21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Здаровае харчаванне з малымi «святамi»

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Дыету нельга браць штурмам. Канешне, самадысцыплiна — гэта важна, але прытрымлiванне здаровай сiстэмы харчавання не павiнна атручваць жыццё. Неабходна дазваляць сабе святы.

Многiя дыетолагi раяць не адступаць ад прынцыпу 90:10 — 90 працэнтаў карысных прадуктаў i 10 працэнтаў любiмых прысмакаў. Калi немагчыма абысцiся без нейкай ежы, няхай нават i шкоднай, трэба дазволiць сабе яе ў разумнай колькасцi. Але пасля адпрацаваць: схадзiць лiшнi раз у спортзалу, прабегчы ранiцай, працягнуць час ранiшняй зарадкi, прайсцiся пешшу да метро.

СЦIПЛАЯ КАРЫСНАСЦЬ ПIВА

Пiва змяшчае складаныя вугляводы i даволi мала цукраў. Гэта абсалютна не значыць, што дадзены напой — каштоўная крынiца карысных рэчываў.

Пачуццё сытасцi, якога мы чакаем ад вугляводнай ежы, прыходзiць, дзякуючы засваенню тлушчаў, бялкоў i клятчаткi, а нiчога падобнага ў пiве няма. Вiтамiны i мiнеральныя рэчывы прысутнiчаюць, але ў надта невялiкай колькасцi. Вы скажаце, што пiва — зерневы прадукт, звараны з ячменю. Сапраўды, але не блытайце яго з ячневай кашай цi пахлёбкай. Яшчэ да варкi зерне праходзiць асаблiвую цеплавую апрацоўку, падчас якой вылучаюцца цукры, якiя пазней ператвараюцца ў спiрты. У проста звараным ячменi будзе на чвэрць больш калорый, але затое i клятчатка, а таксама цынк, жалеза i калiй. У пiве iх застаецца мiнiмум. Адно толькi i радуе: калi пiць яго ў разумных прапорцыях, то многа лiшнiх калорый не атрымаеш. Светлае пiва, дарэчы, на 10 працэнтаў менш каларыйнае за цёмнае.

ДОБРЫ ТОН НА КУХНI ПА-РУСКУ

Iмкнiцеся чаргаваць стравы. За мясным супам павiнна iсцi гарачае з рыбы цi гароднiны, а калi вячэру вы пачнеце з грыбной закускi, асноўная страва не павiнна ўтрымлiваць грыбы нi ў якiм выглядзе. Прэснае — пранае, раслiннае — жывёльнае, смажанае — адваранае. У гэтым сэнс чаргавання.

У дваранскай кухнi iснавала яшчэ адна традыцыя: каляровая разнастайнасць у талерках. Так, падаваць светлую бульбу цi рыс да рыбы або курыцы лiчылася недапушчальным — iм больш падыходзiць яркая гароднiна (таматы, перац).

Нарэшце, выкарыстоўвайце на працягу дня не менш за тры спосабы апрацоўкi прадуктаў. Iншымi словамi, калi ранiцай была каша, а на абед вы елi суп i салату са свежай гароднiны, то на вячэру пажадана што-небудзь патушыць, прыгатаваць на пары, запячы, падсмажыць. Розныя вiды апрацоўкi прадуктаў не даюць страўнiку «засумаваць». Калi яму рэгулярна пастаўляць выключна вараную гароднiну, праз тыдзень ён прывыкне ператраўлiваць толькi яе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дыету нельга браць штурмам. Канешне, самадысцыплiна — гэта важна, але прытрымлiванне здаровай сiстэмы харчавання не павiнна атручваць жыццё. Неабходна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика