Ходзяць чуткi, што...
Надзея НIКАЛАЕВА
...Мiнск перад грыпам... не ўстаяў
Каб праверыць гэту iнфармацыю, мы звярнулiся ў Мiнскi гарадскi цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii да загадчыцы процiэпiдэмiчнага аддзялення Святланы Крэтавай: — Сапраўды, пачынаючы з мiнулага тыдня мы назiраем павелiчэнне колькасцi зваротаў мiнчан у полiклiнiчныя ўстановы горада з прастуднымi сiмптомамi, — паведамiла нам спецыялiст. — Для прыкладу, у панядзелак у палiклiнiкi звярнулiся 5335 чалавек. Больш за пяць тысяч зваротаў мы рэгiстравалi i ў асобныя днi мiнулага тыдня. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з жаданнем гараджан хутчэй перайсцi на лёгкае адзенне, выехаць за горад на прыроду, хоць сапраўднага цяпла мы яшчэ не бачылi. Вясна сёлета затрымалася, таму i рэспiраторныя iнфекцыi без праблем знаходзяць для сябе новых ахвяр. Хоць нагадаю, што ўпершыню эпiдсезон па грыпу прайшоў без абвяшчэння ў сталiцы эпiдэмii грыпу — гэта проста унiкальны выпадак. I я асабiста сумняваюся ў тым, што грып зможа «зачапiць» нас зараз. Iнфармацыю аб павелiчэннi ў краiне колькасцi захварэўшых на прастуду пацвердзiў i галоўны эпiдэмiёлаг Мiнiстэрства аховы здароўя Анатоль Кажамякiн. Аднак весцi размову пра новую хвалю грыпу не даводзiцца хоць бы таму, што афiцыйна эпiдэмiя грыпу нашу краiну яшчэ не пакiнула — у Барысаве працягваюць дзейнiчаць процiэпiдэмiчныя мерапрыемствы. Праўда, пераважная колькасць зваротаў у полiклiнiчныя ўстановы звязана не з захворваннем на грып, а з адэнавiруснай iнфекцыяй, якая, мiж iншым, таксама можа працякаць у вельмi цяжкай форме...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Мiнск перад грыпам... не ўстаяў
|
|