Золатавалютныя рэзервы Беларусi ў першым квартале павялiчылiся на $50 млн.
Аб гэтым прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнку сёння праiнфармаваў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч.
У ходзе справаздачы былi закрануты таксама пытаннi фiнансавага забеспячэння работы прадпрыемстваў. Адзначана, што ў першым квартале паступленнi валютнай выручкi на рахункi прадпрыемстваў павялiчылiся амаль на трэць i дасягнулi больш як $3 млрд. Аб’ём крэдытаў, выдадзеных рэальнаму сектару эканомiкi Беларусi, у першым квартале гэтага года павялiчыўся больш як на Br950 млрд. у параўнаннi з аналагiчным перыядам 2005 года. Гэты прырост у 2,7 раза перавышае прырост за студзень—сакавiк мiнулага года. Павелiчэнне ў першую чаргу закранула iнвестыцыйнае крэдытаванне, якое ўзрасло за тры месяцы 2006 года ў 1,5 раза ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года. Аб’ём крэдытаў на веснавыя палявыя работы вырас у 1,7 раза, льготных крэдытаў на будаўнiцтва жылля — у 1,6 раза, спажывецкiх крэдытаў — у 2 разы. Стаўка рэфiнансавання Нацыянальнага банка Беларусi на працягу першага квартала 2006 года заставалася нязменнай — 11 працэнтаў. Сярэднi кошт крэдытаў у беларускiх рублях у сакавiку склаў 13,6 працэнта, у замежнай валюце — 10,6 працэнта. Такiм чынам, кошт крэдытаў у нацыянальнай валюце значна наблiзiўся да iх кошту ў замежнай валюце. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнку сёння праiнфармаваў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч
|
|