21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падобнага інстытута няма ні ў адной краіне СНД

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

Нядаўна Iнстытут радыебiялогii Нацыянальнай акадэмii навук, што знаходзiцца ў Гомелi, наведаў вядомы нямецкi прафесар Эдмунд Ленгфельдэр, якi аказвае вялiкую дапамогу пацярпеўшым у вынiку чарнобыльскай катастрофы раёнам. У прыватнасцi, ён у свой час дапамог iнстытуту набыць спектраметрычную апаратуру, што дазволiла яго калектыву заняцца трансуранавымi элементамi. I калi ён азнаёмiўся з дзейнасцю навуковай установы, пагутарыў з яе дырэктарам, акадэмiкам Канаплёй, то адзначыў, што ўсё тут знаходзiцца на добрым еўрапейскiм узроўнi.

Васемнаццаць гадоў аддаў Яўген Канапля рабоце ў Iнстытуце анкалогii i медыцынскай радыялогii Мiнiстэрства аховы здароўя краiны, дзе абаранiў кандыдацкую i доктарскую дысертацыi за распрацоўку новых метадаў лячэння рака малочнай залозы. Калi адбыўся выбух на чацвёртым рэактары Чарнобыльскай АЭС, ён працаваў ужо ў сiстэме Акадэмii навук у сектары геранталогii i дакладна ўяўляў, якую небяспеку людзям нясе гэта катастрофа i як трэба вырашаць праблемы, звязаныя з ёй. Таму i выйшаў з прапановай да прэзiдэнта Акадэмii навук Беларусi Мiкалая Барысевiча стварыць радыебiялагiчны iнстытут. Iдэя была падтрымана i там, i ў Савеце Мiнiстраў БССР, i ў Акадэмii навук СССР. Iнстытут быў арганiзаваны ў лютым 1987 года, а яшчэ раней, у маi-чэрвенi 1986 года ў 8—10 кропак Магiлёўскай i Гомельскай абласцей былi завезены эксперыментальныя жывёлы i ўжо праз некалькi месяцаў з’явiлiся сур’ёзныя даныя. Акрамя таго, былi сабраны матэрыялы па радыяцыйных накапленнях у тканках людзей, якiя пражывалi ў забруджаных раёнах i памерлi, што пасля адыграла рашаючую ролю ў адстойваннi пазiцыi калектыву iнстытута па пражыванню на забруджаных тэрыторыях.

Справа ў тым, што падобнай тэхнагеннай катастрофы, якую ўчынiў «мiрны атам», свет не ведаў, а сапраўдныя маштабы чарнобыльскай бяды ўтойвалiся. Больш таго, да высноў, якiя агучваў Яўген Фёдаравiч са сваiмi калегамi пасля збору ўказаных матэрыялаў, хто-нiхто наверсе адносiўся не толькi скептычна, але i з недаверам, бо iснаваў наступны пункт погляду: iнстытут абвастрае абстаноўку. У гэтай сiтуацыi Мiнiстэрства аховы здароўя Савецкага Саюза настойвала на тым, каб увесцi так званую 35-бэрную канцэпцыю пражывання людзей на забруджанай радыенуклiдамi тэрыторыi, а iнстытут радыебiялогii АН Беларусi катэгарычна быў супраць. Ён даказваў, што тыя 35 бэр вельмi высокiя, i iх неабходна знiжаць.

Адным словам, разгарэлася сапраўдная дыскусiя, у якой прыняла ўдзел нават Сусветная арганiзацыя аховы здароўя. На двары стаяў 1988 год, i да гэтага часу ўжо была накоплена маса матэрыялаў i па радыяцыйнай абстаноўцы, i па медыцынскай тэматыцы, якiя пацвярджалi праўду iнстытута. Яўген Фёдаравiч не супакойваўся i адаслаў пiсьмо на 21,5 старонкi са сваiм бачаннем праблемы i канкрэтнымi прапановамi, што рабiць. З iм доўга разбiралiся ў Акадэмii навук СССР i Акадэмii медыцынскiх навук, куды Канаплю неаднаразова давялося выязджаць.

I вось нарэшце — перамога! З дапамогай Акадэмii навук Беларусi, яе кiраўнiцтва, часткi вучоных Акадэмii навук Савецкага Саюза i некаторых сродкаў масавай iнфармацыi была прынята менавiта канцэпцыя Iнстытута радыебiялогii па пражыванню людзей на забруджаных тэрыторыях. У 1996 годзе акадэмiк Яўген Канапля стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета рэспублiкi дванаццатага склiкання, i першы закон, якi быў прыняты гэтым высокiм дзяржаўным органам, быў аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад чарнобыльскай катастрофы. У аснову яго была пакладзена канцэпцыя Iнстытута радыебiялогii, якая прапаноўвала нiжэйшыя ў пяць разоў дозы апраменьвання насельнiцтва, а значыць, i павелiчэнне абарончых мераў яго. Больш таго, былi прыняты закон аб статусе забруджаных тэрыторый, а потым i першая Дзяржаўная праграма па пераадоленню вынiкаў чарнобыльскай катастрофы (дарэчы, апошнюю распрацоўвалi ў Гомелi Яўген Канапля разам з сакратаром абкама партыi Iванам Смолярам). I падставай для iх таксама была канцэпцыя Iнстытута радыебiялогii.

Тут трэба зрабiць адступленне i сказаць, што падобнага iнстытута няма нi ў адной краiне СНД, i ствараць яго было зусiм няпроста. Як бачна, на першым этапе яго дзейнасцi стаяла задача ацэнкi радыяцыйнай абстаноўкi, а на другiм, якi працягваецца i зараз, дадалiся ацэнкi ўплыву радыяцыi на арганiзм, асобныя яго сiстэмы — эндакрынную, сардэчна-сасудзiстую, iмунную i г.д.

— Iншымi словамi, — гаворыць акадэмiк, — мы вядзём дынамiчнае вызначэнне радыяцыйнай абстаноўкi, ацэньваем паводзiны радыенуклiдаў у глебе, вадзе, iх мiграцыйныя здольнасцi, уключэнне ў харчовы ланцужок, фактары, якiя вызначаюць велiчыню i хуткасць гэтага ўключэння праз харчовы ланцужок «глеба—раслiна—жывёла—чалавек», радыяцыйнае накапленне ў арганiзме i, натуральна, дозы iх. Распрацоўваем спосабы ўздзеяння на гэты працэс. Атрыманы шэраг вынiкаў фундаментальнага i прыкладнога характару.

У 2003 годзе пачалася новая старонка ў бiяграфii iнстытута. А менавiта: ён перабазiраваўся ў Гомель, у рэгiён, якi найбольш адчуў на сабе небяспеку чарнобыльскiх выкiдаў. Вядома ж, сюды прыехалi не ўсе яго супрацоўнiкi, а толькi ядро — 22 чалавекi адразу, а потым дабавiлiся яшчэ некалькi. Таму ўпор быў зроблены на тое, каб падбiраць кадры на месцы (а з гэтым у горадзе на Сожы пэўныя цяжкасцi), вучыць iх, каб яны сталi высокаквалiфiкаванымi спецыялiстамi. Апорай жа сталi яго былыя вучнi — намеснiк дырэктара па навуковай рабоце Аляксандр Навумаў, вучоны сакратар Наталля Цiмохiна, загадчык лабараторыi радыеэкалогii Уладзiмiр Кудрашоў, якiя пераехалi з Мiнска.

Вучонымi ўстаноўлена, што ў галiне радыяцыйнай абстаноўкi з гадамi адбываецца паступовае ачышчэнне паветранага асяроддзя, ачышчэнне i знiжэнне забруджанасцi паверхневых вод, iдзе распад радыенуклiдаў у глебе, змяншаецца каэфiцыент пераходу iх у ланцужку «глеба—раслiна». Разам з тым з’явiўся i рад фактараў, якiя ўскладняюць абстаноўку. Па-першае, гэта павелiчэнне свабодных формаў стронцыю, што прыводзiць да падаражання атрымання сельскагаспадарчай прадукцыi, бо ён лёгка ўключаецца ў харчовы ланцужок i стварае дадатковыя цяжкасцi ў сельскай гаспадарцы.

Па-другое, адбываецца нарастанне значнасцi трансуранавых элементаў за кошт распаду палiўных часцiц i ўтварэння плутонiя-241, якi раней не быў улiчаны ў заканадаўствах па сацыяльнай абароне насельнiцтва, пацярпеўшага ад вынiкаў Чарнобыля. Перыяд паўраспаду яго — 14,5 года, пасля чаго ён пераходзiць у амерыцый-241, якi з’яўляецца больш таксiчным з перыядам паўраспаду ў сотнi гадоў i мае зусiм iншае размеркаванне ў органах i тканках жывых iстот, чым плутонiй. Безумоўна, гэта з’ява ўносiць некаторыя карэктывы ў разлiкi дозавых нагрузак.

Пры гэтым вельмi важна ўлiчваць амерыцый-241 пры рэабiлiтацыi радыеактыўна забруджаных тэрыторый, у частцы якiх будзе назiрацца яго нарастанне, i таму колькасць населеных пунктаў, дзе будзе «адчувацца» прысутнасць трансуранавых элементаў, не зменшыцца, а можа нават i павялiчыцца. Але тут ёсць адзiн станоўчы момант: трансуранавыя элементы ў асноўным аселi ў зоне адчужэння або на тэрыторыi, якая да яе прылягае.

Калi змяншаюцца дозы апраменьвання (а гэта ўжо ўстаноўлена), то змяншаецца рызыка i развiццё паталогiй. Аднак нягледзячы на гэта, накапленне доз паступова ўзрастае, i гэта трэба ўлiчваць, што асаблiва важна пры ацэнцы прагнозу стану здароўя наступнага пакалення. Гэтак жа важна ўстанаўленне прычыннай сувязi памiж апраменьваннем i той паталогiяй, частата якой павялiчваецца ў насельнiцтва на радыяцыйна забруджаных тэрыторыях.

Праўда, у гэтым пытаннi маюцца некаторыя разыходжаннi памiж шматлiкiмi эксперыментальнымi данымi, атрыманымi ў галiне радыебiялогii, i данымi радыяцыйнай медыцыны. I тут трэба прыходзiць да адзiнай думкi, дасягаць згоды. У сусветнай жа супольнасцi агульнапрызнанай паталогiяй з’яўляецца толькi рак шчытападобнай залозы, на што былi патрачаны многiя гады. Але пройдзе нейкi час, i вучоным удасца даказаць цi не даказаць канчаткова прычынную абумоўленасць росту iншай паталогii, хоць i ў сусветнай лiтаратуры i, у прыватнасцi, расiйскiмi вучонымi паказваецца дозавая залежнасць у адносiнах такой саматычнай паталогii, як сардэчна-сасудзiстая. Мы блiзкiя да прызнання радыяцыйнай абумоўленасцi катаракты i некаторых малапластычных працэсаў.

На рахунку iнстытута ўжо многа карысных i важных спраў. Для практычнай дзейнасцi яго вучонымi рэкамендаваны i выкарыстоўваюцца метала- i медзезмяшчальныя злучэннi ў сельгасрадыялогii, шэраг радыепратэктарных сродкаў, якiя абаронены патэнтамi. Створаны энтэрасарбент «Кальфасорб», якi знiжае накапленне ў арганiзме стронцыя-90 i цяжкiх металаў...



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна Iнстытут радыебiялогii Нацыянальнай акадэмii навук, што знаходзiцца ў Гомелi, наведаў вядомы нямецкi прафесар Эдмунд Ленгфельдэр, якi аказвае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика