21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

POST factum

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самыя прыгожыя жанчыны свету

Чытачы жаночага часопiса «NewWoman» выбралi 100 самых прыгожых жанчын свету ўсiх часоў. Спiс узначальвае актрыса Одры Хепберн. Другое месца ў спiсе дасталося галiвудскай кiназорцы Грэйс Келi, затым iдуць супермадэль Сiндзi Кроўфард, сэкс-сімвал 60-х Сафi Ларэн i легендарная Мэрылiн Манро.

На шостым месцы рэйтынгу — папулярная сёння актрыса Анджэлiна Джолi, сёмай стала яшчэ адна кiназорка Кэтрын Зета-Джонс, восьмай — прынцэса Дыяна, дзевятай — актрыса Холi Беры, а замкнула першы дзесятак спiса галiвудская «зорка» Скарлет Йохансан. Адзiная расiянка, якая трапiла ў спiс самых прыгожых жанчын усiх часоў, Ганна Курнiкава, заняла ганаровае 100-е месца.

«Жанчыны, якiя ўзначальваюць наш спiс, маюць класiчную, вечную прыгажосць. I яны ведаюць, як падаць сябе з максiмальнай эфектыўнасцю», — сказала галоўны рэдактар часопiса Хелен Джонстан. Рэдактар расказала аб тым, што Вiкторыя Бекхэм, жонка вядомага футбалiста i былая вакалiстка папулярнай групы «Спайс гёрлз», лiчыць Одры Хепберн, што ўзначалiла спiс, iдэальным узорам жаночага стылю, своеасаблiвым эталонам «класiчнай прыгажосцi». Дарэчы, сама Вiкторыя заняла ў рэйтынгу 49-е месца.

Варта адзначыць, што акрамя Хепберн, у спiсе нямала i iншых славутых прыгажунь мiнулага. Так, на 14-м месцы зорка кiно 30-х Вiўен Лi, знаёмая нам па кiнараману «Знесеныя ветрам». Iнгрыд Бергман на 19-м месцы, Марлен Дзiтрых — на 30-м, Брыджыт Бардо заняла 31-е, а Грэта Гарбо — 47-е месца.

IШАКI НАМIБII БУДУЦЬ СА СПЕЦСIГНАЛАМI

Мясцовы грамадскi рух «Дабрабыт аслоў Намiбii» заказаў пробную партыю спецыяльных жоўтых рэфлектараў для аслiных вушэй. У гэтай краiне iшакi — асноўны перавозачны сродак i незаменны памочнiк людзей на палявых работах. Аднак ноччу жывёлы прадастаўлены самi сабе. Каб не замерзнуць, яны ўкладваюцца спаць на асфальтавым пакрыццi дарог, нагрэтым за дзень сонцам.

Злiваючыся з паверхняй, аслы застаюцца непрыкметнымi для вадзiцеляў аўтамабiляў. Да таго ж iшакi, як вядома, не любяць уступаць дарогу, i не ўзнiмаюцца з месца, нават пачуўшы гул якой-небудзь машыны, што наблiжаецца. Так што жывёлiны становяцца вiнаватымi i ахвярамi адначасова чвэрцi ўсiх дарожных аварый, якiя адбываюцца на дарогах Намiбii. Цяпер жа, дзякуючы святлоадбiвальным устройствам, аслы будуць прыкметныя i ноччу. Як спадзяюцца аўтары праекта, гэта зберажэ жыццi не толькi самiх жывёлiн, але i вадзiцеляў.

IУДУ ЗНОЎ АПРАЎДВАЮЦЬ

Нядзельная публiкацыя «Евангелля ад Iуды» ў папулярным амерыканскiм часопiсе «National Geographic» наўрад цi «зменшыць колькасць веруючых або павялiчыць колькасць скептыкаў», заявiў намеснiк старшынi Аддзела знешнiх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата протаiерэй Усевалад Чаплiн.

Паводле яго слоў, ужо не раз распаўсюджвалiся апакрыфiчныя творы няяснага паходжання, «хай сабе i дастаткова старажытныя». У першую чаргу, лiчыць святар, неабходна даказаць сапраўднасць тэкста, а ўжо затым выносiць якiя-небудзь меркаваннi.

«Евангелле ад Iуды», складзенае на адным з копцкiх дыялектаў, было знойдзена ў канцы 70-х гадоў мiнулага стагоддзя ў ваколiцах егiпецкага горада Бенi-Мазар. Супрацоўнiкi мясцовага фонду захавання старажытнага мастацтва высветлiлi, што манускрыпту больш як 1700 гадоў, пры гэтым яны лiчаць, што дакумент «мае больш даўняе паходжанне i ўзыходзiць ад грэчаскiх тэкстаў». Зараз вучоныя рыхтуюць пераклады пятага Евангелля на 18 моў свету, у тым лiку на рускую.

У копцкiм рукапiсе змяшчаюцца гутаркi памiж Iсусам i Iудай. Аўтар тэксту сцвярджае, што Iуда не здрадзiў Хрысту, што ён выдаў яго не з-за сквапнасцi цi злобы, а «па волi i ўказанню самога Настаўнiка», быццам дапамагаючы яму прынесцi ахвяру на выкупленне чалавечых грахоў.

ПРАДАЕЦЦА ЦЕШЧА

Брытанец выставiў сваю цешчу на продаж, запрасiўшы за такi «калекцыйны прадмет» сiмвалiчны 1 фунт стэрлiнгаў. Сама ж цешча, не бянтэжачыся, заявiла, што зяцёк яўна занiзiў кошт. Яна ацанiла сябе ў 100 разоў даражэй.

Жыхар Вялiкабрытанii, 42-гадовы Сцiвен Оўэн, сыты па горла прэтэнзiямi з боку сваёй цешчы, прыдумаў арыгiнальны спосаб ёй адпомсцiць. Брытанец выставiў сваю 60-гадовую сваячку на таргi ў папулярным сеткавым аўкцыёне Ebay. Прычым, адразу ў двух катэгорыях — як «калекцыйную рэч» i як «дзiўны прадмет». Побач з фатаграфiяй Каралiны Ален ён змясцiў суправаджальны тэкст: «Старая цешча. Мае патрэбу ў WD-40 (тут маецца на ўвазе тэхнiчная антыкаразiйная змазка). Шмат бурчэць не будзе. Добра ладзiць з хатнiмi жывёламi. Добра гатуе».

Як расказаў таблоiду «Сан» сам прадавец, цешча проста вымусiла яго пайсцi на такi крок. Нядаўна яна прадала свой дом у ЗША, дзе пражыла 27 гадоў, i купiла жыллё недалёка ад дома сваёй дачкi, 35-гадовай Трэйсi (грамадзянскай жонкi Оўэна). З таго часу жыццё зяця, якi, дарэчы, нiдзе не працуе, ператварылася ў жах. «Яна прыходзiць да нас кожны дзень, спрабуе перавыхаваць мяне, — скардзiцца ён. — Я вельмi спадзяюся, што якому-небудзь халасцяку ў гадах яна спадабаецца, i ён забярэ яе як мага далей ад мяне. Яна адзiнокая i вельмi добра захавалася для сваiх гадоў».

У адказ на старонках таго ж выдання цешча заявiла, што i далей будзе выхоўваць зяця, пакуль той не зменiцца. «Ён лянiвы, i мая задача — выправiць яго, — заявiла Каралiна. — Але ён мог бы папрасiць за мяне i больш — хаця б 100 фунтаў. У жыццi я выглядаю больш прывабнай, чым на фота...».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытачы жаночага часопiса «NewWoman» выбралi 100 самых прыгожых жанчын свету ўсiх часоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика