21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Максiм МIРНЫ: «У Аўстралii я выклаўся на 150 працэнтаў. Але нам не хапiла «прухi»

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ

Нядаўняе выступленне лiдара беларускай каманды па тэнiсу Максiма Мiрнага на Кубку Дэвiса ў аўстралiйскiм Мельбурне, без сумненняў, выклiкала нямала пытанняў у айчынных балельшчыкаў i спецыялiстаў наконт яго самааддачы i жадання паказаць максімум дзеля дасягнення перамогi. Карэспандэнт «Звязды» вырашыў неадкладна расставiць усе кропкi над «i» i па гарачых слядах пагутарыў з Мiрным прама на кортах «Каёнга» ў Мельбурне.

— Максiм, вiдавочна, што паражэнне беларусаў ад аўстралiйцаў з лiкам 0:5 прымусiць ацанiць свае магчымасцi па-новаму?

— Канешне, прайграваць заўсёды крыўдна. Зрэшты, у спорце так усё пабудавана, што нехта павiнен радавацца перамогам, а нехта прайграваць.

Калi ацэньваць сваё выступленне ў Мельбурне, то скажу, што я выклаўся за першыя два днi выступленняў на ўсе 150 працэнтаў, таму чырванець перад беларускiмi балельшчыкамi, якiя чакалi iншага вынiку, не буду. Проста нам не хапiла «прухi», якой у дастатку хапiла аўстралiйцам. Зрэшты, прычын няўдалага выступлення можна прыводзiць шмат: пэўныя цяжкасцi ў рэаклiматызацыi — у Аўстралiю я прыляцеў з турнiру ў Маямi. Дадайце сюды гарачую падтрымку аўстралiйскiх балельшчыкаў Х’юiту i яго сябрам. Да таго ж не будзем забываць, што аўстралiйцы ў Кубку Дэвiса выступаюць больш за сто гадоў, а дома рэдка каму прайграюць. Але ж, як гаворыцца, слязьмi рады не дасi...

— Прайшла ўжо чвэрць сезона гэтага года? Як ён для цябе складаецца?

— Калi не лiчыць адмоўны вынiк у Мельбурне, у астатнiм усё склался вельмi добра. Успомнiм гульню ў Мiнску супраць iспанцаў, пераможнае выступленне ў пары ў Маямi. Спадзяюся, што захаваю станоўчы баланс i ў далейшым.

— Увогуле, ты цяжка пераносiш паражэннi накшталт нядаўняга на кортах «Каёнга».

— Любое паражэнне — гэта ўнутранае перажыванне. Праўда, вiдаць, з гадамi да ўсяго страешся адносiцца больш па-фiласофску i ўсведамляць, што ўвесь час выйграваць немагчыма. Iнакш проста не хопiць здароўя i псiхалагiчнай вытрымкi, каб рухацца ў спорце далей.

— Зараз пэўны час ты будзеш знахозiцца ў Мiнску. З пазiцыi госця са Злучаных Штатаў што для цябе азначае прыезд на радзiму?

— А як ты думаеш?! Заўсёды еду з радасцю i вялiкiм жаданнем. Прынамсi, хоць значны адрэзак часу я праводжу ў Амерыцы, у Беларусi я не госць, бо маю беларускае грамадзянства. А ў Мiнску жыве мая сям’я, бацькi.

— Калi спраецыраваць на тваю спартыўную кар’еру паэтычны выраз, што «трэба дома бываць часцей»...

— Зусiм не супраць. Зрэшты, за год прыкладна тыдняў дзесяць я праводжу на радзiме. У прынцыпе гэтага часу хапае, каб быць у курсе ўсiх падзей, якiя адбываюцца ў Беларусi, i спраўляцца з выездамi па турнiрах.

— У заключны дзень спаборнiцтваў на кортах «Каёнга» выступiлi нашы маладыя тэнiсiсты ў асобе Сяргея Тарасевiча i Аляксандра Зотава. Твой погляд на iх выступленне i тваё бачанне будучага айчыннага тэнiса?

— Я б не стаў сцвярджаць, што акрамя Мiрнага i Валчкова, у нас няма каму гуляць. Мне здаецца, што паядынкi Тарасевiча з Артурсам i Зотава з Гучыоне паказалi: моладзь у нас дастойная расце. Шкада, што ёй не заўсёды можна знайсцi такiх спарынг-партнёраў, як цяпер, каб адчуць атмасферу тэнiснай элiты. Наколькi я ведаю, у Беларусi на узроўнi кiраўнiка дзяржавы, Мiнспорту, тэнiснай асацыяцыi наладжана неабходная падтрымка вялiкага тэнiса. Праўда, у гэтым вiдзе спорту таленты не могуць ўзысцi за дзень, тыдзень, месяц цi нават год. Не. Для гэтага можа спатрэбiцца можа i пяць гадоў. Мне ж здаецца, што ў нас працэс па вырошчванню дастойнага маладога пакалення пайшоў даўно, i часы, калi на розных мiжнародных турнiрах з’явяцца новыя гучныя iмёны беларускiх тэнiсiстаў, не за гарамi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўняе выступленне лiдара беларускай каманды па тэнiсу Максiма Мiрнага на Кубку Дэвiса ў аўстралiйскiм Мельбурне, без сумненняў, выклiкала нямала пы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика