21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падчас рэспублiканскiх вучэнняў быў прадэманстраваны новы спосаб знiштажэння смяротнага вiруса

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Азон — супраць птушынага грыпу

Днямi ў вёсцы Старыца, што ў Капыльскiм раёне, можна было назiраць незвычайную карцiну: вакол мёртвых куранят на прыватным падворку мiтусiлiся людзi ў спецыяльных ахоўных масках i касцюмах. Затым на падворку з’явiўся агрэгат, якi з дапамогай штучнага хобата пачаў ажыццяўляць не зусiм зразумелыя манiпуляцыi з загiнуўшымi птушкамi. Пазней экзэкуцыi падверглiся жывыя птушкi ў суседскiм куратнiку, якiм прыйшлося выканаць «донарскую мiсiю». А апафеозам гэтага вiдовiшча сталi дэзбар’еры, якiя лiтаральна ў iмгненне вока «выраслi» на ўездзе ў вёску. Варта прызнацца, што па тэлебачаннi многiя з нас неаднойчы бачылi аналагiчныя сюжэты ў рубрыцы «замежныя навiны». Аднак убачыць такое ў беларускай вясковай глыбiнцы — было поўнай нечаканасцю...

— Сёння перад намi пастаўлена задача адпрацаваць дакладны алгарытм дзеянняў у сiтуацыi выяўлення ў прыватнай гаспадарцы ачага птушынага грыпу, — тлумачыць убачанае Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Беларусi Мiхаiл Рымжа. — Сённяшнiя вучэннi ў нас ужо не першыя. На вучэннi выехалi ўсе члены Мiжведамаснага каардынацыйнага савета па пытаннях аховы тэрыторыi Беларусi ад заносу i распаўсюджвання птушынага грыпу.

Для прыкладу, раней меркавалася, што ў выпадку выяўлення хворых цi загiнуўшых птушак першы сiгнал павiнен паступiць у ветэрынарную службу. Аднак на практыцы мы пераканалiся, што найбольш эфектыўны i надзейны сродак сувязi — гэта сувязь з дапамогай Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, паколькi ветэрынарная служба кругласутачна не працуе. I што, скажыце, рабiць калi гаспадар знойдзе мёртвых птушак познiм вечарам цi ранiцай? Мiж iншым, у гэтай сiтуацыi катэгарычна нельга губляць час... Значыць, першы тэлефонны званок павiнен быць у службу «01». Далей ужо спецыялiсты Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях бяруць каардынацыю ўсiх дзеянняў на сябе. Першымi на месца здарэння выязджаюць спецыялiсты ветэрынарнай службы, якiя ўстанаўлiваюць прычыну гiбелi птушкi. Калi высвятляецца, што птушкi загiнулi ад птушынага грыпу (а зрабiць гэта нескладана нават па знешнiх сiмптомах), ветэрынары зноў звязваюцца з МНС.

У вёсцы Старыца ветэрынары «пацвердзiлi» дыягназ «птушыны грып» i праз кароткi час на падворку з’явiлiся iх калегi, узброеныя спецыяльным абсталяваннем. Каб не дапусцiць распаўсюджвання iнфекцыi, мёртвую птушку трэба утылiзаваць непасрэдна ў ачагу. Зрабiць гэта можна з дапамогай агню, але наўрад цi каму спадабаецца чорнае смуроднае вогнiшча пасярод населенага пункта — усё ж такi для спальвання птушкi выкарыстоўваюцца аўтамабiльныя шыны. Беларускае вынаходнiцтва — гэта абеззаражванне тушак з дапамогай азону.

— Для гэтых мэтаў мы прыстасавалi генератары азону, — тлумачыць па ходу дзеянняў Мiхаiл Рымжа. — Для нас, медыкаў, азанатар — не навiнка: мы шырока выкарыстоўваем яго для абеззаражвання паветра ў iнфекцыйных аддзяленнях бальнiц цi ў аперацыйных блоках. Усё залежыць ад канцэнтрацыi азону. Азон у высокай канцэнтрацыi працуе фактычна як полымя — забiвае ўсе небяспечныя вiрусы ды ўвогуле ўсё жывое. Таму замест звычайнага спальвання тушкi куранят змяшчаюць у полiэтыленавы пакет, якi праз iмправiзаваны шланг запаўняецца высокаканцэнтраваным азонам. Тушкi птушак там фактычна стэрылiзуюцца. Усё. Далей абеззаражаныя тушкi можна без апасенняў везцi праз населены пункт да месца захавання, паколькi яны ўжо не ўяўляюць нiякай пагрозы. Галоўная перавага нашага спосабу — яго экалагiчнасць плюс даступнасць, паколькi генератары азону вырабляюцца на тэрыторыi Беларусi.

А вось для аэразольнай дэзiнфекцыi памяшканняў, у якiх утрымлiвалася хворая птушка, выкарыстоўваецца ўжо нямецкая тэхнiка. Генератар гарачага туману дазваляе апрацаваць лiтаральна кожную шчылiнку, куды не можа пранiкнуць водны раствор. Прычым «туман» трымаецца ў зачыненым памяшканнi да некалькiх гадзiн. Да таго ж i падворак, дзе была знойдзена мёртвая птушка, i хлеў у абавязковым парадку падвяргаюцца яшчэ i вiльготнай дэзiнфекцыi растворам каўстычнай соды. Такiм жа дэзiнфiцыруючым растворам прапiтана i пiлавiнне, рассыпанае на дэзбар’ерах. Увесь аўтатранспарт, што выязджае за межы населенага пункта, у абавязковым парадку праязджае па гэтаму пiлавiнню плюс дадаткова праходзiць вiльготную санiтарную апрацоўку.

Паколькi гаспадар iнфiцыраванай птушкi меў непасрэдны з ёй кантакт, па гэтай прычыне за iм устанаўлiваецца пастаянны медыцынскi нагляд. Нават звычайны насмарк з павышэннем тэмпературы, якiя з’явяцца на працягу блiжэйшых сямi дзён, стануць прычынай змяшчэння яго ў спецыяльны iзаляваны бокс iнфекцыйнай бальнiцы. Такiя iзаляваныя палаты з поўным наборам медыкаментаў для лячэння птушынага грыпу створаны ва ўсiх раённых бальнiцах нашай краiны. Выяўляюцца ўсе кантакты хворага, i за гэтымi людзьмi таксама ўстанаўлiваецца нагляд. Усё. Цяпер можна ўздыхнуць з палёгкай. Ачаг птушынага грыпу ўдалося лакалiзаваць. Няхай пакуль толькi ва ўмовах максiмальна наблiжаных да рэчаiснасцi. Магчыма, гэтыя навыкi беларускiм спецыялiстам i не спатрэбяцца. На самай справе для таго, каб абаранiцца ад птушынага грыпу, у апошнiя месяцы ў Беларусi прадпрымалася мноства мер.

На мiнулым тыднi ў Беларусi павiнна была завершыцца вакцынацыя свойскай птушкi ў населеных пунктах, размешчаных у трохкiламетровай зоне ад птушкагадоўчых прадпрыемстваў, а таксама на адлегласцi ў 500 метраў ад адкрытых вадаёмаў i рэк. Для гэтых мэт за дзяржаўны кошт было набыта 3 мiльёны доз iзраiльскай вакцыны. Дарэчы, Галоўны дзяржаўны ветэрынарны iнспектар Беларусi Аляксандр Аксёнаў заспакоiў, што жывая птушка насельнiцтву ўсё ж такi будзе рэалiзоўвацца, але не на рынках, а ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Усяго плануецца рэалiзаваць да трох мiльёнаў галоў птушак. «Калi мы не зробiм гэтага вясной, то восенню вяскоўцы застануцца i без мяса, i без яек, — падкрэслiў ён. — Але ўся «жывая прадукцыя» павiнна рэалiзоўвацца пад строгiм ветэрынарным наглядам».

Усю зiму беларускiя арнiтолагi ажыццяўлялi манiторынг за вадаплаўнай птушкай, што засталася зiмаваць на тэрыторыi Беларусi. У канцы зiмы—пачатку вясны гiнулi птушкi, якiя не вытрымалi зiмоўкi — гэта цалкам натуральны працэс. Вiруса ў iх выяўлена не было. Сёння за мiграцыяй вадаплаўных пералётных птушак вядзецца назiранне на шасцi пастах, устаноўленых на буйных рэках у месцах масавай iх канцэнтрацыi. Пакуль што трывожнай iнфармацыi адтуль не паступала. Магчыма, хворыя птушкi, якiх затрымала працяглая беларуская зiма, да Беларусi проста не даляцелi? У любым выпадку халоднае надвор’е спрацавала нам на карысць: пералётныя птушкi былi вымушаны хоць бы на нейкi час затрымацца ў больш цёплых еўрапейскiх краiнах, дзе намнога раней усталявалася плюсавая тэмпература...

Надзея НIКАЛАЕВА.

в.Старыцы, Копыльскi раён.

Рэкамендацыi санiтарнай службы па папярэджванню заражэння птушыным грыпам:

1. Усю хатнюю птушку трэба iзаляваць на ўласным падворку i не дапускаць яе свабоднага выгулу на адкрытых вадаёмах.

2. Не дапускаць кантакты з хатняй птушкай асоб, якiя не прымаюць непасрэдны ўдзел у доглядзе за ёй.

3. Хворую птушку нельга самастойна забiваць, а да загiнуўшай птушкi — нават дакранацца. Гэта самы надзейны спосаб iнфiцыравання. У захварэўшых на грып птушак могуць адзначацца раскаардынацыя рухаў (вярчальныя рухi галавой, скрыўленне шыi), адсутнасць рэакцыi на знешнiя раздражняльнiкi i прыгнечаны стан, апуханне i пачарненне грэбеня i цяжкае дыханне.

4. Турыстам, якiя адпачываюць у краiнах, дзе ўжо былi зарэгiстраваны выпадкi птушынага грыпу, медыкi раяць не кантактаваць пры наведваннi супермаркетаў i рынкаў са здаровай i тым больш хворай птушкай. Пасля кантакту з падазронай птушкай неабходна старанна вымыць рукi з мылам i апрацаваць iх спiртазмяшчальным дэзiнфекцыйным сродкам. Пры знаёмстве з мясцовай кухняй варта пазбягаць спажывання сырога курынага мяса, сырых i звараных усмятку яек.

5. Варта памятаць, што вiрус птушынага грыпу не баiцца мiнусавых тэмператур, але награванне да тэмпературы плюс 70 градусаў знiшчае вiрус за некалькi хвiлiн. Значыць, пры кулiнарнай апрацоўцы птушку трэба добра праварыць i прасмажыць. Кухонны iнвентар пасля кулiнарнай апрацоўкi трэба прамыць з мыйнымi сродкамi i абдаць кiпнем.

Заўвага! Ад заражэння да з’яўлення першых сiмптомаў можа прайсцi ад некалькiх гадзiн да пяцi дзён. Захворванне на птушыны грып пачынаецца востра з дрыжыкаў, павышэння тэмпературы да 38 градусаў i больш, мышачных i галаўных боляў i боляў у горле. Стан хворага iмклiва пагаршаецца. Праз 2-3 днi з’яўляецца «мокры» кашаль, часта з крывёй, аддышка. Затым могуць узнiкнуць праблемы з дыханнем, магчыма паражэнне печанi, нырак i мозга. Лятальнасць пры захворваннi чалавека на птушыны грып перавышае 50 працэнтаў!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў вёсцы Старыца, што ў Капыльскiм раёне, можна было назiраць незвычайную карцiну: вакол мёртвых куранят на прыватным падворку мiтусiлiся людзi ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика