21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ВЕРБНIЦА

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

ТЫЯ, ШТО НАС БЕРАГУЦЬ

(Працяг. Пачатак у нумары за 14 красавіка.)

«Не я б’ю, вярба б’е...» — рытуальна-магiчныя абрады Вербнай нядзелi

Асноўнай абрадавай падзеяй гэтага святочнага дня стала наведванне царквы з мэтай асвяцiць галiнкi вярбы, якiм прыпiсвалiся шматлiкiя магiчна-аздараўленчыя ўласцiвасцi. Звычай асвячаць галiнкi дрэва вядомы са старажытных часоў у многiх народаў свету. Асноўны яго сэнс — дрэва, якое раней за iншыя адгукваецца на веснавое цяпло, на прабуджэнне зямлi, павiнна перадаць сваю моц, здароўе, прыгажосць чалавеку i хатнiм жывёлам.

Галiнкi вярбы рыхтавалi загадзя: iх выразалi з кустоў, што раслi паабапал рэк i балот, прыносiлi дахаты. Звязвалi ў пучкi па тры цi пяць i ўпрыгожвалi кветачкамi з каляровай паперы або нават кветкамi, спецыяльна нарыхтаванымi i засушанымi з лета, а таксама рознакаляровымi стужкамi. У некаторых рэгiёнах у гэты «букет» дабаўлялi галiнку ядлоўца. Пасля заканчэння набажэнства яе галiнкi ламалi i разносiлi па хатах.

Той, хто прыносiў дадому пасвяцоныя галiнкi, злёгку сцёбаў iмi ўсiх дамачадцаў, перш за ўсё дзетак, i прыгаворваў:

Не я б’ю, вярба б’е,

За тыдзень — Вялiкдзень,

Будзь здароў, як вада,

А расцi, як вярба!

Будзь здароў на ўвесь год!

* * *

Вярба хрёс!

Сякi да слёз,

Нi я сяку — вярба б’е;

Трэцi раз на здароўя!

Старыя людзi лiчылi самым вялiкiм грахом знаходзiцца ў хаце ў той час, калi ў цэрквах асвячаюць галiнкi вярбы. Таму тых, хто па розных прычынах (а часцей за ўсё па хваробе) не маглi быць у гэты момант у храме, сцябалi яшчэ мацней, каб прагнаць сон, немачы, паспрыяць удачы i дабрабыту ў наступным годзе. Пры гэтым спявалi:

Не будзь санлiвы,

Да работы лянiвы,

Не будзь завiслiвы,

А будзь здароў, як вада,

Расцi. Як вярба,

Будзь шмыткi, як пчала,

Будзь багаты, як зямля.

У гэты святочны дзень забаранялася працаваць. У кожнай хаце накрывалi стол, запрашалi суседзяў, родзiчаў у госцi. I хоць ежа на стале была поснай, гэта не змяншала агульнай радасцi i весялосцi. Дзецi бавiлiся на вулiцы: цэлы дзень яны гулялi ў «даганялкi» i лупцавалi адзiн аднаго вербачкай. Для моладзi перадшлюбнага ўзросту гэты дзень быў яшчэ адной магчымасцю выказаць свае зацiкаўленыя адносiны да каханага чалавека.

«Бiць — каб шчасце i здароўе набыць»

Трэба адзначыць, што ў славян такое рытуальна-магiчнае дзеянне як «бiццё» было прадстаўлена даволi шырока ў сямейна-родавых абрадах i абрадах каляндарнага цыкла. Яно насiла прадуцыравальную i засцерагальную функцыi, а таксама спрыяла дзетанараджэнню, урадлiвасцi, здароўю, набыццю моцы. Часцей за ўсё ў абрадзе «бiцця-сцёбання» рытуальнае дзеянне выконвалi галiнкамi вярбы, бярозы, крапiвай, палкай цi дубцом, кнутом, хлебнай лапатай, поясам, венiкам.

На Пскоўшчыне, калi сваты адпраўлялiся да нявесты, бацька маладога тройчы бiў яго i прыгаворваў: «Не я б’ю, удача б’е!» На ўкраiнскiм Палессi, пакуль выпякаўся вясельны каравай, усе жанчыны, якiя былi ў гэты час у хаце, павiнны былi танчыць, у руках адной з iх была хлебная лапата, якой яна павiнна была дакрануцца (злёгку ударыць) да кожнай з прысутных. У сербаў i балгар iснаваў звычай бiць нявестку падчас вяселля i перад тым, як маладыя пойдуць спаць. У некаторых рэгiёнах Беларусi i ва Украiне, каб вяселле адбылося, на заручынах сват бiў палкай, цэпам цi ўхватам па сценках хаты нявесты. У палякаў iснаваў звычай бiць дзiця пасля хрышчэння. Бацька клаў дзiця папярок парога i злёгку сцябаў розгамi, каб дзiця расло паслухмяным i разумным. У македонцаў дзяцей сцёбалi ў дзень святога Iгната (20 снежня). Лiчылася, што менавiта з гэтага дня пачынае расцi дзень, так i дзецi з гэтага дня павiнны падрастаць. У сербаў дзяцей сцёбалi тымi галiнкамi вiшнi, якiя ўжо расцвiлi, «каб перадаць iм жыццёвую сiлу гэтай раслiны i прыгажосць». У Страсную пятнiцу польскiя хлопцы i дзяўчаты бiлi адзiн аднаго, каб цярпець пакуты, якiя цярпеў Iсус Хрыстос.

На Беларусi таксама iснаваў шэраг абрадаў, калi неабходна было выканаць рытуальнае дзеянне «бiццё». Каб пладовыя дрэвы далi добры ўраджай у наступным годзе, падчас Калядаў гаспадар павiнен быў патрэсцi або пабiць-пастукаць па кожным дрэве хлебнай лапатай. На Палессi ў калядныя вечары гаспадар запрашаў Мароза прыходзiць i пачаставацца кiсялём, пры гэтым трэба было моцна бiць па штыкетнiку, сцяне хаты цi па металiчных прадметах: «Мароз, Мароз, iдзi куццю есцi, а на Пятроўку не бывай, а то будзем пугай бiцi». Напрыканцы трэцяй куццi (на Вадохрышча) гаспадыня злёгку бiла гаспадара качаргой, а той тут жа падаў на падлогу, каб улетку так хутка клалiся снапы ў час жнiва. На Юр’я, калi першы раз выганялi карову ў поле, гаспадыня бiла яе галiнкамi асвечанай вярбы. На Палессi (в. Спорава Брэсцкай вобласцi) у гэты дзень цяжарная жанчына здымала свой фартух, бiла iм карову i выпраўляла ў поле. На Вiцебшчыне iснавала правiла: перш чым адправiцца на першае заворванне, зяць павiнен быў пабiць (крыху) цешчу або цесця. Гэта рабiлася дзеля таго, каб вырас добры ўраджай пшанiцы або жыта адпаведна. У в. Стадолiчы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласцi жанчыны, якiя выконвалi рытуал выклiкання дажджу, павiнны былi бiць палкамi калодзежную ваду. На Вiцебшчыне рытуальнае «бiццё» лiчылi сродкам ад сурокаў. Той, хто няўмысна сурочыў чалавека, павiнен быў зняць свой пояс i тройчы сцебануць хворага па паяснiцы.

Разам з тым у народнай культуры iснаваў шэраг забаронаў у дачыненнi да гэтага рытуальнага дзеяння. Напрыклад, пад страхам смерцi забаранялася бiць зямлю: «Без патрэбы няможна зямлю бiць, зняверваць цi пашкоджваць чым-небудзь, бо зямля святая, яе Бог нам даў як матку, а матку трэ шанаваць». На Вiцебшчыне забаранялася бiць дзяцей, якiя залезлi ў гарох. Лiчылася, у таго, хто пашкадуе дзецям гэтай агароднiны, «ўсё з’ядуць чэрвi».

«Каб зберагчы сваю гаспадарку»

Нашы продкi верылi, што асвечаная вярба дапамагала перасцерагчы хатнюю жывёлу ад ведзьмаў, ад «уразу» (благога вока суседзяў цi iншых аднавяскоўцаў), спрыяла добрай малочнасцi. У сувязi з гэтым гаспадар абыходзiў з галiнкамi вярбы ўсе пабудовы, дзе стаяла розная жыўнасць, i тройчы злёгку сцёбаў пруцiкам кожную жывёлiну, а затым утыкаў яго ў шчылiну сцяны.

Цiкава, што практычна ўсё жывое на падворку павiнна было быць «пабiта»: каровы, конь, вол, козы, сабака, кот, а таксама калоды з пчоламi. Потым гаспадар iшоў у сад i таксама тройчы сцябаў там кожнае пладаноснае дрэва, тое ж самае адбывалася ў агародзе i на нiве.

З вярбой да продкаў

Напрыканцы рытуальнага абыходу гаспадар кiраваўся на могiлкi i трохразовым лёгкiм хвастаннем вiтаў магiлы сваiх суродзiчаў. Дарэчы, галiнкi вярбы, што бралiся на нiву i на могiлкi, не неслiся дадому, а ўтыкалiся ў зямлю на месцы правядзення рытуалу. Пры гэтым не забывалi папрасiць у матухны-зямлiцы здароўя сабе i сваiм блiзкiм: «Прашу я Бога i цябе, зямелька, ад цябе прытча стала. Калi не дзiвiла — дак не дзiвi, а падзiвiла — дак адпусцi. За тваю дабрату хлеб-соль кладу. Прымай i здароўе надзяляй». Этнографы мiнулага ўспамiналi, што ўваткнуты пруток часта пускаў каранi, i з яго вырастала новае дрэва.

Цiкава, але сярод этнаграфiчных запiсаў пахавальнага абраду, зробленых у XIX—XX стст., таксама ёсць узгадваннi пра вярбу. Лiчылася, калi ў падушку, якую клалi пад галаву нябожчыку, пакласцi асвечаныя галiнкi вярбы, то гэта паспрыяе душы памёршага лёгка ўзняцца на нябёсы, i будзе перасцерагаць яе ад слугаў д’ябла.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўнай абрадавай падзеяй гэтага святочнага дня стала наведванне царквы з мэтай асвяцiць галiнкi вярбы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика