Прэзiдэнт Беларусi назначыў Сяргея Сiдорскага прэм’ер-мiнiстрам краiныСа згоды Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Сяргей Сiдорскi назначаны прэм’ер-мiнiстрам Беларусi. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе прэзiдэнта, адпаведны ўказ 18 красавiка падпiсаў кiраўнiк дзяржавы. Таццяна ПАЛЯЖАЙ, БЕЛТА.
З 1976 па 1992 год займаў пасады ад майстра зборачнага цэха Гомельскага завода радыётэхналагiчнага аснашчэння да дырэктара гэтага прадпрыемства. У 1992 — 1998 гадах з’яўляўся генеральным дырэктарам Гомельскага навукова-вытворчага аб’яднання «Ратон». У 1998 — 2001 гадах працаваў намеснiкам, першым намеснiкам старшынi Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта. У 2001 — 2002 гадах — намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi, у 2002 — 2003 — першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра. У лiпенi 2003 года назначаны выконваючым абавязкi прэм’ер-мiнiстра, а са снежня 2003-га — прэм’ер-мiнiстрам Беларусi. Заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са згоды Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Сяргей Сiдорскi назначаны прэм’ер-мiнiстрам Беларусi |
|