21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ХАЦКЕВIЧ: «Памiж мiнулым i будучыняй»

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юрась ШАЎЦОЎ

Наш футбол

Ён двойчы прызнаваўся лепшым футбалiстам краiны: у 1998 i 2000 гадах; разам з кiеўскiм «Дынама» дайшоў да паўфiналу самага прэстыжнага клубнага турнiру — Лiгi чэмпiёнаў. Яго iмя залатымi лiтарамi запiсана на лепшых старонках у гiсторыi нацыянальнай зборнай Беларусi — натхнёная гульня Хацкевiча i К «дазволiла Беларусi падняцца на трэцюю прыступку ў адборачнай групе... У чарговым чэмпiянаце Беларусi, якi бярэ старт 18 красавiка, Аляксандр ХАЦКЕВIЧ будзе выступаць у складзе сваёй старой каманды — мiнскага «Дынама» i, можна не сумнявацца, парадуе нас яшчэ галамi i прыгожай гульнёй.

— Якiя ўражаннi пакiнула перадсезонная падрыхтоўка i апошнi збор у Францыi?

— Для каманды ў плане трэнiровак былi створаны выдатныя ўмовы. Што датычыцца ўмоў пражывання, то яны, канешне, не адпавядалi ўзроўню «Дынама». У спарынгах трэнерам удалося праглядзець патэнцыяльны састаў, ды i сапернiкi былi добрай квалiфiкацыi. Але я, на жаль, атрымаў непрыемную траўму яшчэ на мiнулым зборы i зараз займаюся па iндывiдуальнай праграме, таму i ў Францыi на поле не выходзiў. Нават цяжка сказаць, колькi часу патрацiцца на аднаўленне. У розных спартсменаў рэабiлiтацыйны перыяд цягнецца па-рознаму — тут ужо ўсё залежыць ад iндывiдуальнай фiзiялогii.

— Якi патэнцыял сённяшняга «Дынама»?

— Лiчу, на галаву вышэй у параўнаннi нават з мiнулым годам. Каманда прайшла з трэнерам падрыхтоўчыя зборы, разумее яго патрабаваннi i iдэi, i заўважна гэта па тым, як футбалiсты адносяцца да сваёй працы. Калi так будзе працягвацца, усё будзе на самым вышэйшым узроўнi. Што да бразiльцаў, якiя ўлiлiся сёлета ў каманду, то хлопцы яны маладыя, валодаюць добрай тэхнiкай. Можа, iм бракуе тактычнага разумення, тут яшчэ паўстае i моўны бар’ер. Хоць я ведаю шмат бразiльцаў, якiя нейкiм чынам прыстасоўваюцца да нашага менталiтэту, ладу жыцця. Таму i ў нашых бразiльцаў вялiкiх праблем не будзе. А тое, што яны дапамогуць камандзе, не выклiкае сумненняў.

— Лiчыце, «Дынама» па сiлах выканаць задачу на сезон — стаць чэмпiёнам?

— Не лiчу, я нават упэўнены ў гэтым. Гляджу па сённяшняму стану каманды. Калi так будзе на працягу ўсяго сезона, усё будзе добра.

— Асабiста перад сабою якiя ставiце задачы?

— Ды нiякiх такiх асаблiвых задач не стаўлю. Проста хочацца гуляць, набраць аптымальныя кандыцыi i быць карысным камандзе.

— А што вамi кiравала, калi вы вярталiся на радзiму?

— Людзi, якiя мяне запрашалi. Я адчуваў давер да iх, а яны былi зацiкаўлены ў маiм вяртаннi. Гэта прэзiдэнт i галоўны трэнер «Дынама».

— Вы ўдзельнiчалi ў першых чэмпiянатах краiны ў пачатку 90-х, зноў у саставе «бела-блакiтных» сёння. Цi змянiўся наш чэмпiянат, калi глядзець знутры?

— Знутры... З’явiлiся новыя добрыя стадыёны, iнфраструктура ў клубаў. Раней, па вялiкiм рахунку, добрыя ўмовы былi толькi ў «Дынама». Людзi ўкладваюць грошы ў футбол, i гэта адразу можна заўважыць па камандзе, па тым, як яна гуляе, якiя мэты перад сабою ставiць. Гэта станоўчы момант. Ёсць i адмоўныя назiраннi. У першую чаргу гэта датычыцца непасрэдна футбольных палёў. Дваццаць першае стагоддзе на двары, а ў Беларусi амаль няма палёў з падагрэвам. Расiя i Украiна маюць iх дзесяткi. Як рыхтаваць каманду, калi перапынак памiж чэмпiянатамi пяць месяцаў? Замежныя зборы нятанна каштуюць, i не кожны клуб можа сабе iх дазволiць. Незразумела, чаму б не перайсцi хоць бы на такi газон, як у маскоўскага «Лакаматыва».

— А што можна сказаць пра ўзровень футбалiстаў?

— Гэта добра адсочваць па трансферах. Паглядзiце, куды ехалi нашы футбалiсты ў пачатку 90-х i на якiм узроўнi выступалi, i як зараз. Канешне, тут асобным чынам паўстае Саша Глеб. Аднак такiя футбалiсты нараджаюцца раз у дваццаць гадоў. Большасць жа едзе ў Расiю.

— Падчас сваёй кар’еры вы гулялi ў Кiтаi. Вашы ўражаннi.

— Можа гэта i было памылкай ехаць у свой час у Кiтай — з арэнды ў кiеўскае «Дынама» не вяртаюцца. Аднак там былi прапанаваны такiя ўмовы, ад якiх нельга было адмовiцца. Што датычыцца самога Кiтая... Калi табе па дваццаць разоў на дзень кажуць «нi хаў», зразумееш, што гэта прывiтанне. Астатнiя пазнаннi зводзiлiся да простых слоў у бытавых зносiнах. Напрыклад, падчас гульнi ў карты. Ды i ўвогуле, за тры месяцы нават i старацца не трэба было нешта вывучыць — усё роўна не атрымалася б.

— У размове з вамi проста нельга абмiнуць нацыянальную зборную. Якiя ўражаннi сёння выклiкае ў вас гэта словазлучэнне — нацыянальная зборная?

— Не, мае адчуваннi нармальныя. Правiльна заўважыў Сяргей Гурэнка — «людзi былi i на iх забылiся». Не разумею, чаму так атрымлiваецца. Чалавек гуляў 5—10 гадоў за галоўную каманду краiны i потым вось так проста адмовiцца ад яго? Канешне, прыходзяць маладыя, гэта таксама правiльна. Але... Напрыклад, калi Кастакурта падпiсвае з «Мiланам» кантракт у 40 гадоў, яму кажуць: «Ты выйдзеш на поле 2—3 разы за сезон, але нам важна тваё знаходжанне ў камандзе» — гэта нармальна. Мы да гэтага яшчэ не дайшлi.

— Помню, гадоў 5 таму ў адным са сваiх iнтэрв’ю вы сказалi, што прафесiйнаму футбалiсту ў школе дастаткова навучыцца чытаць i пiсаць. Астатняму навучыць жыццё. Гатовы падпiсацца пад гэтай фразай сёння?

— Тое, што з фiзiкай i хiмiяй я i сёння не знаёмы, я нiколькi не шкадую. Чытаць, пiсаць... Гэта абавязак любога паважаючага сябе чалавека. А для жыцця... На дадзены момант адукацыя — гэта адна з галоўных якасцяў. У той час як было? Усе павiнны быць аднолькавымi. У школу прыйшоў, паставiлi табе «3», паставiлi «4». А сэнс у гэтых адзнаках? Калi чалавек хоча займацца гуманiтарнымi навукамi, цi хiмiяй, фiзiкай цi алхiмiяй, ён iх i вывучае, таму што ведае — гэта спатрэбiцца яму ў жыццi. Усяму астатняму больш вучыць само жыццё, чым школа, у якой вучылiся мы.

— Аднак прыйдзе час, калi трэба будзе закончыць з футболам?

— Гэта самае простае — закончыць з футболам. А потым можна шкадаваць аб гэтым усё жыцце. Пакуль што я сябе звязваю толькi з тым, што хачу гуляць у футбол. Атрымаецца, не атрымаецца, не хачу i задумвацца. Жыццё пакажа.

— Можна чэмпiянат Беларусi лiчыць добрым турнiрам для завяршэння кар’еры цi гэта хутчэй удалае месца для «нiзкага» старту?

— Магчыма, у гэтым ёсць рацыя — у другой частцы пытання. Гэта быў бы нядрэнны варыянт. Хоць заўважаючы тое, што адбываецца сёння ў камандзе, як яна працуе, мне таксама ёсць чаму павучыцца. Нам з Валiкам (Бялькевiчам. — Аўт.) пашанцавала трэнiравацца ў аднаго з лепшых трэнераў савецкага футбола — Валерыя Лабаноўскага. Але i сёння з гэтымi маладымi трэнерамi, якiя кiруюць «Дынама», цiкава працаваць.

— Ваша асабiстая парада маладому футбалiсту-пачаткоўцу — што самае галоўнае для яго зараз?

— Гэта важна на працягу ўсёй кар’еры: разумець, што ты футболам можаш зарабiць сабе на ўсё астатняе жыццё. Бываюць траўмы, бываюць псiхалагiчныя перажываннi ў кар’еры кожнага iграка. Аднак трэба заўсёды заставацца чалавекам, i ведаць, што гэта твая будучыня, будучыня тваёй сям’i i твой iмiдж у грамадстве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён двойчы прызнаваўся лепшым футбалiстам краiны: у 1998 i 2000 гадах; разам з кiеўскiм «Дынама» дайшоў да паўфiналу самага прэстыжнага клубнага турнiр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика