«Канцэпцыя развiцця банка: ён павiнен быць блiжэй да клiентаў»Усё для людзей У адмiнiстрацыйным модулi выставачнага цэнтра «Аквабел» (прымыкае да гiпермаркета «Bigzz») днямi ўрачыста быў адкрыты сучасны разлiкова-касавы цэнтр (РКЦ) нумар 3 фiлiяла Мiнскай гарадской дырэкцыi ААТ «Белаграпрамбанк».У РКЦ будуць абслугоўвацца як юрыдычныя, так i фiзiчныя асобы. Для фiзiчных асоб будуць аказвацца ўсе вiды крэдытаванняў, будзе ажыццяўляцца прыём укладаў у беларускiх рублях i замежнай валюце, а таксама валютна-абменныя аперацыi. Акрамя таго фiзiчныя асобы змогуць ажыццяўляць пераводы грошай з дапамогай сiстэмы Western Union, атрымлiваць праз банкаўскiя рахункi пенсii i сацыяльныя выплаты, пералiчваць грашовыя сродкi на карысць юрыдычных асоб за атрыманыя паслугi. Юрыдычным асобам прапануецца поўны комплекс разлiкова-касавых паслуг, крэдытная падтрымка (уключаючы лiзiнг, факторынг), паслугi па выплаце заработнай платы з дапамогай банкаўскiх пластыкавых картаў, ажыццяўленне аперацый з векселямi i сертыфiкатамi. Падчас адкрыцця разлiкова-касавага цэнтра старшыня праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргей РУМАС адзначыў, што ў блiжэйшы час банк збiраецца актыўна развiваць рознiчны бiзнэс, бо сёння насельнiцтва краiны не ахоплена ў поўнай меры паслугамi «Белаграпрамбанка». «Мы пойдзем у спальныя раёны, пойдзем туды, дзе жыве шмат насельнiцтва, якое гатовае карыстацца банкаўскiмi паслугамi», — сказаў Сяргей Румас. Старшыня назiральнага савета ААТ «Белаграпрамбанк», намеснiк прэм’ер-мiнiстра краiны Iван БАМБIЗА наступным чынам пракаментаваў адкрыццё новага РКЦ i планы банка на блiжэйшую будучыню: — Сённяшняя канцэпцыя развiцця нашага банка заключана ў тым, што мы павiнны быць блiжэй да клiентаў. Не клiент павiнен iсцi i шукаць нас, а мы павiнны прыйсцi да яго. I зараз мы знаходзiмся на аб’екце, якi пацвярджае гэтую канцэпцыю развiцця банка. Разлiкова-касавы цэнтр размешчаны ў зоне, дзе знаходзяцца тысячы юрыдычных i фiзiчных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. РКЦ дазволiць гэтым людзям на месцы, дзе яны працуюць, ажыццяўляць свае фiнансавыя аперацыi... У блiжэйшыя гады мы плануем актыўна развiваць дадзеную сетку. — У тым лiку ў рэгiёнах? — Абавязкова. Ужо сёлета ў рэгiёнах, асаблiва ў раённых цэнтрах, будуць праведзены рэканструкцыi фiлiялаў. Таксама мы маем на мэце зрабiць нашыя разлiковыя цэнтры, нашыя фiлiялы пазнавальнымi для клiентаў. I ў новым РКЦ у Мiнску мы прадэманстравалi наш будучы дызайн, нашыя новыя колеры (аранжавы i шэры — Аўт.). Яны дазволяць клiентам пазнаваць нашыя фiлiялы не па шыльдах, а па афармленню. Сяргей КУЗНЯЦОЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адмiнiстрацыйным модулi выставачнага цэнтра «Аквабел» (прымыкае да гiпермаркета «Bigzz») днямi ўрачыста быў адкрыты сучасны разлiкова-касавы цэнтр (
|
|