21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аднавiцеся пасля iнсульту

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Сёння асноўнай прычынай смяротнасцi i iнвалiднасцi сярод дарослага насельнiцтва з’яўляюцца захворваннi сардэчна-сасудзiстай сiстэмы, у тым лiку iнфаркты сэрца i мазгавыя iнсульты. Паводле слоў кiраўнiка неўралагiчнага аддзела Рэспубликанскага навукова-даследчага цэнтра неўралогii і нейрахiрургii i фiзiятэрапii Георгiя Нядзведзя, актуальнасць гэтай праблемы для Беларусi заключаецца яшчэ i ў тым, што каля трэцi насельнiцтва рэспублiкi складаюць людзi пенсiйнага, сталага ўзросту. А якраз у гэтай катэгорыi iснуе найбольшая верагоднасць сутыкнуцца з разнастайнымi вiдамi вострага парушэння мазгавога кровазвароту.

Iнсульт — вельмi небяспечны стан. Людзi, якiя яго перанеслi, з-за ўзнiкшых парушэнняў функцый галаўнога мозга не могуць сябе абслужыць, у iх дрэнная памяць, яны некрытычныя. У iх ёсць такiя пашкоджаннi, якiя не паддаюцца аднаўленню. Таму вельмi важна ведаць рэабiлiтацыйны патэнцыял такога пацыента. Тут ужо справа родных або абслуговага персаналу (калi чалавек адзiнокi i жыве ў спецустанове) вызначыць, да якой рысы можа адбыцца аднаўленне. I першачарговая задача — дабiцца таго, каб хворы мог сябе элементарна абслугоўваць. Патрэбны добры догляд, правiльнае харчаванне, кантроль за прыёмам неабходных лекаў.

Аднавiцца пасля iнсульту могуць дапамагчы правераныя стагоддзямi народныя сродкi. Аднак перш чым скарыстацца гэтымi рэцэптамi, абавязкова трэба параiцца з лечачым урачом.

 На дапамогу можна «паклiкаць» сiнi ёд. У 50 мл цёплай вады развесцi 1 ч. л. 5-працэнтнага раствору ёду i 1 ч. л. (з горкай) бульбянога крухмалу, дадаць 200 мл кiпеню. Атрымаецца раствор сiняга колеру. Пiць 1 раз на дзень за 30 мiнут да яды — ад 1 да 8 ч. л. з малаком цi кiсялём. Пасля 5 дзён прыёму зрабiць 5-дзённы перапынак.

 20 г здробненых пладоў каштану залiць 200 мл кiпеню, даць настояцца, прымаць па 1 ст. л. 3 разы на дзень пасля яды цi ранiцай i вечарам па 30 кропель, разведзеных у 1 ст. л. вады, соку свежых кветак каштану.

 Змяшаць свежы сок рэпчатай цыбулi з мёдам у суадносiнах 1:2 i ўжываць па 1 ст. л. 3 разы на дзень да яды.

 1 ст. л. здробненага чыстацелу заварыць 1 шклянкай кiпеню, настояць 15 мiн., працадзiць. Прымаць па 2 ст. л. 3 разы на дзень да яды.

 1 ст. л. iглiцы елкi залiць 1 шклянкай кiпеню, дадаць палову ачышчанага ад лупiны i здробненага лiмона. Ухутаўшы, настояць 2—3 гадзiны, працадзiць, далiць гатаванай вадой да першапачатковага аб’ёму. Прымаць па 0,25 шклянкi нашча за гадзiну да яды цi праз гадзiну. Курс — 2—3 месяцы.

Для аднаўлення функцый паралiзаваных канечнасцяў рэкамендуюцца наступныя спосабы.

 Да любога сардэчнага збору дадаць па 100 г соi, грэчкi i проса i па 2 ст. л. чыстацелу, ваўчкоў, трыпутнiку, кораня лопуху, чагi i сухацвету. Усё прапусцiць праз мясарубку i старанна перамяшаць. Раскласцi атрыманы састаў у паўлiтровыя слоiкi так, каб яны запоўнiлiся на 1/3, астатнiя 2/3 залiць алеем. Паставiць у цёплае месца на 2 месяцы, штодзённа добра ўзбоўтваць. Праз 2 месяцы ўсё залiць у адну ёмiстасць i нагрэць да тэмпературы +60° С (не кiпяцiць!). Потым зноў разлiць па слоiках i паставiць у цёплае месца яшчэ на месяц, штодзённа ўзбоўтваць. Уцiраць сродак у паралiзаваныя канечнасцi праз дзень на ноч. Праз 20 дзён лячэння зрабiць перапынак на 10 дзён. Правесцi яшчэ два курсы з 10-дзённымi перапынкамi. Праз месяц паўтарыць 2 курсы лячэння з месячным перапынкам памiж iмi. Затым зрабiць перапынак на паўгода i зноў прайсцi 2 курсы лячэння.

 6 частак лаўровага лiсту, 1 частку iголак ядлоўцу здрабнiць на кавамолцы, змяшаць з 12 часткамi сметанковага масла. Атрыманую мазь уцiраць 2 разы на дзень у паралiзаваныя канечнасцi.

 Для паляпшэння рухомасцi канечнасцяў прыгатуйце мазь з 100 г свiнога тлушчу i 1 ст. л. солi. Намажце ёй абезрухоўленыя канечнасцi, а зверху абгарнiце баваўнянай тканiнай i нейлонам.

Супраць гематомы — такi метад. 2 ст. л. чыстацелу залiць адной шклянкай кiпеню, кiпяцiць 10—15 мiн., даць настояцца 45 мiн., працадзiць. У адвар дадаць любую глiну, каб атрымалася густая кашыца. Накласцi кампрэс на ўсю галаву на 2 гадзiны. Паўтараць працэдуру некалькi разоў на дзень. За адзiн месяц гематома рассмокчыцца i кровазварот адновiцца.

Немалаважную ролю ў лячэннi iнсульту адыгрываюць ванны. Асаблiва карысныя яны з адварам каранёў шыпшыны, парэзаных на дробныя кавалачкi. Для адной працэдуры дастаткова 200—250 г каранёў. Залiць iх 3 л вады i варыць на невялiкiм агнi 30—40 мiн., настояць 1 гадзiну, працадзiць i ўлiць у прыгатаваную ванну, прымаць якую 20 мiн. пры тэмпературы +38° С. Курс — 8—10 ваннаў.

 Спрыяльны ўплыў аказваюць i ванны з адварам пладоў, галiнак ядлоўцу. Адвар рыхтуюць i прымяняюць гэтак жа, як i з каранёў шыпшыны.

 Ванны добра спалучаць з кампрэсамi, уцiраннямi настоек i экстрактаў у анямелыя часткi цела. Для кампрэсаў падыходзiць усё той жа адвар ядлоўцу, а яшчэ лепш — спiртавая настойка з яго. 1 жменя ягад на 2 жменi здробненых галiнак залiць 0,5 л гарэлкi i настойваць 2 тыднi. Рабiць уцiраннi можна i настойкай чабору, 8 ст. л. здробненай травы залiць 0,5 л гарэлкi, настойваць 2 тыднi. Можна пiць яе па 30—40 кропель 3 разы на дзень.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння асноўнай прычынай смяротнасцi i iнвалiднасцi сярод дарослага насельнiцтва з’яўляюцца захворваннi сардэчна-сасудзiстай сiстэмы, у тым лiку iнфарк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика