Да канца тыдня захаваецца няўстойлiвае надвор’е
У блiжэйшыя днi на тэрыторыю Беларусi будуць паступаць паветраныя масы з Заходняй Еўропы, якiя абумовяць няўстойлiвае надвор’е, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. Сёння ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, ранiцай месцамi згусцiцца туман. Заўтра днём будзе ад 8 да 14 градусаў цяпла, на поўднi рэспублiкi — на 2 градусы вышэй. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца 20 красавiка толькi ў Гомельскай i Магiлёўскай абласцях. Тэмпература паветра ноччу — ад 1 да 7 градусаў цяпла. 21 красавiка атмасферныя франты прынясуць у Беларусь кароткачасовыя дажджы. У суботу хутчэй за ўсё, абыдзецца без ападкаў. Уначы тэмпература будзе вагацца ад мiнус 1 да плюс 5 градусаў. Удзень яна складзе 12—17 градусаў цяпла. У нядзелю, 23 красавiка, верагодныя кароткачасовыя дажджы. Днём тэмпература паветра складзе 10—15 градусаў цяпла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшыя днi на тэрыторыю Беларусi будуць паступаць паветраныя масы з Заходняй Еўропы, якiя абумовяць няўстойлiвае надвор’е
|
|