21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай ПРАСТУЛАПАЎ: «Хрушчоўкi» патаннеюць мiнiмум на 20 працэнтаў»

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Жыллё

У мiнулыя гады менавiта вясной на другасным рынку сталiчнага жылля назiралася моцная актывiзацыя пакупнiкоў гатовага жылля. Прадаўцы нерухомасцi вагалiся i шукалi пульс на «целе» рынку, каб дакладна ведаць, што будзе далей: патанненне цi падаражанне. Зараз сiтуацыя на жыллёвым рынку складваецца крыху iншая.

Сёння на пытаннi карэспандэнта газеты «Звязда» адказвае дырэктар беларускай асацыяцыi «Нерухомасць» Мiкалай ПРАСТУЛАПАЎ.

— Спецыялiзаваныя выданнi прадракаюць не вельмi «маладым» кватэрам на другасным рынку жылля iстотнае патанненне. Калi яго чакаць?

— Цэны на кватэры пасля чарговага павелiчэння ў снежнi ўжо тры месяцы як стаяць на адным месцы. Але за гэты час такiя дарагiя кватэры нiхто не купляў i не купляе зараз. На рынку поўнае зацiшша. Пакупнiкоў няма. Ёсць невялiкая актыўнасць «альтэрнатыўшчыкаў», калi клiент прадае сваё жыллё, каб набыць новую кватэру. Гэтыя здзелкi «пагоды» на рынку нерухомасцi не робяць, бо ўдзельнiкамi такой ракiроўкi аплачваюцца толькi сумы рознiцы памiж рознымi тыпамi кватэр.

— Як паводзяць сябе пакупнiкi, якiя толькi набываюць сабе новае жыллё?

— «Чыстых» пакупнiкоў кватэр на другасным рынку жылля сёння ўвогуле не iснуе. Калi раней гэтая колькасць удзельнiкаў рынку нерухомасцi складала прыкладна 10 працэнтаў, то зараз — адзiн-два клiенты на ўвесь горад.

— Па гэтаму факту спецыялiсты ўжо зрабiлi нейкiя высновы?

— Такая сiтуацыя паказвае, што цэны на жыллё ў сталiцы былi павялiчаны без эканамiчнай абгрунтаванасцi. Адбылося гэта на чыста псiхалагiчным узроўнi. Цэны, па сутнасцi, паднялi «альтэрнатыўшчыкi», якiх не турбуе, колькi каштуе кватэра, а галоўнае — каб засталася стабiльная рознiца памiж рознымi тыпамi жылля. На мiнскiм рынку другаснага жылля «альтэрнатыўшчыкаў» заўсёды было значна больш, чым iншых удзельнiкаў, а цэны збiць могуць толькi «чыстыя» пакупнiкi кватэр, якiя аплачваюць нерухомасць па поўнай праграме. Такiх пакупнiкоў сёння няма. Таму адбылося так, што цэны на ўсякае, нават кепскае жыллё, дасягнулi свайго максiмуму. Калi квадратны метр агульнай плошчы «хрушчоўкi» каштуе больш за тысячу долараў — гэта нерэальна.

— Калi разглядаць рэальнае становiшча, то што зараз адбываецца на другасным рынку жылля?

— Сёння прапановы кватэр растуць кожны месяц. Колькасць прадаўцоў толькi павялiчваецца. Пакупнiкоў фактычна няма. Рэальныя пакупнiкi зараз чакаюць патаннення жылля. Маральна да гэтага гатовы ўжо i прадаўцы. Разам з тым нашы аналiтыкi лiчаць, што кватэры ў элiтных дамах таннець не будуць. Кошт квадратнага метра ў межах 900—1000 долараў для якасных прасторных кватэр мяняцца не будзе. Гэта рэальная цана прывабнага жылля палепшаных планiровак. На гэтым фоне павiнны патаннець маленькiя старыя «хрушчоўкi», якiм 35—40 гадоў, i такiя ж дабiтыя жыццём «панелькi». Такое жыллё павiнна за год патаннець мiнiмум на 20 працэнтаў.

— Якая цэнавая тэндэнцыя на другасным рынку жылля прагназуецца экспертамi ў iншых буйных гарадах Беларусi?

— У абласных цэнтрах паўтарылася сiтуацыя, як i ў Мiнску. Там буйныя будаўнiчыя арганiзацыi таксама не могуць свабодна будаваць жыллё ў гарадах. Яны вымушаны ўзводзiць дамы ў раёне, дзе ў насельнiцтва няма iстотных сродкаў, каб будаваць жыллё за выключна ўласныя сродкi. Масава ў гарады ўсiх будаўнiкоў не пускаюць. У абласных цэнтрах зараз кватэры на другасным рынку жылля падаражэлi штучна. З цягам часу цэны на гатовае жыллё i ў гэтых гарадах стабiлiзуюцца i пачнуць падаць.

— Якiм чынам, на ваш погляд, магчыма палепшыць сiтуацыю ў сферы жыллёвага будаўнiцтва ў гарадах краiны?

— Як вядома, зараз падрыхтаваны цэлы пакет заканадаўчых актаў пад грыфам указаў прэзiдэнта i пастаноў урада. У гэтых дакументах распiсана шмат прапаноў па знiжэнню кошту жылля на першасным рынку нерухомасцi. Пасля гэтых мер зменiцца кошт i другаснага жылля. Каб гэта адбылося, неабходна прадаваць большую колькасць недарагiх кватэр цi павялiчыць колькасць удзельнiкаў долевага будаўнiцтва. Тут не трэба нават нейкай будаўнiчай рэвалюцыi. Дастаткова гарвыканкамам i аблвыканкамам аб’явiць аб прыёме заяў на будаўнiцтва жылля ад усiх чаргавiкоў па прынцыпу долевага будаўнiцтва, калi ўрад краiны будзе гарантаваць на працягу 5 гадоў забяспечыць такiх клiентаў жыллём спажывецкiх якасцяў па цэнах 500 долараў за квадратны метр. Iмгненна пасля такой заявы жыллё на другасным рынку Мiнска iстотна патаннее. Эксперты рынку нерухомасцi чакаюць менавiта такiх змяненняў.

— Аналiтыкi выдання «Беларусы i рынак» лiчаць, што «як толькi на рынку будаўнiцтва тыпавых (танных) кватэр пачне дзейнiчаць прынцып свабоднай рэалiзацыi, адбудзецца абвал попыту i, адпаведна, цэн на другасным рынку жылля. Калi гэтыя мерапрыемствы адбудуцца, то другаснае жыллё ў наступным годзе можа патаннець амаль удвая». Вы згодны з такой высновай?

— Пры выкананнi вышэй прыведзеных умоў жыллё абавязкова патаннее. Як iстотна ў 2007 годзе, пакажа час.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулыя гады менавiта вясной на другасным рынку сталiчнага жылля назiралася моцная актывiзацыя пакупнiкоў гатовага жылля. Прадаўцы нерухомасцi вагал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика