21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пастырскi лiст на Вялiкдзень 2006 года

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Дзень, поўны радасцi, настаў» — Вось дзень, якi Пан учынiў (Пс 118 (117), 24)

Хрыстус Пан сваiм Уваскрасеннем абудзiў ва ўсiх вялiкую, шчаслiвую радасць. «Узрадавалiся вучнi, убачыўшы Пана» (пар. Ян 20, 20). Колькi ж радасцi зведала Марыя! Касцёл Хрыста апявае гэта ў велiкодным марыйным гiмне «Regina caeli laetare» i ў папулярных песнях нашага народа. Якой жа вялiкай была радасць Марыi Магдалены, калi раптам яна пачула: «Марыя!» — i ўсклiкнула: «Раббунi», што азначае «Настаўнiк!». Хрыстус усюды, дзе з’яўляўся, выклiкаў радасць.

Знамянальна, што знiклi ўсе сляды Яго жудаснай Мукi. Засталiся толькi шрамы — доказ, якi пераканаў Тамаша. Але не было ўжо цярпення ў душы Хрыста. Ён не згадваў пра зведаныя пакуты, нiкога не дакараў, не папракаў, не выказваў прэтэнзiй. Калi гартаем старонкi Евангелля, параўноўваем тэксты i супастаўляем iх сiнаптычна, каб аднавiць вобраз Хрыста пасля Уваскрасення, мы не знаходзiм там нават кроплi болю, смутку цi расчаравання. Хрыстус узвысiўся над усiм, што людзi з iм учынiлi. Пётр у сваiх прамовах спасылаўся на Муку i Смерць Хрыста, але Хрыстус сябе паводзiў так, нiбы ўсяго гэтага i не было...

Яго Справа была настолькi вялiкая, магутная, цудоўная i радасная, што ўсё iншае — нават успамiн жахлiвай Мукi — нiбы не iснавала! Яго справа стала адказам на спадзяваннi пакаленняў, якiя чакалi сотнi тысяч гадоў. Усе чалавечыя правiны, якiя абражаюць Нябеснага Айца, уся нявернасць Iзраэля, якi чакаў Месiю, паводзiны габрэяў у адносiнах да Хрыста, iх нявер’е, вераломства, злосць, гнеў i нянавiсць — усё гэта было нiчым у Яго вачах у параўнаннi з велiччу Справы Адкуплення. Чалавечую слабасць перавысiла Любоў, а любоў абуджае радасць. Таму Хрыстус, здзейснiўшы Справу Адкуплення, даручаную Яму Айцом, узрадаваўся нiчым не азмрочанай радасцю. Ён адчуў палёгку, супакой i шчасце.

Яго радасць i супакой перадавалiся ўсiм, з кiм Ён сустракаўся. Хрыстус жадаў гэтай радасцi. Ён сам выклiкаў яе i прымаў у ёй асабiсты жывы ўдзел. Ён бачыў, як радуюцца Яго вучнi, ствараў мноства нагодаў для радасцi — вельмi чалавечай i звычайнай.

Цела Хрыста было пераменена, але Ён так сябе паводзiў, нiбыта нiякай змены не адбылося. Яго адносiны да вучняў i акружэння былi звычайнымi i натуральнымi. Ён сядаў разам з iмi за стол, дзялiў з iмi спажытак. Нават часцей, чым перад Мукай, Ён запрашаў iх есцi, заахвочваючы сваiм прыкладам: «Хадзiце ж, снедайце...», сам «...узяў хлеб i падаў iм, а таксама i рыбу» (пар. Ян 21, 12 — 13). На беразе Тыберыядскага возера Ён паклапацiўся пра тое, каб на сапраўдны Вялiкдзень падрыхтаваць спажытак для вучняў, занятых лоўляю рыбы. Мы ведаем, што перад Мукаю Езус размнажаў хлябы, але нiколi да гэтага мы не чулi, каб Ён сам «кухарыў». Ён зрабiў гэта менавiта пасля Уваскрасення, калi Яму самому гэта было ўжо менш за ўсё патрэбна. Адкуль Езус узяў рыбу, што пёк на вуглях на беразе возера? Гэта таямнiца. Ён сказаў яшчэ дадаць толькi што налоўленую рыбу i прыгатаваў вучням сапраўдны пiр.

Хрыстус Пан не аб’яўляецца вучням у постацi Уваскрослага Пераможцы. Ён не падкрэслiвае сваёй незвычайнай велiчы, хоць Яму мы спяваем у велiкодных песнях: «Ён смерць перамог! Ён — Пан наш i Бог». Нiчога такога ў Хрысце няма! Ён звычайны i штодзённы, Ён уваходзiць у чалавечыя справы па–чалавечы.

Можа, нiколi раней Хрыстус не праяўляў такой сардэчнасцi, як пасля Уваскрасення. Ён ужо вырваў з рук сатаны запiс нашых даўгоў, з дапамогай якога той аспрэчваў у Бога сваё права на чалавечы род. Цяпер шатан застаўся з пустымi рукамi, а ў руках Хрыста — усё... Тыя, хто Яго акружае, з’яўляюцца цяпер Яго дзецьмi, здабытымi за вялiкую цану, — Empti enim estis pretio magno — каштоўнай крывёю Хрыста як Беззаганнага Ягняцi... (пар. 1 П 1, 19).

Ён стаў на чале грамады людзей, якiя iдуць да Айца. Вось Яго дзецi, Яго сябры, Яго самыя блiзкiя! Колькi ж яны каштавалi Яму! Таму Ён глядзiць на iх, як на адшуканыя скарбы.

За знявагi, спазнаныя перад смерцю, Хрыстус пасля Уваскрасення адплацiў людзям дабрынёй, сардэчнасцю, блiзкасцю i радасцю. Якi ж Ён велiкадушны! Пасля Уваскрасення Ён мог добра «адплацiць» фарысеям, кнiжнiкам, Iраду, Пiлату i нават вучням, якiя Яго пакiнулi, асаблiва Пятру, якi адрокся ад Яго, — усiм! Усiм! Ён жа мог запытацца: «А дзе ж вы, сыночкi, дзелiся, калi Я быў на крыжы?» На шчасце, Хрыстус нi пра што такое не пытаўся. Пра гэта ў Евангеллi няма нiводнай згадкi. Ён трымаў сябе так, нiбы ўсяго гэтага не было.

Як жа гэта цудоўна — забываць i прабачаць! Гэта ўнутрана вызваляе, чынiць чалавека сапраўды вялiкiм i адначасова блiзкiм i братэрскiм. Менавiта такой з’яўляецца любоў, менавiта такiм бывае сапраўднае сяброўства!

Хрыстус вучыць уменню быць адно з адным i ўзвышацца над усiм, што для нас магло б стаць непрыемным i балючым. Ён вучыць нас забываць. Што было — тое прайшло! Хрыстус увёў нас у новае жыццё i ў новую атмасферу.

Вось як паводзiць сябе Хрыстус Уваскрослы. Так павiнны паводзiць сябе таксама i мы ў сваiм жыццi, на працы i ў адносiнах з iншымi людзьмi. Так паводзяць сябе ўсе, хто любiць Хрыста, i ўсе, хто любiць адно аднаго ў Хрысце. Ён нам паказаў, як трэба адносiцца да акружэння, каб жыць у згодзе з братамi.

Няхай нашае суiснаванне будзе адзначана Божай радасцю! Няхай дом кожнага з нас будзе домам Божай радасцi, домам сяброўства, добразычлiвасцi, дабрынi i роднасцi, дзе ўжо не памятаюць абразаў i не нагадваюць пра спазнаныя крыўды, бо тут валадарыць любоў, якая ўсё перамагае, пра ўсё забываецца i прабачае.

Умiлаваныя браты i сёстры, з нагоды Велiкодных святаў прымiце мае самыя шчырыя пажаданнi шчодрых ласкаў i благаславенняў Уваскрослага Хрыста ў вашым асабiстым, сямейным i грамадскiм жыццi.

Кардынал Казiмiр СВЁНТЭК, Арцыбiскуп мiтрапалiт Мiнска–Магiлёўскi, Апостальскi Адмiнiстратар Пiнскай дыяцэзii.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Дзень, поўны радасцi, настаў» — Вось дзень, якi Пан учынiў (Пс 118 (117), 24)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика