21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Карумпаваныя камунальнiкi

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

«Кватэрнае пытанне» сапсавала кар’еру i ўвогуле адмоўна паўплывала на далейшы лёс адразу дваiх чыноўнiкаў са сталiчнай жыллёва-камунальнай гаспадаркi.

Паводле звестак прэс-цэнтра рэспублiканскай Пракуратуры, супрацоўнiкi праваахоўных органаў нядаўна схапiлi за руку ў момант атрымання хабару ў памеры 15 тысяч долараў дырэктара ЖРЭА Маскоўскага раёна Мiнска. За згаданую суму дырэктар абяцаў хабарадаўцу станоўча вырашыць пытанне з выдзяленнем службовай кватэры. Але на гэтым скандал у камунальнай гаспадарцы сталiцы не скончыўся. Як паведамляе прэс-цэнтр Пракуратуры краiны, падчас расследавання згаданай крымiнальнай справы ў поле зроку праваахоўных органаў трапiў яшчэ i начальнiк аднаго з аддзелаў упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркi Мiнгарвыканкама. Ён падазраецца ў падбухторваннi да дачы хабару ў памеры 20 тысяч долараў. Дарэчы, сёлета праваахоўныя органы вельмi актыўна выводзяць на чыстую ваду нядобрасумленых службовых асоб. Паводле iнфармацыi прэс-цэнтра рэспублiканскай Пракуратуры, за тры месяцы зарэгiстравана 1046 карупцыйных злачынстваў. Да адказнасцi прыцягнуты 335 чалавек, у тым лiку 61 — кiраўнiк прадпрыемстваў i арганiзацый усiх формаў уласнасцi. Найчасцей карупцыянераў сёлета прыцягвалi да крымiнальнай адказнасцi менавiта за хабарнiцтва: 350 выпадкаў дачы i атрымання хабару. Сёлета зафiксавана 127 спроб подкупу службовых асоб i 223 выпадкi атрымання хабару. Па фактах службовага падлогу ўзбуджана 248 крымiнальных спраў. Зарэгiстравана таксама 145 выпадкаў злоўжывання ўладай або службовымi паўнамоцтвамi. Многiх нядобрасумленных чыноўнiкаў праваахоўным органам удалося прымусiць кампенсаваць нанесены ўрон. Падчас папярэдняга расследавання крымiнальных спраў з прыкметамi карупцыi за тры тры месяцы гэтага года было канфiскавана маёмасцi i грашовых сродкаў на 925 мiльёнаў рублёў. Быў накладзены арышт на матэрыяльныя каштоўнасцi i маёмасць, якiя ацэньваюцца ў 405 мiльёнаў рублёў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Кватэрнае пытанне» сапсавала кар’еру i ўвогуле адмоўна паўплывала на далейшы лёс адразу дваiх чыноўнiкаў са сталiчнай жыллёва-камунальнай гаспадаркi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика