Беларусь пастаўлена перад неабходнасцю прыняць у адносiнах да ЕС i ЗША адэкватныя меры
«Еўрасаюз i ЗША не могуць змянiць выбар беларускага народа. Ён адбыўся. Абсалютная большасць беларускiх грамадзян выбралi сваiм прэзiдэнтам Аляксандра Лукашэнку». Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай сёння заяве МЗС Беларусi ў сувязi з увядзеннем ЕС i ЗША вiзавых абмежаванняў у адносiнах да беларускiх службовых асоб. «Сённяшняе рашэнне паказала няздольнасць Вашынгтона i Бруселя з павагай аднесцiся да выразна выяўленай волi незалежнай нацыi», — падкрэслiваецца ў дакуменце. «Мiнiстэрста замежных спраў зноў заяўляе: адказваць забаронамi на выбар народа — значыць адвяргаць права грамадзян Беларусi жыць у сваёй краiне паводле свайго, а не чужога меркавання. У нашым доме наш народ будзе гаспадаром», — гаворыцца ў заяве знешнепалiтычнага ведамства. МЗС таксама заявiў, што Рэспублiка Беларусь пастаўлена перад неабходнасцю прыняць у адносiнах да ЕС i ЗША адэкватныя меры ў адказ.
Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Еўрасаюз i ЗША не могуць змянiць выбар беларускага народа. Ён адбыўся. Абсалютная большасць беларускiх грамадзян выбралi сваiм прэзiдэнтам Аляксандра |
|