21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алег СIДАРЭНКА: «цэны на паляўнiчыя пуцёўкi i дазволы будуць менш залежаць ад мясцовых чыноўнiкаў»

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Эксклюзiў

На працягу студзеня—лютага «Звязда» даволi падрабязна знаёмiла чытачоў з асноўнымi палажэннямi новых Правiлаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, а таксама Правiлаў вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання, якiя ўступiлi ў сiлу з пачатку гэтага года. Нядаўна ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2005 года № 580 «Аб некаторых мерах па павышэнню эфектыўнасцi вядзення паляўнiчай гаспадаркi i рыбалоўнай дзейнасцi, удасканаленню дзяржаўнага кiравання iмi» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняў пастанову № 466, з’яўлення якой сярод iншых зацiкаўленых бакоў найперш чакала 150-тысячная армiя беларускiх (i не толькi) паляўнiчых. Аб гэтым наша сённяшняя гутарка з кансультантам упраўлення паляўнiчай гаспадаркi Мiнiстэрства лясной гаспадаркi Алегам СIДАРЭНКАМ.

— У чым прынцыповае адрозненне гэтага дакумента ад ранейшых?

— Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь № 466 зацверджаны мiнiмальныя стаўкi платы за арэнду паляўнiчых i рыбалоўных угоддзяў; мiнiмальныя гранiчныя цэны за выдачу паляўнiчых пуцёвак, разавых дазволаў на здабычу паляўнiчай жывёлы i паляўнiчых пуцёвак да iх; гранiчныя мiнiмальныя цэны на паляўнiчыя трафеi для замежных грамадзян; прыкладныя формы дагавораў арэнды паляўнiчых i рыбалоўных угоддзяў.

Цэны на выдачу паляўнiчых пуцёвак i разавых дазволаў будуць рэгламентавацца выключна Саветам Мiнiстраў. Аналiз сiтуацыi ў цэлым па краiне засведчыў, што разыходжанне цэн на выдачу пуцёвак i дазволаў было даволi iстотным — у 1,5—2 разы. Згаданай пастановай устаноўлены аднолькавы мiнiмальны гранiчны ўзровень цэн. Якiмi яны будуць у канкрэтнай паляўнiчай гаспадарцы, залежыць ад наяўнасцi ва ўгоддзях паляўнiчага звера, яго колькасцi i належнай iнфраструктуры для паляўнiчых.

— Назавiце, калi ласка, канкрэтныя лiчбы.

— Калi ласка: мiнiмальная гранiчная цана паляўнiчай пуцёўкi на адзiн дзень палявання складае 5 тысяч рублёў, на адзiн сезон палявання — 50 тысяч рублёў. Калi гаварыць пра разавыя дазволы на здабычу паляўнiчай жывёлы, дык за лася давядзецца заплацiць такi мiнiмум: за сяголетка — 240 тысяч, дарослага — 450 тысяч, трафейнага самца — 530 тысяч рублёў. За высакароднага аленя, адпаведна, 130, 320 i 450 тысяч рублёў. Разавы дазвол на здабычу сяголетка дзiка ўстаноўлены ў памеры 55 тысяч, маладняку да двух гадоў — 120 тысяч, дарослага i трафейнага дзiка — адпаведна, 190 i 230 тысяч рублёў. За здабычу еўрапейскай казулi давядзецца заплацiць мiнiмум 50 тысяч, а за трафейнага самца — 130 тысяч рублёў. Глушэц абыдзецца беларускаму паляўнiчаму ў 100 тысяч рублёў, цецярук — у 30 тысяч. Разавы дазвол на здабычу рачных бабра i выдры будзе каштаваць 25 i 50 тысяч рублёў. Акрамя таго, кошт паляўнiчых пуцёвак да разавых дазволаў на здабычу паляўнiчай жывёлы (з кожнага паляўнiчага) складзе: на ўсе вiды капытнай жывёлы, глушца, цецерука — 5 тысяч рублёў; на рачных бабра i выдру — 0,5 тысячы рублёў.

— Цiкава будзе параўнаць гэтыя цэны з гранiчнымi мiнiмальнымi цэнамi на паляўнiчыя трафеi для замежных грамадзян...

— Адразу падкрэслю, што цэны для беларускiх паляўнiчых значна меншыя, чым для iх замежных калег. Вось прыклады. Iншаземец за здабычу лася заплацiць (у залежнасцi ад вагi i памераў трафея) ад 1040 тысяч да 1870 тысяч рублёў, за высакароднага аленя — ад 400 тысяч да 5650 тысяч рублёў, за еўрапейскую казулю — ад 90 тысяч да 2290 тысяч рублёў. За здабычу дзiка iншаземец выкладзе ад 310 да 1290 тысяч рублёў. Замежныя паляўнiчыя будуць плацiць такiя грошы фактчына толькi за паляўнiчы трафей — чэрап з рагамi, iклы. Мяса здабытай жывёлы яны пакiдаюць. Праўда, у гранiчную мiнiмальную цану паляўнiчага трафея ўключаны кошт разавага дазволу на здабычу паляўнiчай жывёлы. Але i без таго вiдавочна, што заможныя iншаземныя паляўнiчыя могуць прынесцi для нашай краiны неблагiя грошы. Калi прыгадаць, што зараз iдзе веснавое паляванне па птушку, дык кожны здабыты iмi глушэц прыносiць паляўнiчым гаспадаркам мiнiмум 910 тысяч рублёў, кожны цецярук (у веснавы сезон) — 260 тысяч рублёў. Гэта мiнiмальныя цэны. Наколькi яны могуць быць большымi, зноў жа залежыць ад канкрэтнай гаспадаркi, наяўнасцi ў ёй жывёлы, якасцi iнфраструктуры.

— Дзякуй за iнтэрв’ю!

P.S. Прайшло ўжо даволi шмат часу, калi ў гандлi з’явiлiся новыя Правiлы вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання. Многiя зацiкаўленыя чытачы паспелi ўжо з iмi азнаёмiцца. Як паказвае ў тым лiку i рэдакцыйная «гарачая лiнiя», не ўсё ў iх задавальняе паляўнiчых (калi памятаеце, так было i з Правiламi вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства). Таму спецыялiсты ўпраўлення паляўнiчай гаспадаркi Мiнiстэрства лясной гаспадаркi гатовы адказваць на любыя пытаннi чытачоў, якiя iх цiкавяць, паспрачацца, пачуць аб’ектыўную крытыку. Прапановы, скаргi, пытаннi можна дасылаць на адрас рэдакцыi як па пошце, так i выказваць iх па тэлефоне 287-17-41. Па вынiках зваротаў будзе арганiзавана завочная «прамая лiнiя».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу студзеня—лютага «Звязда» даволi падрабязна знаёмiла чытачоў з асноўнымi палажэннямi новых Правiлаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика