21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пуцёўка з медыцынскiм «бонусам»

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Адпачынак-2006

Беларусь будзе рабiць стаўку на развiццё ўласнай мадэлi санаторна-курортнага адпачынку. Апроч практычна «стандартнай» для суседзяў формулы «пражыванне плюс харчаванне», традыцыйны пакет паслуг айчынных санаторыяў мае яшчэ адну неаспрэчную перавагу — лячэнне. Прычым, паводле слоў начальнiка дзяржаўнай установы «ЦэнтрКурорт» Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Алега Мiхайлава, якраз гэта акалiчнасць павiнна прыцягнуць у беларускiя здраўнiцы не толькi нашых, але i шматлiкiх грамадзян iншых краiн.

Водпуск адзiн. I дзве розныя часткi

Санаторыi «Сосны», «Прыазёрны», «Баравое», «Гарадзiшча», «Юнацтва», а таксама пяць беларускiх здраўнiц у Туапсе, Сочы, Мiсхоры, Юрмале i Друскiнiнкаi. Летась iх наведалi больш як 50 тыс. чалавек. Мiж тым, што чакае гэтыя ўстановы Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта сёлета — у сувязi са зменай ўмоў аздараўлення ў нашай краiне?

— Пашырэнне практыкi поўнай аплаты аздараўлення падштурхнула да з’яўлення новых прапаноў, — адзначае Алег Мiхайлаў. — Так, раней звычайнай лiчылася працягласць адпачынку ў 20—21 дзень. Такiя магчымасцi ёсць i сёння. У той жа час зараз санаторна-курортныя пуцёўкi будуць прадастаўляцца i на меншы тэрмiн — 12—14 дзён. Бо з аднаго боку гэта — знiжэнне iх агульнага кошту. А з iншага — мы будзем цалкам адпавядаць цяперашняй «модзе» дзялiць водпуск на часткi. Пры гэтым падчас адной з iх звычайна выкарыстоўваецца менавiта «пляжны» варыянт. Тады як другую прынята прысвячаць свайму здароўю.

Апошнiм часам непасрэдна ў мадэрнiзацыю здраўнiц былi ўкладзены значныя сродкi. Аднак цi не самае цiкавае — тут сталi з’яўляцца «вузкiя» ўрачы-спецыялiсты, да прыкладу, такiя, як гiнеколагi i ўролагi. А таксама новае абсталяванне, магчымасцi прайсцi поўную дыягностыку i атрымаць лячэнне. Прычым кошт працэдур «закладваецца» ў суму пуцёўкі.

— Можна ўзгадаць шмат краiн, дзе прапануецца адпачынак за 15—20 долараў у суткi, — працягвае Алег Мiхайлаў. — Аднак практычна нiдзе ў гэту суму не ўваходзiць кошт лячэння. I якраз гэта па-сапраўднаму важкi аргумент не толькi для беларускiх грамадзян, але i iншаземцаў. Летась аздараўленне ў нашых санаторыях прайшлi каля 400 чалавек з Лiтвы, Латвii, Польшчы, Расii, Германii, Францыi, Кiпра, Манголii, Iзраiля, ЗША. А сёлета iх колькасць павiнна ўзрасцi. Тым больш, што зараз мы маем намер «зраўняць» цэны на паслугi для беларускiх i замежных грамадзян.

Зрэшты, заўважае Алег Мiхайлаў, не менш цiкавы напрамак прыцягнення турыстаў — спецыялiзацыя самiх санаторыяў. Калi нарачанскiя здраўнiцы «Сосны» цi «Прыазёрны» i надалей будуць лiчыцца месцамi «спакойнага» адпачынку, то «Юнацтва» на Заслаўскiм водасховiшчы — ужо аб’ектам найперш маладзёжнага турызму. Дарэчы, праект рэканструкцыi асноўнага корпуса «Юнацтва» са стварэннем тут басейнаў i саунаў iснуе ўжо зараз. I, як чакаецца, канкрэтная рэалiзацыя гэтага праекта павiнна распачацца налета.

Паляванне ў «валютным» фармаце

Яшчэ адзiн напрамак — так званы «паляўнiчы» турызм. Прынамсi, тут ужо не iснуе «жорсткай» прывязкi да надвор’я. Галоўнае — укласцiся ў спецыяльныя тэрмiны. Так, вызначана, што «сезон» качкi — з першай суботы жнiўня па апошнюю нядзелю лiстапада, гусi — з 20 сакавiка па 10 мая i з першай суботы верасня па апошнюю нядзелю лiстапада, цецерука i глушца — з 20 сакавiка па 10 мая, дзiка — з 1 кастрычнiка па 30 лiстапада i з 1 снежня па 15 студзеня. Што ж да ваўкоў i лiсы, то дазвол на iх можна атрымаць на працягу ўсяго года.

Зразумела, што большасць паляўнiчых з’яўляюцца грамадзянамi нашай краiны. Але не толькi. Да прыкладу, летась пры дапамозе «ЦэнтрКурорта» былi наладжаны туры каля 20 груп з Расii, Украiны, Германii, Францыi, Iталii.

— Паляўнiчым, якiя прыязджаюць у Беларусь, мы прапануем поўнае суправаджэнне, — распавядае Алег Мiхайлаў. — Маецца на ўвазе сустрэча ў аэрапорце, падтрымка ў афармленнi вiзы, пражыванне ў гасцiнiцы цi катэджы з трохразовым харчаваннем, афармленне дакументаў на правоз зброi, на вываз трафеяў, паслугi гiда-перакладчыка, транспартныя паслугi, забеспячэнне егерамi, падрыхтоўка месца палявання i iншае. Вядома, канкрэтныя сумы аплаты ў рэшце рэшт залежаць ад таго, наколькi ўдалым аказалася само паляванне, у прыватнасцi, ад здабытых трафеяў. Аднак па-сутнасцi кожны паляўнiчы-iншаземец «пакiдае» ў нашай краiне ад 500 да 10 000 долараў ЗША. А гэта — ужо рэальныя валютныя паступленнi.

Дзе выгоды, там... турыст

Мяккi клiмат, вялiкiя лясы, адсутнасць прамысловых прадпрыемстваў, рыба, грыбы i ягады — Нарачанскi край не без падстаў лiчыцца галоўным курортам Беларусi. Прычым не ў апошнюю чаргу — дзякуючы экалогii. Дастаткова заўважыць: сёння празрыстасць вады ў Нарачы дасягае 6—8 метраў.

Яшчэ ў 1980—1990 гадах з прыбярэжнай зоны Нарачы былi выведзены жывёлагадоўчыя комплексы, забаронены ўзворванне глебы, выкарыстанне ўгнаенняў i ядахiмiкатаў. Аднак, адзначаюць у Нацыянальным парку «Нарачанскi», з цягам часу прыйшлося вырашаць новыя i даволi нечаканыя праблемы. Адна з iх — каналiзацыйны калектар курортнага пасёлка. Так атрымалася, што месцамi «труба» падыходзiць да буйнейшага возера краiны. Таму, згодна з новай дзяржаўнай праграмай аздараўлення Нарачанскага краю, «на ўсякi выпадак» калектар вырашылi аднесцi на 800—1000 метраў — за кальцавую дарогу. Прычым работы тут распачалiся летась.

Складаней аказалася справа з цыркарыёзам. Iнакш кажучы, з маленькiмi лiчынкамi, якiя з’яўляюцца ў нарачанскай вадзе пры цёплым надвор’i i выклiкаюць раздражненне скуры. Пакуль якога-небудзь «рэцэпта» для папярэджвання гэтага захворвання няма. Аднак ёсць простыя меры перасцярогi — карыстацца «тлустым» крэмам, прыняць душ пасля купання або... проста з’ездзiць на адно з чатырох дзесяткаў цалкам «чыстых» навакольных азёр. Балазе, што пры наяўнасцi транспарту зойме гэта ўсяго 15—20 мiнут.

— Зараз мы маем больш за 20 абсталяваных турыстычных стаянак — ужо з дровамi i цэнтралiзаваным вывазам смецця, — кажа генеральны дырэктар Нацыянальнага парку «Нарачанскi» Васiль Каржоў. — I, да слова, адпачыць тут зможа дазволiць сабе кожны — суткi абыходзяцца ў 1000 рублёў з чалавека i 500 рублёў з машыны. Плюс кампенсацыйны збор у памеры 1/24 базавай велiчынi. Пры гэтым вызначаны шэраг катэгорый грамадзян, якiм плацiць кампенсацыйны збор не трэба — тым жа навучэнцам, студэнтам, пенсiянерам.

Мiж тым не меншай папулярнасцю карыстаецца «цывiлiзаваны» адпачынак — у паляўнiчых домiках i катэджах. I, да слова, такiх аб’ектаў павiнна стаць больш. Як паведамiў Васiль Каржоў, у Нацыянальным парку выдзелены 8 участкаў для прыватных iнвестараў для развiцця турыстычнай iнфраструктуры — на гэтых участках павiнны з’явiцца санаторыi, дамы адпачынку, кемпiнгi. I ўсё ж цi не самы адметны праект — стварэнне Нарачанскага аквапарка. Неабходная дакументацыя на яго павiнна быць распрацавана сёлета. А, як плануецца, само будаўнiцтва працягнецца два наступныя гады.

Мядзельскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь будзе рабiць стаўку на развiццё ўласнай мадэлi санаторна-курортнага адпачынку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика