СПОРТ-ТАЙМ
ТРЭЦI ГОЛ
Аляксандр Глеб зноў вызначыўся галявым ударам. Трэцi мяч беларускi легiянер забiў у матчы 34-га тура англiйскай прэм’ер-лiгi ў вароты клуба «Вест Бромвiч» на 44-й хвiлiне. «Арсенал» выйграў з лiкам 3:1 i зараз займае пятае месца. ФIНАЛIСТЫ ВЫЗНАЧАНЫ Футбольны кубак Беларусi 27 мая разыграюць БАТЭ i «Шахцёр». Барысаўчане забяспечылi сабе выхад у фiнал, дзякуючы двайной перамозе над сталiчнай «Зоркай-БДУ» (3:1 у першай сустрэчы, 4:0 у матчы ў адказ), а салiгорская каманда — за кошт гола на чужым полi (у першым матчы лiк адкрыты не быў, а другi завяршыўся ўнiчыю 1:1). КАРАЛЕВА ТРЭКА Наталля Цылiнская заваявала чарговы медаль на чэмпiянаце свету па велагонках на трэку ў спрынце i зноў самай вышэйшай якасцi. Такiм чынам, зараз беларуска з’яўляецца пяцiразовай чэмпiёнкай свету ў гiце i трохразовай у спрынтарскай гонцы. ПОСПЕХ САМБIСТАЎ Беларускiя самбiсты прывезлi 11 узнагарод з чэмпiянату Еўропы, што праходзiў у Сербii i Чарнагорыi. «Золата» на рахунку спартсменак Марыны Жарскай (вага да 52 кг) i Аксаны Аблонскай (80 кг).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Глеб зноў вызначыўся галявым ударам. Трэцi мяч беларускi легiянер забiў у матчы 34-га тура англiйскай прэм’ер-лiгi ў вароты клуба «Вест Бром |
|