«Аўталаўка» i крама — не канкурэнты?
Сяргей ГРЫБ
У сельскай мясцовасцi штогод будзе аднаўляцца работа прынамсi 130 раней зачыненых крамаў — аб гэтым паведамiў старшыня праўлення Белкаапсаюза Уладзiмiр Куляшоў.
Адначасова сёлета ёсць намер адчынiць 80 новых мiнi-крамаў у райцэнтрах, гарадскiх мiкрараёнах i раёнах новабудоўляў, 360 фiрменных секцый айчынных вытворцаў, наладзiць работу не менш чым 370 гандлёвых аб’ектаў у дачных кааператывах, а таксама набыць 462 аўтакрамы. Пры гэтым плануецца ўвесцi практыку наведвання «аўталаўкамi» населеных пунктаў, дзе ўжо ёсць свае стацыянарныя гандлёвыя кропкi. Такi варыянт, у прыватнасцi, з улiкам росту колькасцi пажылых людзей у вёсках будзе выкарыстоўвацца ў населеных пунктах, дзе iснуюць крамы, якiя працуюць у рэжыме няпоўнага тыдня, або крамы, аддаленасць да якiх перавышае 1 кiламетр.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сельскай мясцовасцi штогод будзе аднаўляцца работа прынамсi 130 раней зачыненых крамаў — аб гэтым паведамiў старшыня праўлення Белкаапсаюза Уладзiмi
|
|