21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядучы рубрыкі Мікола Дзябёла

Аўтаадказчык

ТЭЛЕФОН IНФАРМАВАННЯ I ВЫРАТАВАННЯ

Чуў, што ёсць нумар, па якiм у выпадку аварыi цi якой-небудзь iншай экстрэмальнай сiтуацыi ў дарозе можна па мабiльным тэлефоне выклiкаць супрацоўнiкаў ДАI. Калi так, то цi не маглi б паведамiць гэты нумар?

Уладзiмiр Сянчэня, Салiгорскi раён.

Увогуле, спецыяльна выдзеленага для такiх мэтаў тэлефоннага нумара не iснуе. Ёсць адзiны нумар, па якiм можна выклiкаць мiлiцыю. Для карыстальнiкаў мабiльнымi тэлефонамi стандарта GSM гэта нумар 022. Але, як паведамiла iнспектар аддзялення агiтацыi i прапаганды ўпраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi УУС Мiнаблвыканкама Анжэлiка Выджак, патэлефанаваўшы па нумары 022, у сталiчнай вобласцi можна не толькi выклiкаць на дапамогу мiлiцыю, але i паведамiць «даiшнiкам» аб аварыi, нездавальняючым стане дарогi цi дрэнных умовах надвор’я на ўчастку шашы, а таксама перадаць звесткi аб украдзеным транспартным сродку або вадзiцелях, якiя груба парушаюць правiлы дарожнага руху. Пасля атрымання такога сiгналу блiжэйшы нарад дарожна-патрульнай службы неадкладна выедзе на месца здарэння.

УДАI Мiнскай вобласцi таксама просiць вадзiцеляў паведамляць пра п’яных пешаходаў, якiя знаходзяцца на праезнай частцы дарогi. Супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi ў такiх выпадках тэрмiнова прымаюць меры для «эвакуацыi» гэтых людзей. Бо менавiта з удзелам такiх несвядомых грамадзян толькi з пачатку гэтага года на Мiншчыне адбылося 19 дарожна-транспартных здарэнняў, у вынiку якiх 4 чалавекi загiнулi i 15 атрымалi раненнi. Так што, своечасовае паведамленне пра падобных удзельнiкаў дарожнага руху можа выратаваць iм жыццё. Не праязджайце мiма такiх фактаў. Тэлефануйце. Званок, дарэчы, бясплатны.

Аўташкола

СЕРТЫФIКАТ: АДКЛАД НЕ ПОЙДЗЕ НА ЛАД

Беларускiя аўташколы чамусьцi не спяшаюцца атрымаць сертыфiкат, якi дае права ўстанове весцi падрыхтоўку вадзiцеляў транспартных сродкаў.

Паводле звестак НДI «Транстэхнiка», дакументы на сертыфiкацыю павiнны быць пададзены не пазней чым 1 мая гэтага года. Зараз адпаведныя заяўкi падалi больш за 100 аўташкол. А ўсяго ў Беларусi налiчваецца 447 арганiзацый, якiя займаюцца падрыхтоўкай вадзiцеляў. Штогод у нашай краiне атрымлiваюць вадзiцельскiя пасведчаннi ў сярэднiм каля 120 тысяч чалавек.

УВАГА, ВАС ЗДЫМАЮЦЬ

Польскiя ўлады вырашылi, што ўвесь працэс здачы экзамену на атрыманне вадзiцельскага пасведчання абавязкова трэба запiсваць на вiдэа.

Такiм чынам з’явiцца магчымасць «забiць адразу двух зайцаў»: не дапусцiць карупцыi i вырашыць спрэчныя моманты, якiя нярэдка ўзнiкаюць памiж курсантамi i экзаменатарамi. Вiдэазапiс працэсу здачы экзамену на правы будуць захоўваць у аўташколах на працягу двух тыдняў. За гэты час асобы, якiя лiчаць сябе несправядлiва пакрыўджанымi, могуць звярнуцца ў суд.

Аўтапаркоўка

ВЕДАЙ СВАЁ МЕСЦА

Сталiчная Дзяржаўтаiнспекцыя на працягу красавiка праводзiць спецыяльныя рэйды, мэта якiх — прымусiць вадзiцеляў транспартных сродкаў выконваць правiлы паркоўкi.

ДАI нагадвае, што за спыненне i стаянку ў забароненым месцы прадугледжана адмiнiстрацыйная адказнасць. Пры адсутнасцi вадзiцеля транспартны сродак можа быць адбуксаваны на штрафную стаянку, а за гэтую «паслугу» давядзецца плацiць дадаткова. Мiж iншым за 3 месяцы гэтага года ў Мiнску прымусова былi эвакуiраваны на штрафстаянку ўжо 879 аўтамабiляў.

Аўтаэканомiя

ВАКОЛ СВЕТУ ЗА 1,3 ТЫСЯЧЫ ЛIТРАЎ

Муж i жонка Тэйлары ўстанавiлi новы рэкорд эканамiчнасцi.

На сваiм «Volkswagen-Golf» яны здзейснiлi кругасветнае падарожжа, спалiўшы 1,3 тысячы лiтраў бензiну, што прыкладна ў 2 разы менш, чым было запланавана. Падарожжа цягнулася 78 дзён. Тэйлары праехалi па тэрыторыi 25 краiн, штодня пераадольваючы адлегласць у сярэднiм па 1 тысячы кiламетраў.

ВЫГАДНЫЯ ГIБРЫДЫ

Амерыканская агенцтва EPA склала рэйтынг самых эканамiчных аўтамабiляў. Бясспрэчнымi лiдарамi сталi японскiя гiбрыды. У прыватнасцi «Honda-Insight», якая камплектуецца трохцылiндравым бензiнавым рухавiком аб’ёмам 1 лiтр i электрарухавiком, расходуе ў гарадскiх умовах эксплуатацыi 3,8 лiтра палiва на 100 км, за горадам — 3,6 лiтра.

Сярод аўтамабiляў з дызельным рухавiком самыя экономныя «Volkswagen-Golf» i «New-Beetle» з сiстэмай TDI. Гэтыя мадэлi трацяць 6,4 лiтра саляркi ў горадзе i 5,9 лiтра — на трасе.

А замыкае «эканамiчную дзесятку» адзiная прадстаўнiца аўто з бензiнавым рухавiком «Toyota-Corolla», якая «спажывае» 7,4 лiтра палiва на 100 км.

Аўтакур’ёз

ЛЕПШ ПОЗНА, ЧЫМ НIКОЛI

Амерыканская палiцыя вярнула жыхару Калiфорнii Алану Постэру аўтамабiль, якi быў украдзены ў яго 40 гадоў таму. Адметна, што «Chevrolet» за час доўгiх пошукаў паспеў стаць рарытэтам. Менавiта гэта i дапамагло знайсцi прапажу. Мытнiкi выявiлi аўтамабiль пры спробе аднаго з калекцыянераў пераправiць яго ў Швецыю. Нягледзячы на тое, што кошт «Chevrolet» вырас у 10 разоў i складае зараз 60 тысяч долараў, Алан Постэр не збiраецца яго прадаваць, а намераны адправiцца ў падарожжа.

Аўтажарт

Сын едзе з бацькам у аўтамабiлi:

— Тата, а мама лепш за цябе машынай кiруе!

— Чаму?!

— Ты кажаш, што на ручным тормазе нашага аўто i пяцi метраў нельга праехаць, а мама ўчора цэлы дзень гойсала.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чуў, што ёсць нумар, па якiм у выпадку аварыi цi якой-небудзь iншай экстрэмальнай сiтуацыi ў дарозе можна па мабiльным тэлефоне выклiкаць супрацоўнiка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика