Навукова-практычны цэнтр служыць «чарнобыльцам»
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Некалькi гадоў ездзiць з Рагачова ў рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека Валянцiна Храмянкова i кожны раз, трапляючы на прыём да ўрачоў, упэўнiваецца ў iх высокiм прафесiйным майстэрстве i чуласцi. Яны для пацыентаў, гаворыць Валянцiна Адамаўна, нiбы сонейка яснае: абаграваюць сардэчным цяплом, дораць дапамогу, падтрымлiваюць надзеяй на аздараўленне.
А вось пiсьмо-падзяка дырэктару цэнтра доктару медыцынскiх навук Элеаноры Капiтонавай ад гамяльчанiна Станiслава Ензы, якi ад iмя групы лiквiдатараў вынiкаў чарнобыльскай катастрофы не хавае свайго захаплення ўмовамi знаходжання ва ўказанай медыцынскай установе i абыходжаннем яе персаналу з пацыентамi. Гартаю журнал водгукаў тых, хто па волi лёсу трапляў у цэнтр, i нiбы бачу гэтых людзей, чыё здароўе падкасiў «мiрны атам», разумею ўдзячны сэнс слоў у адрас медыкаў. Ведаеце, прызналася мне намеснiк дырэктара цэнтра па лячэбнай частцы Наталля Кадачкiна, чытаеш падобныя споведзi (а iншым разам i з вершаванымi радкамi), i ў самiх нас, медыкаў, цяплей i радасней становiцца на душы ад таго, што ты дапамог чалавеку. — Скажыце, Наталля Генадзьеўна, колькi чалавек пралячылася, напрыклад, у стацыянарных падраздзяленнях цэнтра летась? — 10 455. У асноўным (93,25 працэнта) гэта жыхары Гомеля i Гомельскай вобласцi. Астатнiя пацыенты — з Брэстчыны, Магiлёўшчыны, Мiнска i г.д. Грамадзян з iншых краiн было нямнога — 0,17 працэнта ад агульнай колькасцi. Статыстыка зразумелая: Гомельшчына найбольш пацярпела ад чарнобыльскай бяды. Калi ж зрабiць аналiз, адкуль былi пралечаныя пацыенты з разлiку iх на дзесяць тысяч насельнiцтва, дык тут малюнак наступны: гэта забруджаныя радыенуклiдамi Хойнiцкi, Брагiнскi, Добрушскi, Веткаўскi, Нараўлянскi раёны перш за ўсё. — А калi паглядзець на ўзроставую структуру? — То акажацца, што дзяцей да чатырнаццацi гадоў у нас было ў стацыянары 13,04 працэнта, астатнiя — дарослыя. Летась наш персанал зрабiў 3667 хiрургiчных аперацый. Прычым многiя з iх — унiкальныя. Нялiшне будзе сказаць, што стацыянар з’яўляецца структурным падраздзяленнем цэнтра гэтак жа, як i палiклiнiка i навуковы аддзел, i ён дзейнiчае ўжо амаль тры гады. У яго склад уваходзяць тры аддзяленнi хiрургiчнага профiлю (хiрургiчнае, гiнекалагiчнае, афтальмалагiчнае адпаведна на 40, 30 i 40 ложкаў), пяць аддзяленняў — тэрапеўтычнага, у тым лiку на 30 ложкаў для лiквiдатараў i пацярпеўшых ад чарнобыльскага атама, аддзяленнi анестэзiялогii-рэанiмацыi з палатамi iнтэнсiўнай тэрапii, гемакарэкцыi, прыёмнае i аперблок. Палаты двухмесныя, у кожнай душ, санiтарны пакой. Усюды — чысцiня i ўтульнасць. На першым паверсе — буфет-кафетэрый, прамтаварны магазiн, цырульня. Да паслуг людзей — работнiкi сувязi i банка. Нi для кога не з’яўляецца сакрэтам, што матэрыяльна-тэхнiчная база стацыянара унiкальная, што ён аснашчаны самым сучасным хiрургiчным абсталяваннем. Тут i ультрагукавыя хiрургiчныя скальпелi, апараты цытаплазмаферэза, лапараскапiчны iнструментарый фiрмы Medicon EG, сiстэма тэлемедыцыны, якая дазваляе атрымлiваць кансультацыi ў складаных дыягнастычных выпадках у калег-медыкаў розных краiн i г.д. У калектыве стацыянара 352 супрацоўнiкi, у тым лiку 49 урачоў i сярэдняга медперсаналу 156 чалавек. У стацыянары працуе тры кандыдаты медыцынскiх навук. Работа яго арганiзавана ў кругласутачным рэжыме i ўключае ў сябе шпiталiзацыю i аказанне дапамогi хворым па экстраных паказчыках. — Нашаму цэнтру аналагаў у краiнах былога Савецкага Саюза няма, — гаворыць Элеанора Кузьмiнiчна. — А перадгiсторыя яго стварэння такая. Усяго ў Беларусi прызнана пацярпеўшымi ад чарнобыльскай катастрофы звыш двух мiльёнаў чалавек, i ўжо ў 1987 годзе пад дынамiчнае ўрачэбнае назiранне было ўзята ў Гомельскай вобласцi паўтара мiльёна чалавек, у вынiку чаго ўзнiкла неабходнасць стварыць такiя медыцынскiя ўстановы новага тыпу, якiя б не толькi праводзiлi арганiзацыйна-метадычную работу з пацярпеўшымi, але i аказвалi iм кансультацыйную i лячэбна-дыягнастычную дапамогу. Гэту работу з 1990 года пачаў выконваць абласны дыспансэр радыяцыйнай медыцыны. Аднак, як паказала практыка, з-за тэхнiчных i iншых прычын ён не змог рабiць гэта ў поўным аб’ёме. Таму i было ў 1991 годзе прынята рашэнне пачаць будаўнiцтва новага будынка дыспансэра ў адпаведнасцi з дзяржаўнай праграмай па лiквiдацыi наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Згодна з кантрактам планавалася здаць яго праз два гады пасля пачатку ўзвядзення, аднак будаўнiцтва аб’екта надоўга зацягнулася з-за зрыву валютнага фiнансавання. I толькi ў 1997 годзе справы пачалi наладжвацца, калi згодна з распараджэннем Савета Мiнiстраў рэспублiкi спецдыспансэр быў уключаны ў пералiк прыярытэтных будоўляў i былi выдзелены тыя сродкi з прэзiдэнцкага рэзерву. Цэнтр быў адкрыты 31 снежня 2002 года. Гэта была першая пускавая чарга — лячэбна-дыягнастычны корпус на 500 наведванняў у змену, а другая чарга — стацыянар на 450 ложкаў быў здадзены ў лiстападзе 2003 года, калi пачаўся прыём хворых у клiнiчныя аддзяленнi. Сёння рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека з’яўляецца галоўнай арганiзацыяй па аказанню спецыялiзаванай медыцынскай дапамогi насельнiцтву, якое пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, i па навуковаму забеспячэнню Дзяржаўнай праграмы рэспублiкi па пераадоленню наступстваў яе на перыяд да 2010 года. Цэнтр пашырае мiжнароднае супрацоўнiцтва, кааперацыю i iнтэграцыю навукова-практычнай дзейнасцi па чарнобыльскай тэматыцы з партнёрамi з Японii, Кiтая, ЗША, Еўрапейскага саюза, Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый, Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, Мiжнароднай Федэрацыi Чырвонага Крыжа i Чырвонага Паўмесяца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькi гадоў ездзiць з Рагачова ў рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека Валянцiна Храмянкова i кожны раз,
|
|