21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сенiцкiя катэджы — прыезджым спецыялiстам

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА, Мiнскi раён

ЗЯМЛЯ І ЛЮДЗІ МІНШЧЫНЫ

Створаны год таму аграгарадок «Сенiца» (першы ў Мiнскiм раёне) па праву лiчыцца адным з узорных. Тут ёсць Цэнтр культуры, магазiны, Дом быту, палiклiнiка, сярэднеадукацыйная, музычная i конна-спартыўная школы, Мiнскi раённы лiцэй, дзяржаўны аграрна-камерцыйны каледж. А мясцовы дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi «Каласок», створаны на базе садка, сваёй матэрыяльнай базай i падыходамi да выхавання выклiкае здзiўленне i нават зайздрасць не толькi беларусаў, але i замежных гасцей, якiя часта завiтваюць сюды паднабрацца вопыту. У «Каласка» ёсць свой басейн з падагрэвам вады, дзе дзецi вучацца плаваць, экалагiчны пакой з жывымi кветкамi, папугаямi, хамячкамi i марскiмi свiнкамi, фiта-бар. У цэнтры функцыянуюць гурткi англiйскай мовы, харэаграфii, выяўленчага мастацтва, тэатральны, спартыўныя (баксетбольны, гiмнастыкi «Стрэйчынг»), экалагiчны. Развiтая iнфраструктура, стопрацэнтнае цэнтралiзаванае водазабеспячэнне жылля, рэгулярныя транспартныя зносiны i — нядрэнныя заробкi (у мясцовай гаспадарцы ААТ «Гастэлаўскае» ў мiнулым годзе сярэднi заробак склаў 450 тысяч рублёў) даюць усе ўмовы для дастойнага жыцця сенiнцаў. Аднак блiзкасць ад Мiнска з’яўляецца сур’ёзнай спакусай. Большасць жыхароў аграгарадка працуюць у сталiцы. I каб забяспечыць сябе прытокам дастойных высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў, «Гастэлаўскае» будуе для сваiх работнiкаў новыя катэджы.

— Да нас прыязджаюць працаваць не толькi з Мiнскай вобласцi, ёсць i з Вiцебскай, i з Брэсцкай, — гаварыў дырэктар гаспадаркi Андрэй Некрэвiч. — У мiнулым годзе мы здалi 7 дамоў у вёсцы Скарынiчы i 11 — у вёсцы Ураджайная. Сёлета падрыхтавалi праекты на 5 аднакватэрых катэджаў у Лявонцьевiчах i адзiн двухкватэрны ў Сенiцы. Усе дамы — сядзiбнага тыпу, палепшанай планiроўкi i дызайну, з сучасных матэрыялаў, здаюцца, як кажуць, пад ключ. Пад будаўнiцтва бяром банкаўскiя льготныя крэдыты, прадугледжаныя дзяржпраграмай адраджэння вёскi. За два мiнулыя гады менавiта iнвестыцыi ў будаўнiцтва жылля ў нашым аграгарадку склалi 2 мiльярды 100 мiльёнаў рублёў. Сёння ў iнтэрнаце яшчэ пражываюць каля 30 нашых работнiкаў, таму мы будзем працягваць узводзiць па 5 дамоў у год, каб забяспечыць сябе працоўнымi рэсурсамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Створаны год таму аграгарадок «Сенiца» (першы ў Мiнскiм раёне) па праву лiчыцца адным з узорных
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика