Iмунiтэт любiць сэкс, грошы i адпачынакIнфарм-укол Некалькi гадоў таму мiжнародная група вучоных расшыфравала карту шостай храмасомы, якая адказвае за моц iмунiтэту. Яна аказалася самай буйной з 46, дадзеных чалавеку прыродай. На ёй запiсана ў 3,5 разf больш iнфармацыi, чым на яе суседках. З 2190 «iмунных» генаў 633 бяздзейнiчаюць, але частку з iх можна «ўключыць» — вiтамiнамi, загартоўваннем, спортам, правiльным харчаваннем i iншымi метадамi, распрацоўкай якiх вучоныя яшчэ займаюцца.Адкуль бы нi з’яўлялася небяспека — звонку, ад вiрусаў цi алергенаў, або знутры, ад ракавых клетак, якiя выпадкова ўтвараюцца, моцны iмунiтэт нейтралiзуе пагрозу. Што ж неабходна рабiць, каб падтрымаць сам iмунiтэт? 1. Вучоныя даследавалi дзесяткi тысяч пар з розных краiн i высветлiлi: у тых, хто мiнiмум тры разы на тыднi займаецца сэксам, у 8—10 разоў радзей бывае дэфiцыт iмунiтэту. Гарманальны кактэйль, якi вылучаецца ў кроў падчас аргазму, стымулюе абарончую сiстэму на генетычным i клетачным узроўнях — у той жа ступенi, што i хада басанож па снезе або купанне ў палонцы. 2. Не хочацца нiчога рабiць — не рабiце. Нястрымнае жаданне адпачыць не ўзнiкае проста так. Стомлены арганiзм здаецца без бою прастудзе, артрыту, алергii — толькi каб адпачыць, адляжацца. Своечасовы адпачынак — лепшы спосаб не «расклеiцца». 3. Звяжыце жыццё з чалавекам моцнага здароўя. Брытанскiя вучоныя даследавалi звыш 650 сямейных пар, у якiх у аднаго з партнёраў былi праблемы са здароўем, i высветлiлi: у 90 працэнтах выпадкаў «слабыя» партнёры пачалi менш хварэць. 4. Сцеражыцеся галадання i строгiх дыет — яны аслабляюць iмунiтэт. Абарончыя сiлы не атрымлiваюць дастаткова энергii, каб актыўна знiшчаць шкодныя клеткi. Ежа павiнна быць збалансаванай. 5. Паводле статыстыкi, заможныя грамадзяне практычна не сядзяць на бальнiчных, а ўсё таму, што, па-першае, iм няма калi хварэць, а па-другое, адчуванне стабiльнасцi, упэўненасцi ў заўтрашнiм днi з’яўляецца чымсьцi накшталт метафiзiчнага вiтамiннага комплексу. 6. Белыя крывяныя цельцы вельмi любяць ёгурт, кефiр, малако, светлыя сокi i белае вiно. Свежаадцiснуты сок з белага вiнаграду, яблыка, грэйпфрута — як праваднiк для сляпых мiкраэлементаў: ён дапамагае iм лепш засвойвацца, ад чаго ферменты, якiя адказваюць за моц iмунiтэту, працуюць бесперабойна. А вось чырвоныя напоi (з вiшнi, слiвы, вiнаграду), калi iмi запiваць свой абед, прытарможваюць усмоктванне патрэбных рэчываў i паслабляюць абарончую сiстэму. Цёмнымi напоямi варта спаталяць смагу памiж прыёмамi ежы, а белымi можна яе запiваць. 7. Брытанскiя вучоныя сцвярджаюць: зяленiва i лiсцевая гароднiна ўдвая знiжаюць верагоднасць развiцця раку кiшэчнiка i малочнай залозы. У тых, хто хоць бы раз на дзень ужывае брокалi, салат, белакачанную цi брусельскую капусту, запраўляе звычайныя стравы пятрушкай i кропам, анкалагiчная рызыка знiжаецца на 46 працэнтаў. 8. Падчас узмоцненай разумовай работы i маларухомым ладзе жыцця, няправiльным харчаваннi, запоры, кiслародным галаданнi, працяглым знаходжанні на сонцы (гэта датычыцца i салярыяў) арганiзм у прамым сэнсе слова закiсае: у крывi i вадкасцi тканак адбываецца кiслая рэакцыя. У кiслым асяроддзi шостая храмасома адмаўляецца працаваць, iмунная сiстэма выходзiць са строю. Баланс кiслаты ў крывi i тканках адновяць азанiраваная мiнеральная вада, чай з мятай i лiпавым цветам, настой з палыну, крываў-нiку, сардэчнiку, пупышак сасны i бярозы, кораня аеру (па шклянцы за 40 хвiлiн да ежы 2-3 разы на дзень). 9. На некалькi секунд ранiцай неабходна станавiцца пад халодны душ (галаву не мачыць i пасля працэдуры энергiчна расцiрацца махровым рушнiком), паласкаць горла кантраснай вадой — увогуле варта прывучаць горла да нiзкай тэмпературы (пiць сок з лёдам дробнымi глыткамi). ДЫЕТА ДЛЯ IМУНIТЭТУ КАРЫСНА: памiдоры, агуркi, адвараная i тушаная гароднiна, авакада i зяленiва — утрымлiваюць комплекс бiялагiчна актыўных рэчываў, якiя ўмацоўваюць iмунную сiстэму; курыны булён, абястлушчаны ёгурт i кефiр, нятлустае мяса (курыныя грудкi) — бялок хутка аднаўляе iмунныя клеткi, а амiнакiслата цыстэiн робiць слiзiстыя абалонкi непранiкальнымi для ўзбуджальнiкаў; напоi без кафеiну, фруктовы сок i морс — танiзуюць; курага, разынкi, бананы, яблыкi, кiвi, айва, iнжыр, малiна, парэчка, ажына, абляпiха, бруснiцы, чарнiцы — палягчаюць дыханне i актывiзуюць iмунiтэт; арэхi — багатыя на раслiнны бялок, полiненасычаныя тлустыя кiслоты, вiтамiн Е i мiкраэлемент селен; апельсiны, мандарыны, грэйпфрут, лiмоны, гарбуз, вараная морква i ўся iншая гароднiна i садавiна жоўтага i аранжавага колеру ўтрымлiваюць процiвiрусныя вiтамiны А, Е i С, а таксама бiяфлаваноiды, якiя спрыяюць iх засваенню; рыба, яйкi, аўсяная каша, бабы, гарох, фасоль — дзякуючы цынку ўмацоўваць абарончыя сiлы арганiзма i нейтралiзуюць вiрусную iнфекцыю. ШКОДНА: сырыя капуста, радыска, рэпа, бручка — дрэнна засвойваюцца, аказваюць сокагоннае дзеянне i адцягваюць iмунiтэт ад барацьбы з прастудай; моцныя мясныя булёны, ялавiчына, цяляцiна, свiнiна, баранiна, тлустыя (у тым лiку малочныя) прадукты: мяса — цяжкая ежа, якая патрабуе вялiкiх энергетычных затрат на ператраўлiванне; кава, салодкiя напоi, вострыя прыправы, вяндлiна, саленнi раздражняюць слiзiстую абалонку страўнiка i кiшэчнiка, чым аблягчаюць доступ ля вiрусаў; салодкае аслабляе iмунiтэт i спрыяе развiццю бактэрыяльнай iнфекцыi; ананасы, занадта кiслыя цi салодкiя фрукты i ягады неспрыяльна ўплываюць на кiслотна-шчолачную раўнавагу арганiзма; хлеб (асаблiва чорны) i макарона: лiшак вугляводаў — нагрузка для падстраўнiкавай залозы, якую перш-наперш атакуюць вiрусы, калi трапляюць у кроў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькi гадоў таму мiжнародная група вучоных расшыфравала карту шостай храмасомы, якая адказвае за моц iмунiтэту |
|