21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Надзея на кадзiраванне? Надзеi — няма...

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Алкагалiзм жаночага роду

Любая залежнасць мае два бакi «медаля» — фiзiчны i псiхiчны. Фiзiчнае прывыканне можна зняць з дапамогай медыкаментознага лячэння, i ў гэтым урачы свету дасягаюць адназначна станоўчых вынiкаў. Складаней з псiхалагiчнай залежнасцю. Яна трымае хворага, вобразна кажучы, на кароткiм павадку, i каб перарэзаць яго, патрэбна сапраўды вялiкае жаданне весцi цалкам цвярозы лад жыцця да скону. Псiхалагiчнай залежнасцi давядзецца пазбаўляцца штодня, штомесяц, штогод.

Вядомы выпадкi, калi рэмiсiя працягвалася дзесяць i больш гадоў. Алкагалiзм — не лепшы i не горшы за iншыя хранiчныя захворваннi, толькi ў дадзеным выпадку неабходна выдалiць з «рацыёну» любыя алкагольныя напоi, нават безалкагольнае пiва, нават цукеркi з лiкёрам цi лекi на спiрце.

Вельмi часта пазбаўленыя ў клiнiцы фiзiчнай залежнасцi жанчыны вяртаюцца ў ранейшае асяроддзе i адчуваюць, што ў iх не атрымлiваецца атаясамлiваць сябе ў iм без «градуса».

— Некаторым нашым пацыенткам пасля выпiскi дарэчы была б нават iзаляцыя, — тлумачыць загадчыца жаночага наркалагiчнага аддзялення Рэспублiканскай клiнiчнай псiхiятрычнай бальнiцы Аксана КАЛБАСАВА. — Вельмi цяжка вырваць сябе з ранейшага асяроддзя, знайсцi шляхi цвярозых паводзiнаў. У якасцi лячэбнага сродку мы выкарыстоўваем псiхатэрапiю, якая павiнна дапамагчы хворай як мага даўжэй не ўжываць спiртное...

Адначасова можна сказаць, што псiхатэрапiя — не панацэя для ўсiх. Скажам, сталыя жанчыны, як правiла, не маюць ужо ўстановак на змену ладу жыцця, таму i псiхатэрапеўт тут наўрад цi дапаможа. У адносiнах да маладых дзяўчат такi метад можа быць абгрунтаваным i карысным.

Паводле слоў Аксаны Вiктараўны, урачы-нарколагi выконваюць часам абавязкi сацыяльнага работнiка. Блiзкiм цi нават калегам па рабоце, якiя праяўляюць зацiкаўленасць да лёсу пацыенткi, тлумачацца асаблiвасцi новых паводзiнаў з хворай. Распаўсюджанасць памылковага меркавання адносна таго, што алкагалiзм — не хвароба, можа аказаць дрэнную паслугу чалавеку ў рэмiсii.

Алкагалiзм — гэта хранiчная, а значыць, невылечная хвароба, якая можа нагадаць пра сябе нават пасля сузiрання працэсу ўжывання спiртных напояў iншымi. Правакацыяй можа стаць што заўгодна, напрыклад, пах спiртнога ад мужа, вымаўленае слова «алкагалiчка» цi проста размовы аб тым, што «адбылося». Нават дзецi ў сям`i хворай павiнны разумець сiтуацыю i не нагадваць мацi пра мiнулае, хоць у рэальнасцi да гэтага моманту памiж бакамi ўзнiкае бар`ер — гiне любоў i павага. Калi навакольным удасца асэнсаваць сваё месца i ролю ў працэсе выздараўлення залежнай ад алкаголю жанчыны, гэта, па меншай меры, умацуе яе веру ў сябе.

— Ёсць пацыенты, якiя займаюцца самападманам, — тлумачыць загадчыца прыёмнага аддзялення псiхiятрычнай бальнiцы Святлана ДЗЯЛЕНДЗIК. — Яны суцяшаюць сябе тым, што не п’юць, як раней — толькi цукерку з лiкёрам з’елi або крыху настою валяр’яны ўжылi. Вядомы выпадкi, калi нашы пацыенткi «падсаджвалiся» пасля выпiскi на спiртавыя медпрэпараты. Маглi да дзесяцi бутэлечак сардэчнiку ў дзень выпiць. Калi гэта адбываецца заўважна для навакольных, напрыклад, на рабоце, усе думаюць, што ў жанчыны з сэрцам дрэнна, спачуваюць, не разумеючы ў якiм стане яна знаходзiцца...

Пралечаныя ў клiнiцы хворыя павiнны разумець неабходнасць далейшага рэгулярнага назiрання ў наркалагiчным дыспансэры. Нарколаг цi псiхатэрапеўт, па-першае, дапамогуць выйсцi са стрэсавай сiтуацыi, калi такая ўзнiкла, а па-другое, прапануюць лекавыя прэпараты, здольныя зняць цягу да алкаголю, нармалiзаваць сон.

Карысна весцi дзённiк: запiсваць свае адчуваннi, распавядаць пра свой стан. Гэта дапаможа самой жанчыне разабрацца ў сабе. З такiмi запiсамi некаторыя прыходзяць на чарговы прыём. Спецыялiсту гэта дапамагае ўстанавiць першапрычыну ўжывання алкаголю i разумець, як прадухiлiць зрыў.

Добра, калi ўрач i пацыент падзяляюць адказнасць за вынiк. Здараецца, сваякi ў хуткiм часе пасля выпiскi прывозяць гаротную выпiвоху ў бальнiцу, маўляў, вось якiя вы тут спецыялiсты... А насамрэч маюць быць безадказныя паводзiны. У процiлеглым выпадку цалкам вiдавочна, што нiякiя суперурачы не здольны выканаць за хворага дадзеныя яму рэкамендацыi.

— Я часта назiраю неабгрунтаваныя прэтэнзii на ўзроўнi прыёмнага аддзялення, — кажа Святлана Iванаўна. — Прывозяць да нас беспрытомнага ад алкаголю чалавека i кажуць: «Рабiце з iм што-небудзь». Урач — не шаман i не фокуснiк. Механiзмы дзеяння любой залежнасцi — аднолькавыя. Напрыклад, той, хто змагаецца за фiгуру, запiсвае «пераможным» кожны дзень, калi ўдалося не з`есцi пiрожнае. Гэтаксама i з процiстаяннем залежнасцi ад алкаголю. Цяжкая, марудная барацьба, работа...

Вялiкая памылка многiх сваякоў, якiя пакутуюць ад выпiвох, заключаецца ў няправiльным аднамомантавым парыве вырашыць пытанне раз i назаўжды. Па гэтай прычыне на апошнiя грошы сям’я вырашае закадзiраваць небараку, каб паставiць у гэтай справе кропку. Магчыма, сама па сабе працэдура кадзiравання не нашкодзiць чалавеку, але без папярэдняга лячэння ў вялiкай колькасцi выпадкаў не прынясе станоўчага вынiку.

Кадзiраванне можа праводзiцца толькi пасля правядзення курса медыкаментознага лячэння. Правiльна да пытання падыходзяць, скажам, тыя кiраўнiкi гаспадарак, якiя адпраўляюць сваiх гора-работнiкаў спачатку на лячэнне, а пасля аплачваюць «кадзiроўку», што вылiчваецца пазней з заробку.

Звяртацца па дапамогу не да мага-кадзiроўшчыка, а да прафесiянала-нарколага неабходна i яшчэ па адной важкай прычыне. Да таго, як хворую напаткаюць псiхоз цi стан адмены, яе арганiзм назапашвае разнастайную колькасць саматычных захворванняў. Гэта могуць быць хваробы печанi, падстраўнiкавай залозы, панкрэатыты, гастрыты, язвы страўнiка i 12-перснай кiшкi, бранхiты, запаленнi лёгкiх, плеўрыты, адмаражэннi, апёкi i г.д. Для выяўлення апошнiх пацыенты псiхiятрычнай бальнiцы маюць магчымасць грунтоўна абследавацца. Некаторыя другасныя хваробы могуць пралечвацца на месцы, а для праходжання дасканалага курса выдаецца накiраванне у профiльную лячэбную ўстанову.

Праўда, калi гаворка iдзе пра алкагольную энцэфалапатыю, то тут, як кажуць, медыцына амаль бяссiльная. Пашкоджаннi галаўнога мозга i нервовай сiстэмы паддаюцца аднаўленню праз вялiкую колькасць часу, а разбураны iнтэлект — нiколi. Як нiколi можна i не выйсцi з псiхатычнага стану.

Паводле слоў урачоў, некалькi гадоў таму праблемы з алкаголем былi пераважна ў работнiц гандлю. Зараз жа — гэта асобы самыя розныя. З сярэдняй спецыяльнай цi вышэйшай адукацыяй, працуючыя i беспрацоўныя...

На момант паступлення ў наркалагiчнае аддзяленне — «запушчаныя» i звонку, i ўнутры. Перапоўненыя скаргамi i незадаволенасцю... «Дзякуючы сумесным намаганням урача i пацыенткi, з цягам часу можна вярнуць жанчыну грамадству, сям`i — жонку, дзецям — мацi...», — кажа Аксана Калбасава.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любая залежнасць мае два бакi «медаля» — фiзiчны i псiхiчны. Фiзiчнае прывыканне можна зняць з дапамогай медыкаментознага лячэння, i ў гэтым урачы све
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика