21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Адслужу ў войску, адвучуся і вярнуся на нараўляншчыну...»

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Паводле афiцыйнай статыстыкi, на Мiншчыну было пераселена каля 25 тысяч чалавек

У вынiку аварыi на Чарнобыльскай АЭС у зоне радыеактыўнага забруджвання аказалася 3678 беларускiх гарадоў i вёсак. Агульная плошча «плямы» склала каля 47 тыс. квадратных кiламетраў — 23 працэнты тэрыторыi нашай дзяржавы. Тут шчыльнасць забруджвання цэзiем-137 перавышае 37 кiлабекерэляў на кв. метр. Для параўнання варта ўзгадаць, што ва Украiне ад аварыi на ЧАЭС пацярпела 4,8 працэнта тэрыторыi, а ў Расii — 0,5. Адначасова дзесятая частка Беларусi была забруджана радыеiзатопамi стронцыя i плутонiя...

Перасяленне жыхароў з найбольш пацярпеўшых раёнаў пачалося ўжо ў 1986-м — на працягу гэтага года з «зоны» былi эвакуiраваны 24,7 тысячы жыхароў са 107 населеных пунктаў Брагiнскага, Хойнiцкага i Нараўлянскага раёнаў. На Магiлёўшчыне такая работа пачала праводзiцца пазней — дзесьцi ў пачатку 1990-х. Тут вымушаная «мiграцыя» адбылася з 200 населеных пунктаў. Увогуле, свае родныя мясцiны ў вынiку аварыi на Чарнобыльскай АЭС пакiнулi жыхары больш чым 400 гарадоў i вёсак. Было пераселена амаль 138 тысяч чалавек, не менш чым 200 тыс. сталi вымушанымi бежанцамi, якiя выехалi з забруджаных тэрыторый неарганiзавана. Найбольш iнтэнсiўна пакiдалi гэтыя мясцiны моладзь, квалiфiкаваныя спецыялiсты.

У вынiку аварыi на ЧАЭС пацярпелi 56 раёнаў. У асноўным — Гомельскай, Магiлёўскай i Брэсцкай абласцей. Аднак не абмiнула чарнобыльская бяда i iншыя рэгiёны — напрыклад, на Мiншчыне забруджана радыенуклiдамi 153 населеныя пункты ў 10 раёнах (Бярэзiнскiм, Барысаўскiм, Вiлейскiм, Валожынскiм, Крупскiм, Лагойскiм, Маладзечанскiм, Слуцкiм, Салiгорскiм, Стаўбцоўскiм). Тут жывуць больш чым 15 тысяч чалавек (у тым лiку — 3 тыс. дзяцей).

Тым не менш, цэнтральны рэгiён лiчыцца адносна чыстым. Таму сюды актыўна пераязджалi жыхары з найбольш пацярпеўшых тэрыторый. На працягу дваццацi гадоў на Мiншчыну перасялiлася больш чым 25 тысяч чалавек — цэлы райцэнтр. За кошт капiтальных укладанняў, якiя выдзялялiся з бюджэту на лiквiдацыю наступстваў аварыi на ЧАЭС, у Мiнскай вобласцi быў выкананы вялiкi аб’ём работ: пабудавана каля 4,5 тысячы жылых дамоў i кватэр, 14 бальнiц i сельскiх урачэбных амбулаторый, 2 аптэкi, 11 аздараўленчых устаноў, 15 школ i 6 дзiцячых садкоў, 8 лазняў, 77 артэзiянскiх свiдравiн, заасфальтавана звыш 300 кiламетраў дарог.

— Ва ўсiх раёнах вобласцi жывуць людзi, якiя прыехалi да нас з забруджаных раёнаў, — кажа першы намеснiк начальнiка ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях, жыллёва-прававых i камунальных пытаннях Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Галавацкi. — Для перасяленцаў пабудаваны шэраг пасёлкаў, мiкрараёнаў. Па iх забеспячэнню ўсiмi належнымi выгодамi раней узнiкала шмат пытанняў. Аднак апошнiм часам сiтуацыя змянiлася — праводзiцца сур’ёзная работа па належнаму абуладкаванню жыллёвага фонду i аб’ектаў iнфраструктуры ў «чарнобыльскiх» пасёлках. Напраклад, нядаўна ў Смалявiцкiм раёне была ўведзена ў эксплуатацыю газавая кацельня, што дазволiла лiквiдаваць васьмiкiламетровую цеплатрасу i, у вынiку, значна зменшыць страты ў сетках i павысiць надзейнасць працы. Складзена спецыяльная праграма дзеянняў па развiццю населеных пунктаў, куды пераехалi людзi з забруджаных раёнаў. Ужо зараз у большасцi выпадкаў умовы жыцця перасяленцаў, што «аселi» на вёсцы, параўнальныя з гарадскiмi.

У Стаўбцоўскiм раёне «пад радыяцыяй» апынулiся дзве вёскi — Заменка i Цеснавая. Прычым апошнюю, як расказваюць мясцовыя жыхары, «пляма» накрыла толькi часткова. Па сутнасцi, атрымлiваецца парадаксальны факт: палова вяскоўцаў адносяцца да катэгорыi пацярпеўшых, а другая палова — не. Акрамя гэтых двух населеных пунктаў усе астатнiя лiчацца чыстымi. Таму Стаўбцоўшчына — амаль iдэальны «пункт прызначэння» для перасяленцаў. Паводле слоў намеснiка старшынi Стаўбцоўскага райвыканкама Iгара Комара, з забруджаных раёнаў сюды прыехалi амаль паўтысячы сем’яў.

Як правiла, жыллё для перасяленцаў набывалi на вёсцы, у тагачасных калгасах i саўгасах. Там i працу прыезжыя атрымлiвалi. У пачатку 1990-х гадоў для жыхароў Нараўлянскага раёна на Стаўбцоўшчыне ўзвялi цэлы пасёлак. У вёсцы Акiнчыцы былi пабудаваны 44 сядзiбы.

— Практычна ўсе яны ўзведзены сiламi самiх перасяленцаў, — адзначае Iгар Комар. — У iх была свая будаўнiчая арганiзацыя, якая фактычна i «зрабiла» гэты пасёлак. Зараз тут жывуць 150 сем’яў. Спачатку побач з пасёлкам планавалася пабудаваць дрэваапрацоўчы завод — наладзiць вытворчасць цяслярных вырабаў. Аднак, на жаль, гэты праект у поўным аб’ёме не быў рэалiзаваны. Праўда, тут зараз ёсць цэх па апрацоўцы драўнiны. Там працуе амаль палова тутэйшых жыхароў.

Акiнчыцы ўжо даўно не вёска i не пасёлак — зараз гэта мiкрараён Стоўбцаў. Сюды па раскладу тры разы на дзень ходзiць гарадскi аўтобус. Што вельмi дарэчы для мясцовых жыхароў. А вось тутэйшай дзятве «ў цэнтр» ехаць не трэба — у 1999 годзе ў Акiнчыцах адкрылi адразу i пачатковую школу, i дзiцячы садок. У адным будынку. Школа разлiчана на 80 месцаў, а садок — на 50. Харчаванне тут вельмi добрае — працуе ўласная кухня. Ацяпленне таксама аўтаномнае — ад школьнай кацельнi. Таму ў будынку дзятве заўсёды цёпла i ўтульна. Як заўважыла дырэктар Акiнчыцкага дзiцячага садка-пачатковай школы Iрына Прыстаўка, навучальная ўстанова мае экалагiчны ўхiл. Што, дарэчы, зразумела — новыя пакаленнi не павiнны забываць пра Чарнобыль.

Васiль Дзейчык з будаўнiчай брыгадай прыехаў у Акiнчыцы ў 1990 годзе. Месца спадабалася.

— Людзi тут добразычлiвыя, з жыллём праблем не ўзнiкла i, самае галоўнае, — з працай, — кажа Васiль Сяргеевiч. — Я прыехаў з Нароўлi, там у свой час працаваў у мясцовым ляснiцтве. А пасля, вы ж ведаеце, — раскiдала нас па ўсёй Беларусi. Пэўная частка маiх землякоў не прыжылася на новым месцы, яны вярнулiся на Гомельшчыну. А мне, можна сказаць, пашанцавала — застаўся тут.

Зараз Васiль Сяргеевiч працуе начальнiкам цэха ў Стаўбцоўскiм лясгасе. Жыве ва ўтульным катэджы, дзе ёсць усе гарадскiя выгоды — газ, вада, ацяпленне. Калi ў 1990-м Дзейчыкi пераехалi ў Акiнчыцы, дачцэ Юлi было тры месяцы. Праз шэсць гадоў нарадзiлася малодшая — Аленка. «Хоць мы i прыехалi з Нароўлi, але многiх сваiх землякоў дагэтуль не ведалi, — кажа Ларыса Дзейчык. — Пазнаёмiлiся i пасябравалi ўжо тут, на сваёй новай радзiме».

Праз некалькi хат ад Дзейчыкаў па гэтай жа вулiцы — сядзiба сям’i Зыхаў. Гаспадыня Наталля Мiкалаеўна перабралася ў Акiнчыцы ў 1992 годзе. Успамiнае, што прыехала сюды амаль «без усяго», з «салiдных» рэчаў з сабой былi толькi ложак i халадзiльнiк. Але нiчога, з мэбляй дапамаглi — пацiху абжылася ў гэтых мясцiнах. У роднай Нароўлi ў Наталлi Зых засталiся амаль усе родныя: мама, сястра i брат-блiзнец. «Рэгулярна да iх ездзiм, i кожны раз так цяжка развiтацца — заўсёды плачам», — кажа Наталля Мiкалаеўна. Але што тут зробiш — так ужо склаўся лёс. Жанчына працуе малодшай медсястрой у мясцовай бальнiцы, у яе двое сыноў: старэйшаму 18 гадоў, а малодшаму — 11. Толя Зых нарадзiўся на Нараўляншчыне. Паводле яго слоў, добра памятае родны кут — у маленстве да бабулi на вёску ездзiў.

— Зараз у Галоўчыцах засталося толькi некалькi хат, — з горыччу заўважае хлопец. — Мне на радзiму надта хочацца, там усе сябры засталiся. Тут жыву ўспамiнамi, сэрца не на месцы. Магчыма, што адслужу ў войску, адвучуся i вярнуся на Нараўляншчыну. Вельмi мару аб гэтым...

Стаўбцоўскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле афiцыйнай статыстыкi, на Мiншчыну было пераселена каля 25 тысяч чалавек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика