21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iнтрыга пачалася

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юрась ШАЎЦОЎ

Чэмпiянат Беларусi

Засумавалi мы ўсе без вялiкага, няхай сабе i мясцовага спаборнiцтва. У гэтым годзе iнтрыга назiраецца задоўга да чэмпiянату — мацнейшыя клубы не спалi «ў шапку» ў зiмовы перыяд падобна мядзведзю, а даволi актыўна папрацавалi на трансферным рынку. Прапаноўваем вам самыя цiкавыя, на наш погляд, падзеi мiжсезоння.

Страты чэмпiянату

Беларускiя балельшчыкi больш не змогуць на свае вочы назiраць за гульнёй такiх майстроў, як Лянцэвiч, Разiн, Ганчарык, Амельчанка... Маршруты, па якiх накiравалiся гэтыя футбалiсты, вядомы даўно — Расiя i Украiна. Не хацелася б абражаць астатнiх, якiя выбралi для прадаўжэння кар’еры чэмпiянаты Казахстана, Лiтвы, Латвii, аднак усё-такi апошняе можна лiчыць максiмум таптаннем на адным месцы.

Экзотыка чэмпiянату

Безумоўна, самым яркiм выглядае тут вiзiт у Беларусь трох бразiльцаў, якiя падпiсалi кантракты з мiнскiм «Дынама». Прозвiшчы Марсiо, Жувенал i Адрыана мала што гавораць айчынным аматарам гульнi № 1 (улiчваючы, што Адрыана з «Iнтэру» застаўся ў Iталii), аднак большасць згаджаецца, што ў Бразiлii ў футбол умеюць гуляць усе. Застаецца верыць у тое, што «дынамаўскiя» бразiльцы прадэманструюць балельшчыкам свае ўменнi. Таксама цiкава будзе паназiраць за навiчкамi МТЗ-РIПА сербам Мамiчам i iвуарыйцам Саро.

Трэнеры чэмпiянату

Сярод трэнерскiх пераменаў засяродзiм сваю ўвагу на двух кандыдатурах. Юрый Пунтус сустракаў зiму ў якасцi галоўнага трэнера «маладзёжкi», а ў новы сезон уступае на пасадзе першага чалавека ў нацыянальнай зборнай. Вось i дачакалiся мы трэнера, якi будзе працаваць у нашым чэмпiянаце, а значыць, зможа выбраць лепшых з лепшых у склад нацыянальнай каманды. Новы галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Сяргей Бароўскi таксама паспеў папрацаваць у першай камандзе краiны, за мяжою, i вось цяпер зноў будзе несцi свае веды нашым футбалiстам.

Вяртаннi чэмпiянату

Раўнейка, Сашчэка, Тарлоўскi, Шунейка... Усе яны калiсьцi выступалi ў беларускiх камандах, выклiкалiся ў нацыянальную зборную i ў гэтым сезоне зноў з’явяцца на футбольных палях Беларусi. Гэта не ўлiчваючы таго, што вяртаюцца дадому Мiкалай i Аляксандр Асiповічы, Марозаў, Даўгалявец... Адным словам, нас чакае цiкавы марафон, якi скончыцца толькi восенню i назаве новых лаўрэатаў. Усё толькi пачынаецца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Засумавалi мы ўсе без вялiкага, няхай сабе i мясцовага спаборнiцтва. У гэтым годзе iнтрыга назiраецца задоўга да чэмпiянату — мацнейшыя клубы не спалi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика