21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад прадзедаў спакон вякоў...

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ШМЯЛЁВА

Культура — паняцце далiкатнае, а аўтэнтычная культура тым больш. Сёння яна ёсць, а заўтра яе можа знесцi якi-небудзь вулкан, як напрыклад, адбылося з культурай Мiнойскай цывiлiзацыi. I толькi больш як праз чатыры стагоддзi пасля прыроднай катастрофы англiчанiн Артур Эванс раскапаў на востраве Крыт вялiкi палац, якi i сёння не перастае здзiўляць сваiмi несiметрычнымi пакоямi, лабiрынтамi i светавымi калодзежамi ў столi — замяняльнiкамi сучасных акон...

Дваццаць гадоў таму ў Чарнобыльскай трыццацiкiламетровай зоне выкопвалi вялiзныя ямы i бульдозерам звальвалi туды забруджаныя будынкi з забруджанымi рэчамi. Рабiлi гэта з боллю, жалобай, але свядома: каб пахаваць чалавечую бяду назаўсёды. Там, дзе стаялi дамы, сёння засталiся толькi пагоркi зямлi.

Так было б i з помнiкамi культуры i мастацтва, якiя рызыкавалi пакiнуць свет назаўсёды i застацца без прыдзiрлiвага вока сучаснiкаў. Аднак, на шчасце, знайшлася каманда патрыётаў-энтузiястаў, якой удалося ўратаваць цэлы пласт народнай культуры. I сёння ў Музеi старажытнабеларускай культуры Акадэмi навук Беларусi ў Чарнобыльскай зале можна пабачыць аўтэнтычныя рэчы народнага побыту i мастацтва фальклору. Аб тым, як збiралiся i апрацоўвалiся гэтыя помнiкi культуры i пойдзе размова з навуковым супрацоўнiкам аддзела старажытнай культуры Мiкалаем Мельнiкавым.

— Этнаграфiчная экспедыцыя — рэч сур’ёзная, патрабуе вялiкай адказнасцi i рашучасцi, i тым больш, калi «падарожжа» ладзiцца туды, адкуль усе бягуць, як з карабля, якi тоне. Хто першым з вашага калектыву адважыўся ўзяць гэты груз на свае плечы?

— Iнiцыятарам этнаграфiчных экспедыцый быў Вiктар Фёдаравiч Шматаў, доктар мастацтвазнаўства, былы дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры Акадэмii навук Беларусi, якi родам з вёскi Камарына Брагiнскага раёна. Падчас чарнобыльскай трагедыi ён рабiў шмат замалёвак па тых мясцiнах i ўбачыў, што захавалася вялiкая колькасць экспанатаў, прапанаваў з’ездзiць туды. У чэрвенi 1991 года мы паехалi ў Брагiн аўтобусам. У Брагiнскiм гарвыканкаме нас зразумелi, далi траспарт, каб дабрацца ў трыццацiкiламетровую зону, абнесеную калючым дротам. Аказалася, што гэта вельмi багаты этнаграфiчнымi экспанатамi рэгiён. У асобных вёсках, такiх, як Калыбань, у кожнай хаце быў свой мiнi-этнаграфiчны музей. I жорны былi, i ступы, i самапрадкi. Мы адбiралi самыя лепшыя экспанаты. Днi тры так ездзiлi, збiралi, потым Вiктар Фёдаравiч заказаў машыну на аўтабазе. Так у iнстытуце з’явiлiся нашы знаходкi.

— Але ж у iнстытуце значна больш помнiкаў гiсторыi i мастацтва, чым можа змясцiць адна машына?

— Сапраўды так. На наша шчасце, якраз у гэты час стварылася гiсторыка-культурная экспедыцыя пры Мiнiстэрстве культуры, якая таксама паставiла сваёй задачай выратаванне помнiкаў старажытнасцi. Далейшую працу мы працягвалi пад эгiдай гэтай гiсторыка-культурнай экспедыцыi, якая фiнансавалася тады Дзяржкамчарнобылем. Мiхаiл Фiлiстовiч, а потым Генадзь Шары ўзначальвалi гэту экспедыцыю i шмат зрабiлi па збору каштоўнасцяў народнай культуры. З 1991 па 2000 год мы аб’ездзiлi амаль усе вёскi трыццацiкiламетровай зоны i сабралi багаты матэрыял па этнаграфii, па маляванках, па ткацтву. Атрымаўся аддзел «Помнiкi этнаграфii народнага мастацтва Чарнобыльскай зоны».

— I як адрэагавалi ў сталiцы на «чарнобыльскiя» «каштоўнасцi»?

— Паднялася панiка. Прывезлi санэпiдэмстанцыю, каб праверыць рэчы на радыяцыю. Аднак вынiкi атрымалiся дадатныя. Справа ў тым, што ўсе рэчы былi зробленыя яшчэ да аварыi. А каб пазбавiцца ад таго пылу, якi на iх асеў, дастаткова было памыць экспанаты шчоткай з мылам.

— Па якiх эстэтычных крытэрыях вы адбiралi помнiкi народнага мастацтва?

— Безумоўна, магчымасцi былi абмежаваныя, таму мы засяроджвалi ўвагу на тым, каб рэч глядзелася па-мастацку, не рассыпалася, не была паточанай шашалем, была больш адмысловай формы. Так нам удалося знайсцi нажную ступу. Раней толькi бачыў яе на малюнках i думаў, што больш ужо не пабачу ўвачавiдкi. Падчас экспедыцыi мы вывезлi куфры з прыроднымi ўзорамi дрэў, доўбаныя ёмiстасцi для захавання мукi i збожжа з суцэльнага дрэва, ступы, грабянi, якiмi часалi лён, драўляныя дзiцячыя калыскi з мастацкiм аздабленнем, драўляныя бучыкi, у якiх пераносiлi ваду, кросны, дываны-маляванкi (эквiвалент сённяшняга баваўнянага дывана: малюнак, зроблены звычайнымi фарбамi на льняной тканiне), калодкi для абутку, човен, астрогi для бiцця рыбы. Нават знайшлi ручнiкi з арнаментам, невядомым навукоўцам.

— Цiкава, як захоўваюцца экспанаты?

— Галоўнае, каб у памяшканнi было суха, не было ўмоў для гнiласных бактэрый i шашаля.

Цi сапраўды так? Далейшую размову мы вялi ўжо ў залах музея.

Суха, але цесна. Адразу кiдаецца ў вочы вялiкая колькасць экспанатаў, якiя сцiпла месцяцца на выдзеленым шматку залы i як бы просяць прабачэння за няўтульнасць. Мiж тым уражвае вялiкая, з чалавечы рост, калода — пчалiны вулей, зроблены, напэўна, з суцэльнага дуба; безлiч вырабаў з керамiкi; драўлянае з салярным арнаментам ярмо (прыстасаванне для запрагання вала). Крыху воддаль — жорны, кросны... «Бачыце, — тлумачыць Мiкалай Пятровiч, — гэтыя кросны больш старажытныя, бо нiткi падвешвалiся да столi, а ў тых — да драўлянай перакладзiны». Побач з рабочымi iнструментамi — i сам прадукт — народны строй жанчыны-паляшучкi.

На сценах вiсяць дываны-маляванкi. Вось тут — сустрэча дзяўчыны i хлопца каля студнi, а вось там — цыганскi табар каля рэчкi, а зусiм побач — прыгожая русалка i асiлак-волат...

— А ведаеце, што гэта? — працягвае Мiкалай Мельнiкаў, — рубель — прыстасаванне для прасавання бялiзны. Звычайная драўляная палка з выбоiнамi ў выглядзе хваляў. На адным канцы — драўляная галава птушкi, а на «хвасце» выбiта «1918». Вiдаць, не адно пакаленне вадзiла гэтым зграбным лебедзем па бялiзне.

Па-мастацку аздобленыя дзiцячыя калыскi, iнкруставаныя саломкай рамкi фотаздымкаў, разныя спiнкi ложкаў, крэслы з адмысловымi драўлянымi спiнкамi i ножкамi. А вось зэдлiк, якi добра «прыжыўся» на прыродным каранi дрэва. Драўляныя абразы. Фарбу i малюнак на некаторых з iх з’еў час, i не толькi...

— Усе гэтыя экспанаты, асаблiва тканiны, былi ў страшным стане: забруджаныя валялiся пад нагамi, — як бы адказ на мае думкi гучаць словы экскурсавода. — Не адно кола рабаўнiкоў за гэты час перавярнулася ў гэтай зоне. Салдаты, якiя ахоўвалi i, канешне, там шукалi i ўсё, што можна было вывезцi, вывезлi...

Нарэшце падыходжу блiжэй i чытаю: «Саха. Магiлёўская вобласць. Слаўгарадскi раён. в. Дабранка». I якiм жа трэба было быць моцным i працавiтым, каб слыць «панам сахi i касы»!

Дваццаць гадоў таму людзi, якiя жылi ў Чарнобыльскай трыццацiкіламетровай зоне, назаўсёды пакiнулi сваю малую радзiму, але iх духоўная культура будзе жыць яшчэ не адно стагоддзе ў сэрцах урбанiзаваных нашчадкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Культура — паняцце далiкатнае, а аўтэнтычная культура тым больш. Сёння яна ёсць, а заўтра яе можа знесцi якi-небудзь вулкан, як напрыклад, адбылося з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика