У Беларусi з 1 мая ўступаюць у дзеянне новыя цэны на газ для насельнiцтва
Аляксей РАМАНЧУК, БЕЛТА
У Беларусi з 1 мая 2006 года ўступаюць у дзеянне новыя цэны на прыродны i звадкаваны газ для насельнiцтва, паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве эканомiкi.
У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў № 505 ад 13 красавiка гэтага года, цана на прыродны газ у жылых дамах i кватэрах, а таксама садовых домiках (дачах) членаў садоўнiцкiх таварыстваў (кааператываў) з устаноўленымi прыборамi ўлiку расходу газу (лiчыльнiкамi) i пры наяўнасцi iндывiдуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд складзе Br123,3, у летнi — Br201,7 за 1 куб.м. Пры адсутнасцi iндывiдуальных газавых ацяпляльных прыбораў i без лiчыльнiкаў газу пры наяўнасцi газавай плiты i цэнтралiзаванага гарачага водазабеспячэння цана складзе Br1613,6 у месяц з аднаго пражываючага. Пры наяўнасцi газавай плiты i газавага воданагравальнiка (пры адсутнасцi цэнтралiзаванага гарачага водазабеспячэння) — Br4639,1. Пры наяўнасцi газавай плiты i адсутнасцi цэнтралiзаванага гарачага водазабеспячэння i газавага воданагравальнiка — Br2622,1 у месяц з аднаго пражываючага. Пры наяўнасцi iндывiдуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд — Br873,5, у летнi — Br327,6 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц. Цана на звадкаваны газ у жылых дамах i кватэрах з устаноўленымi лiчыльнiкамi пры наяўнасцi iндывiдуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд складзе Br1685,7 за 1 куб.м, у летнi — Br1888,9. Пры адсутнасцi лiчыльнiка i пры наяўнасцi газавай плiты i цэнтралiзаванага водазабеспячэння ў месяц трэба будзе плацiць Br1614,9 з аднаго пражываючага. Пры наяўнасцi газавай плiты i воданагравальнiка (пры адсутнасцi цэнтралiзаванага гарачага водазабеспячэння) — Br4575,6. Пры наяўнасцi газавай плiты (пры адсутнасцi цэнтралiзаванага гарачага водазабеспячэння i газавага воданагравальнiка) — Br2153,2 з аднаго пражываючага ў месяц. Пры наяўнасцi iндывiдуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд звадкаваны газ будзе аплачвацца з разлiку Br5666,7 тыс. за кожны квадратны метр плошчы жылога памяшкання, у летнi — Br1888,9. Кошт аднаго балона звадкаванага газу вагой 21 кг устаноўлены ў памеры Br21740. У Мiнэканомiкi адзначылi, што павелiчэнне тарыфаў на газ не прывядзе да павышэння ўстаноўленага параметра прагнозу па ўзроўню iнфляцыi на 2006 год. Акрамя таго, павелiчэнне цаны знаходзiцца ў межах устаноўленага абмежавання, згодна з якiм рост кошту паслуг ЖКГ не павiнен перасягаць у сярэднiм $5 у год.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi з 1 мая 2006 года ўступаюць у дзеянне новыя цэны на прыродны i звадкаваны газ для насельнiцтва, паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве эканомiкi |
|