Беларусь рыхтуе прапановы на спецпасяджэнне Генасамблеi ААН
БЕЛТА
Беларусь цяпер рыхтуе канкрэтныя прапановы на спецыяльнае пасяджэнне 60-й сесii Генеральнай асамблеi ААН, прысвечанае 20-годдзю аварыi на Чарнобыльскай АЭС, якое адбудзецца 28 красавiка ў Нью-Йорку. Аб гэтым паведамiў намеснiк мiнiстра замежных спраў Беларусi Аляксандр Герасiменка.
«Перш за ўсё катастрофа датычыцца беларускага народа, i мы не можам заставацца ўбаку. Тым больш, што, на мой погляд, людзi пачалi як бы звыкацца з гэтай праблемай. Усё ж магчымасцi сусветнага супольнiцтва такiя, што з чарнобыльскай бядой мы можам змагацца больш актыўна», — падкрэслiў намеснiк кiраўнiка знешнепалiтычнага ведамства. Ён таксама нагадаў, што наша рэспублiка заўсёды актыўна выступала за развiццё мiжнароднага супрацоўнiцтва па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы i была iнiцыятарам прыняцця шэрага чарнобыльскiх рэзалюцый ААН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь цяпер рыхтуе канкрэтныя прапановы на спецыяльнае пасяджэнне 60-й сесii Генеральнай асамблеi ААН, прысвечанае 20-годдзю аварыi на Чарнобыльска |
|