«Юнацтва» не спынiць
Iрына ПРЫМАК
Хакей Каб стаць пераможцам Адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакею з шайбай, патрэбна было выйграць у фiнальнай серыi чатыры матчы. У гэтым сэнсе сталiчнае «Юнацтва» можа лiчыць сябе сапраўдным чэмпiёнам, бо нi разу не дазволiла сабе ўступiць мiнскаму «Дынама» (5:2, 5:0, 5:2, 8:3) i такiм чынам стала мацнейшым клубам першынства i атрымала Кубак прэзiдэнта краiны.Дарэчы, гэты трафей сёлета ўручаецца ўпершыню i будзе пераходным (да яго чапляюцца таблiчкi з iмёнамi iгракоў i трэнераў каманды-чэмпiёна). Важыць Кубак каля 18 кiлаграмаў, а зроблены ён прыкладна з 10 кiлаграмаў срэбра i 300 грамаў золата. Трафей уяўляе сабой чашу, якую падтрымлiваюць два хакеiсты. Падначаленых Мiхаiла Захарава, здаецца, нельга скiнуць з лядовага трона, бо яны становяцца чэмпiёнамi ўжо ў трэцi раз. Каманду можна павiншаваць са стабiльнай гульнёй, удалай селекцыйнай працай у мiжсезонне (у мiнулым годзе «Юнацтва» пакiнула 12 iгракоў). Аднак хто ведае: магчыма, гуляла б «Рыга-2000» з «Дынама» не другiм саставам (матч супаў з чэмпiянатам Латвii, якi ў рэшце рэшт i выйграла «Рыга-2000»), выйшла б у фiнал i ... Менавiта латышы перашкодзiлi «Юнацтву» прэтэндаваць на Кантынентальны кубак i ў вынiку занялi на турнiры другое месца, а ў беларускiм першынстве здабылi «бронзу». Што ж датычыцца пройгрышу «Дынама» ў сёлетнiм фiнале з агульным лiкам 4:0, то трэнер «бела-блакiтных» Любамiр Покавiч на адной з прэс-канферэнцый заўважыў, што супраць «Юнацтва» яго iгракi не могуць гуляць усе 60 хвiлiн з халоднай галавой, а рэагуюць на сапернiка занадта эмацыянальна. «Дынама» прайграла псiхалагiчна i стала толькi другiм. Праўда, для клуба, якi летась быў далёка ад тройкi прызёраў, гэта пазiцыя — значны прагрэс. Каму трэба засмучацца, дык сталiчнаму «Керамiну»: «драконам» яўна не шанцуе, бо яны тройчы ўступалi ў фiнале, а сёлета нечакана вылецелi яшчэ ў 1/4.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб стаць пераможцам Адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакею з шайбай, патрэбна было выйграць у фiнальнай серыi чатыры матчы
|
|