Махляры пажывiлiся на жончыным горы
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Рэспублiканскай Пракуратурай накiравана ў суд крымiнальная справа, якая паслужыць добрым урокам не толькi для абвiнавачаных i пацярпеўшай асоб, але i для ўсiх, хто спрабуе вырашыць свае праблемы з законам «карупцыйным шляхам».
Паводле iнфармацыi прэс-цэнтра Пракуратуры Беларусi, пачалася гэтая гiсторыя з таго, што супраць аднаго жыхара Мiн-скага раёна ўзбудзiлi крымiнальную справу. I хоць грамадзянiну, якi падазраваўся ў карупцыi, удалося збегчы ў Расiю, жонка вырашыла дабiцца спынення крымiнальнага пераследства мужа. Тым больш, што адзiн з яе знаёмых, якi нiбыта меў сувязi ў праваахоўных органах, абяцаў дапамагчы «замяць справу». Да гэтай «аперацыi» ён падключыў яшчэ дваiх хаўруснiкаў, адзiн з якiх быў прадстаўлены гаротнай жанчыне як афiцэр КДБ. За свае паслугi «тройца» патрабавала 60 тысяч долараў. Паводле слоў «дабрадзеяў», гэтыя грошы неабходна перадаць службовым асобам праваахоўных органаў, якiя i вырашаць усе праблемы з законам падазраваемага ў карупцыi грамадзянiна. Атрымаўшы згаданую суму «зялёных», махляры проста падзялiлi iх памiж сабой. Пэўны час яны iмiтавалi бурную дзейнасць па «спыненню» крымiнальнай справы. Аднак бясконца такая гульня працягвацца не магла. Жанчына ў рэшце рэшт зразумела, што яе нахабна падманулi i звярнулася ў праваахоўныя органы. Аферыстаў затрымалi i прад’явiлi абвiнавачванне ў падбухторваннi да дачы хабару i махлярстве ў асаблiва буйным памеры. У хуткiм часе прайдзiсветы апынуцца на лаве падсудных. Дарэчы, мужа пацярпеўшай ад аферыстаў жанчыны таксама нядаўна затрымалi ў Расii. Зараз вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыi ў Беларусь, дзе ён будзе прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскай Пракуратурай накiравана ў суд крымiнальная справа, якая паслужыць добрым урокам не толькi для абвiнавачаных i пацярпеўшай асоб, але i |
|