiнск прыбылi 500 дэлегатаў — дэпутаты Дзяржаўнай Думы Расiйскай Федэрацыi, Вярхоўнай Рады Украiны, Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, дзеячы навукi i культуры, прадстаўнiкi бiзнэсу, асноўных палiтычных i грамадскiх сiл трох дзяржаў. — Сёння ўжо шмат значыць тое, што арганiзацыя выжыла за гэтыя пяць гадоў, — сказаў сустаршыня Сабору Леанiд Козiк. — Акрамя таго, склаўся актыў з людзей, якiя займаюцца гэтай работай не толькi на словах. Цяпер мы можам рухацца наперад. Я лiчу, што мы сёння павiнны ўзмацнiць ролю славянскiх народаў, у тым лiку i ў палiтычным жыццi, i выходзiць на мiжнародны ўзровень. Чаму слаба гучаў наш голас, калi бамбiлi Югаславiю? Калi так пойдзе i далей, то размова нават не iдзе аб iзаляцыi Расii. Расiя адродзiцца на сваiх вялiзных тэрыторыях. Але размова iдзе пра Украiну, пра Беларусь — дзяржавы, якiм пры палiтычнай i эканамiчнай iзаляцыi будзе вельмi складана выжыць. Мы сёння павiнны выказаць сваё меркаванне наконт Гаагскага трыбунала, якi нiчога не можа даказаць i даводзiць да гiбелi людзей — значных палiтыкаў, славян. Мы не павiнны прамаўчаць i наконт Iрака, акупацыя якога працягваецца цяпер ужо без усякай зачэпкi, нават фiктыўнай. Так што ў нас работы многа. У тым лiку i па ўмацаванню матэрыяльнай базы самога Сабору. Цэнтральнай тэмай II Сабора абазначана ўмацаванне традыцый мiжнацыянальнага, мiжканфесiйнага сяброўства i супрацоўнiцтва народаў у iмя будучага Расii, Беларусi i Украiны. Удзельнiкi Сабору маюць намер абмеркаваць i прыняць шырокую праграму дзеянняў, галоўнай мэтай якой стане паслядоўная работа па аднаўленню i развiццю эканамiчных, культурных, навуковых сувязяў памiж народамi трох краiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску адкрыўся II Сабор славянскiх народаў Беларусi, Расii i Украiны, якi павiнен, як заявiлi яго арганiзатары, распачаць шырокi, агульнанаро |
|